Людзі і справы

Тры вырашальныя змены: што выцісне прадпрымальнікаў з рынку ў 2018 годзе?

Прадпрымальнікі рознічнага гандлю мусяць перайсці на электронны дакументаабарот, усталяваць у сябе дадатковыя сістэмы кантролю і перайсці на чыпаванне тавару. Гэтыя пытанні абмеркавалі ўдзельнікі працоўнай групы пры Міністэрстве эканомікі ў панядзелак 4 снежня.

Узначальваў паседжанне намеснік міністра па падатках і зборах Уладзімір Муквіч. Сярод 15 удзельнікаў, прадпрымальнікаў з розных рэгіёнаў краіны, быў і старшыня савета прадпрымальнікаў Паўднёвага рынка Гродна Андрэй Шасцерыкоў. Ён расказаў пра меркаваныя змены, якія чакаюць ІП ў наступным годзе.

1. Абавязкова ўсталяваць дадатковыя сістэмы кантролю

Кожны гандляр мусіць да 1 студзеня 2019 года набыць і ўсталяваць у сябе адну з дзвюх сістэм кантролю: сістэму кантролю падатковых органаў (СКПО) або сістэму кантролю касавага абсталявання. Яны дапамогуць падаткавікам бачыць справаздачнасць анлайн, не выходзячы з кабінета. Гэтыя змены плануюць унесці ў пастанаўленне Савета міністраў і Нацыянальнага банка Беларусі ад 6 ліпеня 2016 года № 924/16.

— Напрыклад, адбываецца здзелка паміж прадаўцом і пакупніком, прабіваецца чэк. А падаткавік у сябе адразу бачыць суму і час пакупкі, — тлумачыць Андрэй Шасцерыкоў.

[irp posts="42 172″ name=""І так гандлю няма, а тут яшчэ гэты ўдар". У Гродне здымаюць 6 экспрэс маршрутаў да Паўднёвага рынка"]

СКПО ўжо апрабавалі на буйных гандлёвых сетках і цяпер спрабуюць укараніць паўсюдна, у тым ліку ў дробны бізнес. Прыбор СКПО выглядае як невялікі блок, што падключаецца да касавага апарата і дзейнічае праз інтэрнэт. Ён каштуе 130 рублёў.

СККА адрозніваецца ад СКПО тым, што ён ўбудаваны ў касавы апарат, збірае ўсе дадзеныя з двух апаратаў і захоўвае іх.

Цікава, што СКПО пасуе толькі да новых касавых апаратаў. Таму многім прадпрымальнікам, у якіх прыборы не «заканэкцяцца» паміж сабой, давядзецца набыць новы касавы апарат з ужо ўбудаваным СККА. Гэта дадатковых 450−600 рублёў выдаткаў. Акрамя гэтага, трэба плаціць за штомесячнае абслугоўванне дадатковых прыбораў.

- Дзяржава стараецца ўвесці новыя тэхналогіі, але за кошт прадпрымальнікаў, — абураецца старшыня савета прадпрымальнікаў.

На яго думку, новыя сістэмы кантролю не патрэбныя гандлярам, бо існуюць старыя. Справаздачнасць можна прасачыць і іншым спосабам. Сам па сабе касавы апарат з’яўляецца апаратам фіскальнага кантролю. Штомесяц ІП падаюць справаздачы па выручцы ў падатковую.

[irp posts="41 958″ name="Прыціснула: беларускамоўны бізнесовец «Юрась» зачыняе краму, што працавала 20 год"]

Ёсць і трэці, неабавязковы, меркаваны варыянт сістэмы кантролю: перайсці цалкам у анлайн-рэжым вядзення дакументацыі. Для гэтага патрэбна ўсталяваць на сваім мабільным тэлефоне або планшэце адмысловую прыладу. Тут ёсць свае складанасці. Чэкі ў такім выпадку будуць выбівацца толькі ў электронным варыянце.

— А што, калі пакупнік запатрабуе папяровы чэк? Атрымліваецца, нам патрэбна набыць яшчэ і прынтар, каб раздрукаваць яго? — шукае выйсця Андрэй Шасцерыкоў.

2. Чыпаванне і маркіроўка тавару

Цяпер камісія ЕўрАзЭС узгадняе, якія менавіта віды тавараў будуць маркіравацца па міжнароднай сістэме. У папярэдні спіс уваходзяць лекі, скураны мужчынскі і жаночы абутак і ювелірныя вырабы.

У гэтых зменах прадпрымальнікі таксама не бачаць сэнсу.

