Па стане на 18 ліпеня каранавірусам заразіліся 65 953 беларусы, паведамляе Міністэрства аховы здароўя. Ачунялі і выпісаныя 57 856 пацыентаў, 495 чалавек з пацверджаным COVID-19 памерлі.

За апошнія суткі ў Беларусі выявілі 171 новы выпадак, паводле афіцыйных зьвестак, памерлі 4 чалавекі, 486 пацыентаў паправіліся.

За перыяд распаўсюджвання каранавіруса ў Беларусі правялі 1 183 007 тэстаў. За апошнія суткі было зроблена 10 127 тэстаў.

Літва: абавязковая самаізаляцыя для прыезджых з трэціх краін

Для тых, хто прыбывае ў Літву з трэціх краін замежнікаў з 17 ліпеня ўвялі абавязковую двухтыднёвую самаізаляцыю, піша руская служба delfi.lt.

«Для замежнікаў, якія прыбываюць не з дзяржаў Еўрапейскай эканамічнай прасторы, Швейцарскай Канфедэрацыі, Злучанага Каралеўства Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі (…) абавязковая 14-дзённая ізаляцыя», — гаворыцца ў пастанове, падпісанай у пятніцу міністрам аховы здароўя Аурэліюсам Верыгам.

У працягу 24 гадзін пасля прыбыцця ў Літву замежнікі павінны зарэгістравацца ў Нацыянальным цэнтры грамадскага здароўя (НЦГЗ). Тыя, хто прыехаў з краін спісу моцна закранутых COVID-19 краін, абавязаны на працягу 24 гадзін пасля прыбыцця звярнуцца на «гарачую лінію» 1808 або ў лабараторыю і зрабіць тэст на каранавірус.

Зараз у гэтым спісе 63 дзяржавы, у іх ліку — Арменія, Азербайджан, Беларусь, Балгарыя, Ізраіль, ЗША, Казахстан, Малдова, Партугалія, Румынія, Расія, Сербія, Украіна.

Памяшкання для ізаляцыі, транспарціроўку туды і на месца ўзяцця тэсту на COVID-19 замежнікі павінны забяспечыць і аплаціць самі, альбо гэта мусіць зрабіць іх працадаўца ці асоба, якая запрашае.

Замежнікі, якія працуюць на літоўскіх прадпрыемствах і займаюцца міжнароднымі камерцыйнымі перавозкамі, або самі ажыццяўляюць перавозкі, абавязаны ізалявацца пасля прыезду ў Літву і да дня ад’езду, але не больш чым на 14 дзён. Калі час знаходжання ў Літве менш за 72 гадзіны, правярацца на каранавірус неабавязкова.

Зрабіць больш жорсткімі патрабаванні вырашылі пасля ўспышкі каранавіруса на каўнаскім прадпрыемстве Hegelmann Transporte, калі вірус быў выяўлены ў прыехаўшых з Узбекістана работнікаў. Па дадзеных пятніцы, там зафіксавана 19 выпадкаў заражэння COVID-19.

Хроніка каранавіруса ў Гродне