Сёння працягнем вандраваць з Гродзенскім Зялёным парталам па «Пярэселцы» — мікрараёне, адметным жыхарамі, якія з гумарам і нестандартнымі падыходамі ставяцца да сваіх дамоў. У шпацыры мне таварышыць аўтахтон гэтага мікрараёна Валер Цалко, які часам дапамагае звярнуць увагу на адметнасці роднага яму кварала.

пярэлелка-4 лялевіч (2)
Валер ля роднай ці то хрушчоўкі, ці то брэжнеўкі

Скончыўшы папярэдні шпацыр на праспекце Будаўнікоў, ад гэтага месца і пачнем маршрут у чарговай вандроўцы.

Праспект Будаўнікоў і сапраўды шырокі. Ад жылога квартала праезжую частку аддзяляе масіўная зялёная стужка, якая ўтварае сабой сапраўдны сквер.

пярэлелка-4 лялевіч (3)

Сур’ёзнасць намераў горадабудаўнікоў у перспектыве працягнуць праспект пацвярджае таксама закладзены рукаў для заезду грамадскага транспарта. Ні аўтобусы, ні тралейбусы так ніколі тут і не хадзілі, бо як і 40 гадоў таму, так і зараз праспект сканчаецца, фактычна, і не пачаўшыся, на скрыжаванні з вуліцай Сухамбаева.

пярэлелка-4 лялевіч (4)
Запланаваны на праспекце больш за 40 гадоў таму прыпынак зараз актыўна выкарыстоўваецца як паркінг для аўто

[irp posts="9249″ name="Гродзенскія раёны: Фарты — вандроўка паміж даўжэзных дамоў"]

Гэтаксама здаецца, што ў некаторы момант паводле праекта жылога масіву паўночна-заходняй часткі праспект і сапраўды меўся быць часткай вуліцы Урублеўскага.

пярэлелка-4 лялевіч (5)
Некаму нясцерпна хацелася, каб аднавілася гістарычная справядлівасць: дом на праспекце Будаўнікоў нехта пазначыў як вуліцу Урублеўскага

Наогул, калізіі з нумерацыяй дамоў тут сустракаюцца неразова. Каб не ведаў, падумаў, што недзе ў Ізраілі — частковая зафарбоўка нумара дома зрабіла незвычайны выгляд надпісу.

пярэлелка-4 лялевіч (6)

Трасіроўка праспекта пракладзеная паралельна лагчыне, якая цягнецца ад запрудаў на «Фартах-2» у накірунку Нёмана. Ужо вельмі блізка адсюль з гэтай лагчыны пачынае свой бег Літоўскі ручай. Фактычна поруч з гэтай рачулкай і існавала некалі вёска Пярэселка. Сфармаваны лагчыной рэльеф праглядаецца і ў «Пярэселцы-4».

[irp posts="10 622″ name="Фарты-2: Вандроўка паміж балотамі, царквой і кансулятам"]

Ад БЛК двары месцамі аддзеленыя бетоннай падпоркай, якая аддзяляе ходнікі ад жылых дамоў у лагчыне.

пярэлелка-4 лялевіч (7)

Дом БЛК 34, які знаходзіцца ў самым нізкім тут месцы, з аднаго боку агароджаны маленькім штучным ірвом з выхадам да сцёкавай каналізацыі для прадухілення падтаплення.

пярэлелка-4 лялевіч (8)

Тым часам зварочваем на вуліцу Сухамбаева.

пярэлелка-4 лялевіч (9)

Тут вуліца не проста з’яўляецца мяжой мікрараёна, а можна сказаць, мяжой класічнага горада і «вясковай» сядзібнай забудовы.

пярэлелка-4 лялевіч (10)
Памятная шыльда Агадылу Сухамбаеву на сцяне каледжа

Сярэдняя школа № 16 — адзіная ў мікрараёне, знаная тым, што пры ёй знаходзіцца ўнікальны мінералагічны музей.

пярэлелка-4 лялевіч (11)

А яшчэ даўней ва ўнутраным дворыку стаяў помнік Аркадзю Гайдару. Яго імя насіла школьная піянерская дружына. Несправядліва неяк выходзіць: савецкія піянеры адыйшлі — за імі і піянерскія помнічкі, цэлая савецкая эпоха знікла (ці не знікла?) — а Леніны стаяць…

пярэлелка-4 лялевіч (12)
Ад помніка застаўся толькі фундамент

Недалёка ад рогу вуліц Сухамбаева і Серафімовіча знаходзіцца нестандартны шматкватэрны дом пад яшчэ больш нестандартным адрасам — Друскеніцкі тупік, 2.

пярэлелка-4 лялевіч (13)

Дом нагадвае зікураты і умацаваны блок якога-небудзь Алепа адначасова. Карацей, нешта пярэднеазійскае — пірамідальнасць і абнесенасць моцным каменным плотам.

[irp posts="13 675″ name="Вандроўка па раёне зніклай вёскі, ад якой застаўся адзін дом"]

Калі падняцца наверх да вуліцы Горкага і стаць на узгорку ля Дома навукі і тэхнікі, адкрыецца від на сцяну аднаго з пяціпавярховікаў на вуліцы Серафімовіча з душэўным пано.

пярэлелка-4 лялевіч (14)
Белавежскія матывы на шчыце панэльнага дома

Даволі сімпатычныя артэфакты з эпохі будаўніцтва мікрараёна заўважаныя таксама на сценах аднаго з дзіцячых садкоў.

пярэлелка-4 лялевіч (15)
Настальгія па бестурботным савецкім дзяцінстве — пано, выкананае ў рэдкай для цяперашняга часу тэхніцы сграфіта

Скверык з клумбамі, агароджаныя бетоннымі парапетамі з бутавым каменнем. Такая тэхніка аздаблення муроў зараз амаль не сустракаецца ў сучасным будаўніцтве Гродна.

пярэлелка-4 лялевіч (16)

Ад вуліцы Горкага і амаль да самага праспекта Будаўнікоў цягнецца ўнутраная дарога, якая фактычна і дзеліць «Пярэселку-4» на адукацыйна-інтэрнацкую частку і на спальную.

пярэлелка-4 лялевіч (17)

Спальная частка складзеная пераважна з шэрых пяціпавярховікаў і нечым нагадвае мікрараёны «Фарты». Праўда, і тут гэтыя панэлькі са сваімі адметнасцямі. Некаторыя дамы чаргуюцца ў шахматным парадку, пакідаючы недарэчны вузкі праход.

пярэлелка-4 лялевіч (18)
Выпрабавана на сабе. Валера спакойна пралазіць у праходзе між дамамі — як у дзяцінстве!

Выходзім на БЛК, краявід крыху змяняецца. На пачатку 1990-х анасмбль гэтага кавалка вуліцы дапоўніўся шэрагам цікавых 11-павярховікаў, дабудаваных да больш ранейшых «брэжневак».

пярэлелка-4 лялевіч (19)
Бульвар Ленінскага Камсамолу

Адмысловую ўвагу звярнулі з Валерам на ўзровень прыбранасці квартала. З аднаго боку, нібы ёсць каму дбаць пра чысціню мікрараёна, ёсць бакі для раздзельнага смеццязбірання.

пярэлелка-4 лялевіч (20)

З другога боку, на тэрыторыі пачатковай школы № 1 заўважаны незвычайны загончык для смецця.

пярэлелка-4 лялевіч (21)
Лягчэй збудаваць адмысловы плот, чым вывозіць галлё і лісцё…

Але ўвогуле і тут разумеюць усю важнасць жыцця ў чысціні.

пярэлелка-4 лялевіч (22)

У гэтых старых ужо, савецкіх мікрараёнах, нягледзячы ні на што, ёсць свая гісторыя, свая аўра.

пярэлелка-4 лялевіч (23)
Пляцень агароджы балкона

Я ж кажу, вёска нікуды не знікла — яна проста пераехала ў гарады. Тут варта жыць, мець уласную кватэрку. Паглынуцца ў мясцовы мікраклімат, карацей стаць сваім.

пярэлелка-4 лялевіч (1)
Плюралістычны зварот-крык душы да абарыгенаў