Каля 500 гродзенцаў у нядзелю 25 сакавіка прыйшлі ў Каложскі парк на святочны мітынг і канцэрт у гонар 100 гадоў БНР. Мерапрыемствы былі дазволеныя гарадскімі ўладамі.
Свята ў парку наведалі гродзенцы ўсіх узростаў, многія прыходзілі цэлымі сем’ямі. Прызначаная гарадскімі ўладамі пляцоўка была падзелена на некалькі частак: сцэна, дзіцячая тэрыторыя і зона гандлю ды харчавання. На мерапрыемстве выступалі музычныя гурты, гісторыкі, святары і іншыя.
[irp posts="55 368″ name=""Гісторыя і сямейная рэліквія. Гродзенец захоўвае сцяг, які знялі з аблвыканкама ў 1995 годзе"]
Свята прайшло без здарэнняў і затрыманняў.