Каранавірус, смерць у калоніі, падзеі ў краіне: рэдакцыя Hrodna.life падвяла сумныя вынікі Гродна і сабрала спіс тых, хто не дажыў да 2022 года. Сярод іх — музыканты, акцёры, актывісты, палітыкі, людзі навукі і прадпрымальнік.

Вулічны музыка Станіслаў Сямінскі

Легенда гродзенскіх вуліц Станіслаў Сямінскі, вядомы як Свістун, памёр 13 студзеня. Музыку было 80 гадоў. Станіслава можна было сустрэць у спякоту і мароз на Савецкай плошчы або ў падземным пераходзе. Там ён насвістваў мелодыі на лісточку, а часам і спяваў. Hrodna.life распавядаў гісторыю самага вядома вулічнага музыканта ў Гродне.

Станіслава Сямінскага, якога гродзенцы называлі «Свістун», пахавалі 9 лютага на могілках «Аульс». Яго хавалі за кошт сацыяльнай дапамогі. Блізкіх на пахаванні не было. Hrodna.life знайшоў яго магілу.

Уличный музыкант Станислав "Свистун" в 2020 году. Фото: Руслан Кулевич
Станіслаў «Свістун» ў 2020 годзе. Фота: Руслан Кулевіч

Актывіст і палітвязень Вітольд Ашурак

Актывіст з Бярозаўкі Вітольд Ашурак памёр у папраўчай калоніі № 17 Шклова. Аб яго смерці СМІ паведамілі 21 траўня. Меркаваная прычына — спыненне сэрца. Лістоў ад Вітольда сваякі не атрымлівалі апошнія два тыдні. Рэдакцыя Hrodna.life вывучыла, аб чым ён пісаў, чым вядомая калонія, у якой ён адбываў пакаранне, і распавядала, як з ім развіталіся з Бярозаўцы.

Людзі мастацтва, навукі, актывісты. Каго страціў Гродна ў 2021 годзе
Вітольд Ашурак. Фота: профіль героя ў Facebook

Акцёр Тэатра лялек Юрый Мянько

Актор Тэатра лялек Юрый Мянько памёр 6 чэрвеня на 59-м годзе жыцця. Пра гэта трупе паведаміла жонка актора. «Цяжка паверыць, што гэта здарылася. Гэта навіна стала цяжкім ударам… Ці варта гаварыць аб тым, якім акторам ён быў? Напэўна ўсе памятаюць яго на сцэне, асабліва ў спектаклях „Тутэйшыя“ і „Магічнае люстра пана Твардоўскага“», — напісалі калегі актора ў Instagram.

Людзі мастацтва, навукі, актывісты. Каго страціў Гродна ў 2021 годзе
Віктар Шалкевіч (злева) і Юрый Мянько (справа). Фота: Твой стыль

Адзін з самых старых чытачоў Hrodna.life Зыгмунт Левандовіч

Патомны гродзенец Зыгмунт Левандовіч памёр 18 чэрвеня на 92 годзе жыцця ў польскім Эльблонгу. Ён быў сябрам рэдакцыі, пастаянным чытачом Hrodna.life і героем кнігі журналіста Руслана Кулевіча «Горад адзін, успаміны розныя». 18 чэрвеня Зыгмунта павінны былі выпісаць з лякарні, але ён памёр у гэты дзень, паведаміў Hrodna.life яго сын Яцэк.

«Бацька да апошніх дзён думаў пра Гродна, і хацеў яшчэ прыехаць у родны горад. Апошні раз ён быў там у 2019 годзе, а потым не было магчымасці прыехаць. Пандэмія і палітычныя падзеі перашкодзілі гэта зрабіць. Але пра Гродна ён пастаянна казаў і перажываў».

Зыгмунт Левандович во время визита в Гродно
Зыгмунт Левандовіч падчас візіту ў Гродна. Фота: Hrodna.life

Палітык Мікалай Салянік

Грамадска-палітычны актывіст Мікалай Салянік памёр у ноч на 24 ліпеня. Пра гэта ў Facebook паведаміла яго дачка Дар’я. Мікалаю Саляніку было 66 гадоў, ён — сябра Беларускага Нацыянальнага Кангрэсу. Інвалід другой групы па хваробе сэрца. Быў вядомы сваімі перформансамі і неадназначнымі выказваннямі. Мікалая неаднаразова затрымлівалі і судзілі, пасля затрыманняў ён часта трапляў у бальніцу з гіпертанічным крызам.

Людзі мастацтва, навукі, актывісты. Каго страціў Гродна ў 2021 годзе
Мікалай Салянік пры затрыманні на адной з акцый. Фота: Руслан Кулевіч

Архітэктар Уладзімір Бачкоў

На 77 годзе жыцця памёр беларускі архітэктрар і рэстаўратар Уладзімір Бачкоў. Пра гэта 9 жніўня на сваёй старонцы ў Facebook паведаміў Сцяпан Стурэйка, старшыня праўлення Беларускага камітэта ICOMOS. «Сыходзяць зубры беларускай рэстаўрацыі», — напісаў Сцяпан.

Уладзімір Бачкоў вядомы тым, што ў 1994 годзе распрацаваў эскізны праект рэканструкцыі Старога замка ў Гродне. Гэты праект быў узяты за аснову для прац, што адбываюцца на замку зараз. Аднак рэканструкцыя з самага пачатку выклікала шмат спрэчак у навуковых колах — яе нават называлі «адкрытай фальсіфікацыяй помніка».

