Чацвёртую хвалю каранавіруса, якая насоўваецца, спыніць толькі масавая вакцынацыя, лічаць эксперты. Сярод краін, з якімі Беларусь мае агульную мяжу, наша — на перадапошнім месцы па колькасці прышчэпленых грамадзян. Сярод рэгіёнаў менш за ўсё прышчэпленых у Гродзенскай вобласці. У чаканні восеньскага росту захворвання Еўропа ўзмацняе лакдаўн і паскарае тэмпы вакцынацыі. Лукашэнка кажа: «Хоча чалавек вакцынавацца — хай вакцынуецца, не хоча — не трэба».

Сярод суседзяў Беларусі ў лідарах — Літва

Паводле інфармацыі сэрвісу «Наш свет у дадзеных» на 1 жніўня ў Літве па вакцынацыю звярнуліся 51% насельніцтва. З іх цалкам вакцынаваныя 44%, яшчэ 6,4% атрымалі першы кампанент вакцыны. На рост колькасці тых, хто захварэў у жніўні, урад уводзіць новыя меры кіравання пандэміяй. Шматлікія паслугі стануць недаступнымі для непрышчэпленых грамадзян. За парушэнне лакдаўна пагражаюць штрафы да 6000 еўра. Прэм’ер-міністр Літвы Інгрыда Шымоніцэ заяўляе пра неабходнасць прышчапіць 70−80% насельніцтва. Міністр аховы здароўя Арунас Дулькіс тлумачыць, што такая колькасць вакцынаваных абароніць нават тых, хто па стане здароўя не можа прышчапіцца.

Вакцинация от COVID-19, Литва
Пратэстоўцы супраць абмежаванняў для непрышчэпленых ля будынка Сейма ў Вільні. Фота: Delfi.lt

Анансаваныя абмежаванні падабаюцца не ўсім — 10 жніўня ля будынка парламента Літвы прайшлі пратэсты з удзелам прыкладна 5000 тысяч чалавек. Яны выступалі супраць новых забаронаў для невакцынараваных і супраць увядзення «пашпарта магчымасцяў».

Што за іншымі межамі?

У рэйтынгу вакцынацыі сярод сумежных з Беларуссю краін за Літвой ідуць Польшча, Латвія і Расія. На апошнім месцы Украіна з 5,6% адсоткамі, якія прайшлі поўны курс вакцынацыі. Беларусь размясцілася на перадапошнім месцы з 10% прышчэпленымі двума кампанентамі.

Поўную вакцынацыю (па стане на 22.07.2021) у Беларусі прайшлі 832,2 тысяч чалавек. Сярод іх людзі, старэйшыя за 60 гадоў, і тыя, хто маюць хранічныя захворванні, складаюць 14%.

Гродзенская вобласць на апошнім месцы

Гродзенская вобласць трапіла на апошняе месца ва ўнутрыкарінавы рэйтынг вакцынацыі. Тут першым кампанентам вакцыны прывіта каля 130 тысяч чалавек жыхароў. У Гродне першы кампанент атрымалі каля 54,5 тысяч чалавек — 13,6% насельніцтва горада (дадзеныя на 10.08.2021).

вакцинация от COVID-19 в Беларуси
Гарадзенцы на плошчы Леніна ў Дзень Незалежнасці, 3 ліпеня 2021

Чытайце таксама:

Актыўней за ўсіх прышчапляюцца ў Гомельскай вобласці. Тут атрымалі першы кампанент вакцыны каля 227 тысяч чалавек. На другім месцы Брэсцкая вобласць са 172 тысячамі прышчэпленых першым кампанентам. У Мінскай вобласці пачалі вакцынацыю 165 283 чалавекі. У Магілёўскай — каля 150 тысяч жыхароў вобласці атрымалі першы кампанент прышчэпкі. Паказнік Віцебскай вобласці ніжэйшы — там пачалі вакцынацыю каля 140 тысяч чалавек.

«Хоча чалавек вакцынавацца — хай вакцынуецца, не хоча — не трэба»

«У Гродзенскай вобласці сітуацыя па каранавіруснай інфекцыі застаецца няўстойлівай, рэгіструюцца выпадкі выяўлення новых штамаў СOVID-19», — кажа урач-гігіеніст Яўгеній Зябліцын.

Чытайце таксама: Маска в кармане. Как мы перестали бояться коронавируса и почему в этом нет ничего хорошего

Ён адзначае, што многія «забываюць або мэтанакіравана ігнаруюць» правілы прафілактыкі COVID-19, а мерамі бяспекі і масачным рэжымам грэбуе ўсё большая колькасць людзей. Лекар успамінае пра канстытуцыйнае права беларусаў на абарону здароўя і пра тое, што парушаючы меры прафілактыкі ў перыяд пандэміі, людзі парушаюць і канстытуцыйнае права іншых на захаванне здароўя.

Чытайце таксама:

Уладзімір Каранік, былы міністр аховы здароўя і цяперашні кіраўнік Гродзенскай вобласці лічыць, што сістэма аховы здароўя паспяхова спраўляецца з пандэміяй.

«У нас не было дамоў старых, якія былі запоўненыя целамі памерлых. У нас не было рэфрыжэратараў, напоўненых целамі памерлых, якія б стаялі ўздоўж бальніцы, бо моргі не спраўляліся», — цытуе Караніка БелТА.

Нават Аляксандр Лукашэнка прызнаў, што «вірус, на жаль, нікуды не сыдзе ў бліжэйшыя гады». Але ад актывізацыі прышчэпачнай кампаніі або іншых мераў па матываванні людзей да прышчэпак Лукашэнка заклікае адмовіцца:

«Ніякай гвалтоўнай вакцынацыі. Катэгарычна папярэджваю. Добраахвотная вакцынацыя. Хоча чалавек вакцынавацца — хай вакцынуецца, не хоча — не трэба».

Чытайце таксама: