Вандроўка па Каліноўскага – Церашковай: Вітаўт і рэтравясковы дызайн

Сёння шпацыр, прапанаваны Гродзенскім зялёным парталам, будзе нестандартны, паколькі будзе патрабаваць пераскокаў па розных дробных жылых квартальчыках. На паўночных ускраінах паваеннай Горадні ў розныя часы паўставалі невялічкія лапікі жылой забудовы, якія так і не перараслі ў паўнавартасныя мікрараёны і тым больш не займелі сваіх адметных назваў. Аднак для нас і яны вартыя нашай увагі, каб не прамінуць комплекснага падыходу ў аглядзе спальнага горада. Такім чынам, разгледзім тры паасобныя раёнчыкі, які раскінуліся па ўмоўнай восі вуліц Каліноўскага — Церашковай.

Працягам і развіццём папярэдняга квартала з’яўляецца адносна сучасны мікрараёнчык на ўсход ад вуліцы Пушкіна ў накірунку да вуліцы Дзяржынскага. Збудаваныя цягам апошняга дзесяцігоддзя тут, на месцы былой прамзоны, панэльныя шматпавярхоўкі нічым адметным ў плане архітэктуры не вылучаюцца. Ну, можа толькі кутнія 14-ціпавярхоўкі.

Вандроўка па Каліноўскага - Церашковай: Вітаўт і рэтравясковы дызайн

Вандроўка па Каліноўскага - Церашковай: Вітаўт і рэтравясковы дызайн

І нават у так свежым мікрараёне адчуваецца подых непераадольнага ў беларусах правінцыяналізму. Вясковасць здраджвае элементам ландшафтнага дызайну.

Каб менш тужыць за роднай хатай, нехта прыцягнуў каменныя жорны пад новую «хату» ў гарадскім мурашніку. Але ўсё-ж задэкараваў — «штоб красіва было».

Вандроўка па Каліноўскага - Церашковай: Вітаўт і рэтравясковы дызайн

Бусел… Ну якая-ж традыцыйная Беларусь без яго. Вось і «Беларусь» у новы дом прыносяць беларусы такую ж муляжную, нежывую, як гэты бусел ля шыльдачкі на «гарадском языке»…

Вандроўка па Каліноўскага - Церашковай: Вітаўт і рэтравясковы дызайн

Вось толькі беларускія сабачкі не разумеюць «чалавечаскага языка». Сабачая купка пад шыльдачкай.

Вандроўка па Каліноўскага - Церашковай: Вітаўт і рэтравясковы дызайн

Гарадскую, «панскую» культуру беларусам навогул цяжка засвоіць. Пераможца над немцамі ў Грунвальдскай бітве, Вітаўт, аказаўся цяжка паранены «фарбавымі бомбачкамі» ад сваіх жа нашчадкаў.

Вандроўка па Каліноўскага - Церашковай: Вітаўт і рэтравясковы дызайн

Западозрыць у нянавісці некага да мастацтва ў цэлым цяжка. Кінуць бомбачкі на графіці з абстрактнай наднацыянальнай казкі ў таго некага рука ўсё ж не паднялася.

Вандроўка па Каліноўскага - Церашковай: Вітаўт і рэтравясковы дызайн

Няясна, хто палічыў Вітаўта вартым цэлю, аднак найбольшай небяспекай для мікрараёна з’яўляецца аўтазапраўка, збудаваная ў цеснай блізкасці да жылых дамоў.

Вандроўка па Каліноўскага - Церашковай: Вітаўт і рэтравясковы дызайн
Аўтазапраўка сярод шматпавярховак

А зараз вернемся крыху на захад, назад да вуліцы Горкага. На скрыжаванні з вуліцай Каліноўскага разлакалізаваўся невялікі квартальчык. Ён быў збудаваны цягам ў 1960-80-х гадоў на месцы сядзібнай забудовы часткі Залатой Горкі. Шматкватэрныя дамы як бы ўрэзаліся ў былую радыяльную вулічную сетку, якая гарманічна абыграла ўзгорак на колішняй вуліцы Грандзіцкай. Грувасткія «мурашнікі» перакроілі тапаграфію гэтага месца.

Вандроўка па Каліноўскага - Церашковай: Вітаўт і рэтравясковы дызайн

Некаторыя сядзібныя дамкі сярод шматпавярховікаў як артэфакты нагадваюць зараз аб былой стратыграфіі Залатой Горкі.

І старыя грушы ды яблыні. Дамоў даўно няма, рэшткі садоў працягваюць жыць.

Вандроўка па Каліноўскага - Церашковай: Вітаўт і рэтравясковы дызайн

Наогул, мікрараён не адрозніваецца архітэктурнымі каштоўнасцямі: звыклыя хрушчоўкі ды брэжнеўкі. Праўда, у глыбіні квартала маецца колькі дамоў, збудаваных для эліты, як творчай, так і сацыяльна-палітычнай.

Сярод іншых заўважаная элітная пяціпавярхоўка з незвычайнымі маленькімі вакенцамі, закладзенымі шклоблокамі. Ванна-туалет — элітам патрабавалася акенца ў кожным пакойчыку?…

Вандроўка па Каліноўскага - Церашковай: Вітаўт і рэтравясковы дызайн

Дарэчы, будынкі, якія выходзяць на вуліцу Каліноўскага, неяк крыху прыхарошылі — усё ж некалі, пасля праставання вуліцы ў будучыні, дамы будуць выглядаць на перспектыўную гарадскую артэрыю.

Вандроўка па Каліноўскага - Церашковай: Вітаўт і рэтравясковы дызайн

Трэба разумець, і ў элітаў ёсць праблемы з парковачнымі месцамі ля сваіх дамоў. Надпісы на дзвярах электрападстанцыі. Мне спачатку прачыталася, што недзе прапануюць пайсці выпіць кавы… На правах рэдактара канец мы замазалі.

Вандроўка па Каліноўскага - Церашковай: Вітаўт і рэтравясковы дызайн

Вось гляджу на гэты дом побач і разважаю: няўжо нехта ў графаманскай перепалцы за месца для свайго аўто пад сонцам выкарыстоўваў сцены цэлага дома! З няяснай прычыны хаатычна замазаныя шэрай фарбай сцены цаглянай пяціпавярхоўкі.

Вандроўка па Каліноўскага - Церашковай: Вітаўт і рэтравясковы дызайн

І яшчэ раз пераскочым, гэтым разам на ўсход — да невялікага квартальчыка ў межах вуліц Дзяржынскага, Церашковай і Каханоўскага. Самыя паўночныя ўскраіны паваеннага Гродна пачалі забудоўваць яшчэ ў канцы 1950-х. Першымі тады тут з’явіліся невялічкія хрушчоўкі, а таксама аднапавярховыя дамкі паўбаракавага тыпу для вайсковых сем’яў.

Вандроўка па Каліноўскага - Церашковай: Вітаўт і рэтравясковы дызайн
Двухпавярховыя хрушчоўкі
Вандроўка па Каліноўскага - Церашковай: Вітаўт і рэтравясковы дызайн
Вайсковыя дамкі

Дарэчы, яшчэ падобныя ў горадзе можна сустрэць на Пралетарскай і на Фолюшы. Праўда, ёсць у гэтым мікрараёне і зусім новыя дамы.

Вандроўка па Каліноўскага - Церашковай: Вітаўт і рэтравясковы дызайн
Адзін з першых ва ўсёй краіне энэргаэфэктыўны дом
Вандроўка па Каліноўскага - Церашковай: Вітаўт і рэтравясковы дызайн
Невялічкая невыгода — рэкуператар на балконе кожнай кватэры

Наогул, блізкасць да цэнтра горада стымулюе да пашырэння жылой забудовы коштам суседняй прамзоны.

Вандроўка па Каліноўскага - Церашковай: Вітаўт і рэтравясковы дызайн
Самы свежы шматпавярховы дом з серыі будынкаў новага квартала, анансаванага ў мінулым годзе

Але на сённяшні дзень мікрараён — гэта ў значнай ступені таксама квартал «абшчагаў» з 1960-70-х гадоў.

 

Вандроўка па Каліноўскага - Церашковай: Вітаўт і рэтравясковы дызайн
Адзін з інтэрнатаў, разбудаваны шмат пазней, напэўна ў «бязлядныя 1990-ыя», ужо патрабуе капітальнай увагі ЖКГ

 

Вандроўка па Каліноўскага - Церашковай: Вітаўт і рэтравясковы дызайн
Практычныя гарадзенцы элегантна выкарысталі вентыляцыйную трубу пад афішную тумбу.

Інтэрнаты — часта першае жыллё для месцічаў-нэафітаў. Вось і тут усплывае рэтравясковы дызайн.

Вандроўка па Каліноўскага - Церашковай: Вітаўт і рэтравясковы дызайн

Вандроўка па Каліноўскага - Церашковай: Вітаўт і рэтравясковы дызайн

Але найбольшая непавага і неабачлівасць да горада праявілася ў савецкіх праектантаў, калі ў непасрэднай блізкасці да палацава-паркавага комплексу «Станіславова» ўклінілі сучасныя нічым не адметныя будынкі. Калі дзевяціпавярховая «чэшка» проста не ўпісваецца сваёй высотнасцю, дык будынак прадуктовай крамы папросту перарэзвае цэласнасць ансамбля, аддзяляючы палац ад комплексу гаспадарчага двара Друцкіх-Любецкіх.

Вандроўка па Каліноўскага - Церашковай: Вітаўт і рэтравясковы дызайн

Калі да Станіславова дойдуць любячыя рукі, крама «Меркуры» — дакладна тут нежылец. Сам палац збудаваны на ўзгорку, які высіцца над балоцістай далінай, адкуль бяруць свае пачаткі рачулкі Гожа і Гарадніца. Гэта абумовіла высокія перапады рэльефа ваколіц.

Вандроўка па Каліноўскага - Церашковай: Вітаўт і рэтравясковы дызайн

Кожнаму гарадзенскаму кіроўцу знаны круты спуск вуліцы Церашковай. Апроч таго, істотна паўплывала на мясцовасць актыўная прамысловая дзейнасць чалавека. Некалі тут знаходзіліся кар’еры станіславоўскай кафлярні і цагельняў.

Вандроўка па Каліноўскага - Церашковай: Вітаўт і рэтравясковы дызайн
Дзіцячы садок у яме былых кар’ераў

 

 

ПАПЯРЭДНІЯ ВАНДРОЎКІ:

Вандроўка па раёне вуліцы Горкага: хрушчоўкі, самы стары ліхтар і «ЖЭС-арт»

Шпацыр па Пярэселцы-4: дом-піраміда, рэдкае сграфіта і свойская атмасфера

Вандроўка па раёне зніклай вёскі, ад якой застаўся адзін дом

Вандроўка па квартале гарадзенскіх «абшчагаў»: самы студэнцкі раён горада

Фарты-2: Вандроўка паміж балотамі, царквой і кансулятам

Гарадзенскі раён Фартоў: вандроўка паміж даўжэзных дамоў

Калі вы знайшлі ў тэксце памылку або абдрукоўку, калі ласка, паведаміце нам, выбраўшы адпаведны фрагмент і націснуўшы клавішы Ctrl+Enter.

Каментары

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: