Незвычайны паказ мод, прымеркаваны да Дня маці, адбыўся 14 кастрычніка ў актавай зале заводакіравання «Гродна Азот». У якасці мадэляў выступілі падапечныя Гродзенскага дзіцячага хоспіса і іх матулі.
Дырэктар Гродзенскага дзіцячага хоспіса Вольга Шульга так сфармулявала асноўную ідэю мерапрыемства: «Сёння дзень маці. І мы віншуем жанчын, якія маюць дзяцей. Мы б хацелі зрабіць акцэнт на тым, што няважна, колькі дзяцей ёсць, няважна, які стан здароўя дзяцей. А важна тое, што быць матуляй натуральна. І не толькі тады, калі дзіця здаровае і здольнае, а ў любым выпадку — толькі па той простай прычыне, што ты яго маеш».
Вольга Шульга адзначыла, што ёй не падабаецца само паняцце «асаблівасці ў развіцці», таму што «ўсе людзі з асаблівасцямі ў развіцці. Ва ўсіх здароўе рознае, і таму нельга па стане здароўя ацэньваць чалавека. Неабходна выпрацоўваць такія нормы, каб нам усім у гэтым вялікім свеце было камфортна».
Таццяна, мама дзяўчынкі Карыны, падапечнай хоспісу, дзеліцца ўражаннямі: «Мы рэдка недзе бываем, таму ўдзел у паказе мод стаў для нас цікавай і незвычайнай падзеяй. Гэта першае мерапрыемства, якое мы ўвогуле наведалі. Добра, што з’явілася такая магчымасць. Бо ў асноўным мы знаходзімся дома».
Белавежская пушча сёння раздзеленая не на дзве, а насамрэч на тры часткі: беларускую, польскую і…
Ужо некалькі дзесяцігоддзяў метал-музыка аб'ядноўвае людзей не толькі адных музычных прыхільнасцяў, але і падобнага светапогляду.…
У ГЗК Triniti гродзенцы заўважылі прусака — насякомае бегала па канапе ў зоне фуд-корту. Hrodna.life…
Беларускі гурт Ulis праіснаваў больш за 20 гадоў. Яго спадчына жыве - музыканты робяць каверы,…
Крысціна Мішчук (Пянткоўская) нарадзілася ў 1933 годзе ў Гродне ў сям'і мясцовай інтэлігенцыі. Каталічка. Тата…
У 500 метрах ад плота, узведзенага на польскім баку мяжы з Беларуссю, стаіць вёска Азяраны…