Архитектор Владимир Бочков на конференции по обсуждению реконструкции Старого замка. Фото: Hrodna.life
Уладзімір Бачкоў на канферэнцыі па абмеркаванні рэканструкцыі Старога замка. Фота: Hrodna.life

Гісторык Дзмітрый Караў

7 кастрычніка памёр Дзмітрый Уладзіміравіч Караў - даследчык, доктар гістарычных навук, прафесар, былы выкладчык Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Я.Купалы. Калегі называюць прафесара адным са стаўпоў беларускай гістарыяграфіі.

Дзмітрый Караў - спецыяліст у галіне гістарыяграфіі і крыніцазнаўства гісторыі Беларусі, гісторыі культуры Беларусі XVI—XXI стагоддзяў, аўтар некалькіх манаграфій і вучэбных дапаможнікаў. Сярод тэмаў ягоных даследванняў - гісторыя беларускай дзяржаўнасці, Вялікае Княства Літоўскае, беларусазнаўства, гродназнаўства.

Дмитрий Владимирович Карев во время международной конференции "Европейская Реформация и культура народов Великого Княжества Литовского и Беларуси», 2017 год. Фото: grsu.by
Дзмітрый Уладзіміравіч Караў падчас міжнароднай канферэнцыі «Еўрапейская Рэфармацыя і культура народаў Вялікага Княства Літоўскага і Беларусі», 2017 год. Фота: grsu.by

Заснавальнік беларускага нумізматычнага таварыства гродзенец Віктар Какарэка

1 лістапада памёр стваральнік і старшыня Беларускага нумізматычнага таварыства Віктар Іванавіч Какарэка. Сёлета яму споўнілася 66 гадоў. Віктар Какарэка — нумізмат, калекцыянер і краязнаўца. У Гродне ён кіраваў Народным клубам калекцыянераў «Скарабей», арганізоўваў кірмаш прадметаў даўніны. Пра яго смерць паведаміла суполка праекта калекцыянераў MagDucLit.

Виктор Какареко. Скриншот видео Руслана Кулевича
Віктар Какарэка. Скрыншот відэа Руслана Кулевіча

Актор Тэатра лялек Аляксандр Баброўскі

Актор Гродзенскага абласнога тэатра лялек Аляксандр Баброўскі памёр ад цяжкай хваробы 13 снежня. Яму было 64 гады. Пра гэта паведамілі на старонцы тэатра ў Facebook. «Аляксандр Віктаравіч служыў у Гродзенскім тэатры лялек з 1990 года. За гэты час ён сыграў больш за 30 роляў, ад Караля да любімага Дзядулі Мароза. Аляксандр Баброўскі - частка сям'і Гродзенскага тэатра лялек, а да страты блізкага чалавека немагчыма быць падрыхтаваным», — напісана на старонцы тэатра.

Аляесандр Бобровский в роли Деда Мороза. Фрагмент новогоднего спектакля Гродненского театра кукол
Аляксандр Баброўскі ў ролі Дзеда Мароза. Фрагмент навагодняга спектакля Гродзенскага абласнога тэатра лялек

Прадпрымальнік Аляксандр Гаварухін

Памёр Аляксандр Гаварухін — адзін са стваральнікаў першага фастфуду ў Гродне «Калабкі». Лакальны гродзенскі фастфуд праіснаваў 11 гадоў. У лістападзе 2020 года апошняя кропка «Калабкоў» зачынілася. Раней Аляксандр Гаварухін распавёў журналісту Hrodna.life, як з’явіліся і чаму закрыліся «Калабкі».

Ён памёр 11 снежня, яму было ўсяго 44 гады. Паводле інфармацыі Hrodna.life, ён памёр ад наступстваў каранавіруса і апошнія дні быў у рэанімацыі са 100% паразай лёгкіх.

Людзі мастацтва, навукі, актывісты. Каго страціў Гродна ў 2021 годзе
Калабкі ў парку Жылібера. Фота з архіва Аляксандра Гаварухіна

Прадзюсер Канстанцін Остаў

14 снежня памёр Канстанцін Остаў. Ён арганізоўваў канцэрты і падтрымліваў маладыя гурты апошнія шэсць гадоў. У ліку яго праектаў гродзенцы ўспамінаюць кавер-бэнды, выступленні на Савецкай плошчы, трыб’ют Rammstein. Сам ён, па ўспамінах сяброў, быў вясёлым і энергічным — і дзякуючы гэтаму мог бы рэалізаваць яшчэ не адзін праект.

Людзі мастацтва, навукі, актывісты. Каго страціў Гродна ў 2021 годзе
Канстанцін Остаў. Фота: сацсеткі героя

Музыка і адзін са стваральнікаў двух клубаў «Клетка» Сяргей Халодны

16 снежня з жыцця пайшоў Сяргей Халодны — чалавек, якога называюць легендай, успамінаючы яго «Клетку», гурт і пачуццё гумару. Сяргей быў бубначом у групе «Side Off», «Воображаемые люди» і шэрагу іншых праектаў. «Такім людзям — ім ужо можна проста жыць. Вось яны ёсць — і гэтым яны ўжо нешта робяць, таму што адбыліся, сфармаваліся. Ці трэба нешта Арнольду Шварцэнэгеру рабіць? Ён ужо Тэрмінатар! Будзь часткай гэтага горада, як жывы помнік, і гэта кайф!» — успаміналі аб Халодным гродзенскія музыкі.

Людзі мастацтва, навукі, актывісты. Каго страціў Гродна ў 2021 годзе
Сяргей Халодны. Фота: grodno. in

Калі рэдакцыя Hrodna.life пра кагосьці забылася, нагадаеце нам у чат-бот у Telegram.