У Гродне надпісы на сценах можна знайсці амаль на кожным будынку: і старым, і новым. Сучасныя надпісы раздражняюць камунальнікаў. Старыя — радуюць гісторыкаў. Вывучэннем насценных надпісаў займаецца асобная галіна гісторыі - эпіграфіка. Hrodna.life знайшоў і параўнаў надпісы ў гістарычным цэнтры з сучаснымі ўзорамі насценных пасланняў.

Адзін дом № 1

Адзін з самых характэрных будынкаў на вуліцы Валковіча — дом пад нумарам 1. Пабудаваны ён у 1898−1902 гадах, пачаткова тут знаходзіліся казармы.

Па сценах мільгаюць пасланні ад салдат царскай арміі, якія праходзілі службу ў Гродне. Паверх іх ёсць надпісы школьнікаў розных часоў.

“Тут быў Віця”. Што гродзенцы пісалі на сценах 100 гадоў таму і што пішуць зараз
Нейкі Вітальд з Ваўкавыска быў тут 24.05.1939 у 12.15. Адзін з надпісаў на польскай мове, якія з’яўляліся ў міжваенны перыяд
У 1924 годзе дом быў перададзены гарадскім уладам: тут адкрылася сямігадовая жаночая школа імя Каралевы Ядвігі. Ад лістапада 1926 да пераезду ў Новы замак тут размяшчаўся музей прыроды.
“Тут быў Віця”. Што гродзенцы пісалі на сценах 100 гадоў таму і што пішуць зараз
Адзін з самых старых надпісаў. Тэкст ужо знік, але дата засталася
Па польску ў школе вучыліся і ў першыя гады савецкай улады, але ад 1948 года асноўнай мовай стала руская. Апошні выпуск навучэнцаў у гэтым будынку прайшоў у 1967 годзе. Выпускнікі «адарваліся» ад душы. На сценах школы тут і там мільгаюць надпісы з імёнамі былых вучняў.

“Тут быў Віця”. Што гродзенцы пісалі на сценах 100 гадоў таму і што пішуць зараз

Гісторык Аляксандр Горны ацэньвае, што самыя старыя надпісы гэтага будынка належаць салдатам Расійскай Імперыі пачатку XX стагоддзя. Надпісы міжваеннага перыяду на польскай мове і паваеннага часу на рускай пакідалі школьнікі. Адметна, што дзіцячыя надпісы зроблены простым алоўкам.

«Будынак гэты вельмі цікавы, бо там [надпісы маюць] вельмі шмат сюжэтаў: і прызнанні ў каханні, і проста некае ўзгадванне прозвішча, кшталту „Тут стаяў салдат такі-та“, — расказвае Аляксандр Горны. — Пакуль гэтыя надпісы ніхто не даследаваў. Гэта вельмі перспектыўны пласт для вывучэння айчыннай эпіграфікі XX стагоддзя».

«Тут быў Віця»

У паўсюднай насценнай пераклічцы шкаляроў вылучаецца бясспрэчны лідар. Найбольшая колькасць надпісаў сведчыць, што «тут быў Віця». Для чытачоў з ХХІ стагоддзя ён увасобіў адзін з «твараў эпохі».

“Тут быў Віця”. Што гродзенцы пісалі на сценах 100 гадоў таму і што пішуць зараз

«Субкультура стрыт-арту гэта магчымасць для падлеткаў неяк сябе адлюстраваць. Такім чынам аўтар можа адчуць сваю адметнасць, прадэманстраваць дух бунтарства, характэрны для гэтага ўзросту. Яны адчуваюць азарт, пачуццё небяспекі, магчымасць праявіць сябе ў нечаканых і экстрэмальных умовах», — тлумачыць паходжанне падобнага стрыт-арту псіхолаг Святлана Венісяцкая.

“Тут быў Віця”. Што гродзенцы пісалі на сценах 100 гадоў таму і што пішуць зараз

Паводле яе, такая творчасць — гэта «свайго роду свабода выяўлення, каторая так неабходна людзям». Таму часам на сценах пішуць не толькі падлеткі, але і дарослыя.

Разбітыя сэрцы гродзенскіх пацаноў. І дзяўчат

Яшчэ адна незалежная ад часу тэма надпісаў на сценах — каханне. Пра тое сведчаць рознага кшталту выявы з сэрцамі, надпісы з імёнамі і знакам «+» ці заклікі аддаваць перавагу каханню замест вайны. Сучасныя прыклады любоўнай лірыкі часам нагадваюць стужку з сацыяльнай сеткі ці мэсэнджара. На сценах высвятляюць адносіны, удакладняюць дачыненні і прасоўваюць гуманістычныя каштоўнасці.

“Тут быў Віця”. Што гродзенцы пісалі на сценах 100 гадоў таму і што пішуць зараз

Камунальнікі ці вандалы: хто стварае, а хто знішчае культуру

Сучасныя «насценныя» мастакі і пісьменнікі значна пашырылі тэматыку і набор мастацкіх сродкаў, каб пакінуць свой след на сценах і ў гісторыі.

“Тут быў Віця”. Што гродзенцы пісалі на сценах 100 гадоў таму і што пішуць зараз
Побач з наіўным сэрцам бачым графіці з сімвалам разбуранай фінансавай піраміды
Што да барацьбы з падобнай народнай творчасцю, то надпісы знішчае не толькі час. Паводле абавязку працы іх увесь час зафарбоўваюць камунальнікі. Нейкія ўзоры сучаснага стрыт-арту да нашчадкаў не дойдуць. З іншага боку, насценную творчасць працаўнікоў ЖКГ таксама можна лічыць адлюстраваннем эпохі і пасланнем у будучыню.

“Тут быў Віця”. Што гродзенцы пісалі на сценах 100 гадоў таму і што пішуць зараз


Чытай больш: Што такое ЖЭС-арт і да чаго ён прывядзе. Гродзенец Максім Швед пра мастацтва цэнзуры


«ЖЭС-арт». Беларус зняў фільм пра стэрыльныя вуліцы і замаляваныя графіці


Не стала беларускага мастака Захара Кудзіна. Яму было 33 гады

Перадрук матэрыялаў Hrodna.life магчымая толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Кантакт info@hrodna.life