На сваім ровары, які свеціцца і мае руль у выглядзе ваўка, Мікіта Сяргееў ездзіць па Гродне ўжо амаль год. Яго ён сабраў у 2019 годзе і назваў «Ваўчок». Без увагі гараджан і сумесных фатаграфій з імі хлопец па горадзе праехаць ужо не можа.
«Ваўчка» Мікіта збіраў на гродзенскай велакухні (некамерцыйная веламайстэрня самаабслугоўвання на вуліцы Жалезнай). Шмат эксперыментаваў, пераварваў раму, відэлец і падладжваў ровар пад сябе.
«Я фанат фільма „Прывідны гоншчык“ і мне хацелася, каб мой ровар асацыяваўся з героем гэтага фільма. Вядома, не матацыкл, але і ровар атрымаўся нядрэнны. Зрабіў яго ў 2019 годзе і з таго моманту ўвесь час нешта мадэрнізуецца. Нізкая пасадка гэта зручна. Калі дзе-небудзь штосьці не падабаецца, то заўсёды можна нешта падварыць або падпілаваць. Мой ровар нагадвае пазл», — кажа Мікіта.
Да «Ваўчка» хлопец ездзіў на звычайным горным ровары, які купіў у краме. З ім ён раней ніякіх эксперыментаў не праводзіў. Але цяпер, як кажа ўмелец, ён ездзіць на трох роварах аб’яднаных у адзін.
«Каб зрабіць „Ваўчка“ я разабраў тры старыя ровары. Але пры гэтым ніякіх фінансавых укладанняў, галоўнае — вольны час.
Абслугоўванне — мінімальнае, хоць я ўвесь час нешта мяняю. З сур’ёзных планаў на будучыню — паставіць на ровар электраматор і абшыць канструкцыю жалезам у выглядзе ваўка».
Гродзенцы рэагуюць на ровар Мікіты пазітыўна. Многія падыходзяць і фатаграфуюцца.
«Была б люлька, катаў бы дзяўчат. А так яны пастаянна падыходзяць і просяць зрабіць фота. Ведаю, што мой ровар пачынаюць ужо капіяваць хлопцы ў Гродне. Бачыў у інтэрнэце фатаграфіі і нават галаву ваўка чапляюць як я. Такі ровар — гэта мая ідэя, але няхай капіююць. Чым больш нас будзе, тым лепш».
“Каб цябе пярун забіў!” - адзін з найбольш вядомых беларускіх праклёнаў. У 1934 і 1935…
З надыходам цяпла ў заходніх рэгіёнах Беларусі - Гродзенскай і Брэсцкай абласцях - сталі з'яўляцца…
Змяшаць два знаёмыя спосабы афарбоўкі яек і атрымаць аліўкавы колер, знайсці спосаб з дапамогай хімічнай…
Яніна Міхайлаўна Земба нарадзілася ў Гродне ў 1934 годзе. Падчас нямецкай акупацыі яе маму вывезлі…
«Еўрасаюз нам не патрэбен!» Гэты наратыў папулярны не толькі ў беларускай прапаганды, але і ў…
У пошуках лепшага жыцця тысячы людзей выязджалі з беларускіх зямель больш за сто год таму.…