— Напрыклад, па маркіроўцы скуранога абутку ў нас ўжо існуе свая маркіроўка з 2005 года. Новую сістэму лабіруе Расія. Яна прапануе зрабіць яе ў электронным выглядзе. Прыкладам можа служыць маркіроўка футраў. На іх робяць rfid-меткі, дзе пазначаюць артыкулы, памеры, колеры. Туды таксама могуць унесці назву пастаўшчыка.

На галаграму, якая выкарыстоўваецца цяпер, столькі інфармацыі не змесціцца. Патрэбны мікрачып. Ён каштуе 1 долар, што вельмі дорага, па меркаванні гандляроў. Гэта прывядзе да росту цэн на прадукцыю.

3. Увядзенне Нацыянальнай сістэмы прасочвання руху тавараў

Свая сістэма будзе створаная ў кожнай дзяржаве-удзельніку ЕўрАзЭс. Аднак усе сістэмы будуць здольныя інтэгравацца ў адну: напрыклад, беларуская ў расійскую. Беларускія падатковыя органы змогуць прасачыць за перасоўваннем тавара ад вытворцы або пастаўшчыка, напрыклад, у Расіі да канчатковага спажыўца ў Беларусі.

- Усё гэта: СКПО, СККА, маркіроўка тавара, чыпаванне — звёны аднаго ланцуга пад назвай Нацыянальная сістэма прасочвання руху тавару. Гэта значыць, што і дэкларацыі, і пацверджанне контрагента мы будзем падаваць у электронным выглядзе, — тлумачыць адмысловец. — Калі глядзець на гэта ў межах абяцанай лібералізацыі вядзення дробнага і сярэдняга бізнесу, то мусіў бы скараціцца дакументаабарот, спрасціцца працэдуры справаздачы. Аднак у рэчаіснасці адбываецца наадварот.

Тут паўстаюць яшчэ дзве праблемы. Электроннае вядзенне дакументаў цяжка ажыццявіць ва ўмовах рынка — няма абсталявання. Каб правесці электрычнасць у металічны бокс, трэба заплаціць 400 долараў.

Другое пытанне: шмат хто з прадпрымальнікаў з камп’ютарам на «вы».

— Новыя праграмы досыць цяжкія для разумення, часам падвісаюць, што можа прывесці да непажаданых памылак, а адказнасць за гэта панясе прадпрымальнік.

Дома аформіць дакументы нельга, бо здзелка мусіць афармляцца ў той жа момант. Інакш ІП прыцягнуць за ўтойванне выручкі.

Па меркаванні Андрэя Шасцерыкова, такія змены прымусяць яшчэ больш прадпрымальнікаў згарнуць свой бізнес.

Сярод іншых пагрозлівых фактараў ён назваў:

— магчымае ўвядзенне крымінальнай адказнасці за заніжэнне падаткаабкладаемай базы (цяпер за гэта прадугледжаная адміністратыўная адказнасць),

— экспансію гандляроў з Сярэдняй Азіі (цягам 2017 года яны адкрылі 168 гандлёвых кропак плошчай ад 160 да 400 квадратных метраў па ўсё краіне),

— знакаміты загад № 222: «Калі нас дараўнялі да суб’ектаў гаспадарання буйнога бізнесу, павялічыліся выдаткі на вядзенне бухгалтэрыі».

Бізнесоўцы не згодныя з такімі прапановамі на наступны год. Падчас працоўнай групы 4 снежня старшыня савета РГА «Перспектыва» Анатоль Шумчанка скіраваў адпаведны зварот да ўладаў ад імя ўсіх прадпрымальнікаў.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Парасон, халат, check-up здароўя. 11 ідэй, што падарыць мужчыну на свята

Лічыцца, што складана выбраць падарунак менавіта мужчыну - мужу, сыну, бацьку, партнёру ці сябру. Сітуацыя…

20 снежня 2024

«Навявае сплін і абурэнне». Беларус наведаў Навагрудак і расчараваўся — горад запушчаны, а сэрвіс не развіты

Беларус Алекс Вазнясенскі наведаў Навагрудак як турыст. Мужчыну ўразіла, што горад з багатай гісторыяй знаходзіцца…

18 снежня 2024

Віціна, дракар ці славянскае фэнтазі? Чаму праект рэстарана-ладдзі на Нёмане выклікае пытанні

Рэстаране-кафэ “Нёманская віціна” ў выглядзе ладдзі - частка канцэпцыі новай гродзенскай набярэжнай, якую абмеркавалі ў…

18 снежня 2024

Дыякан, хакер і шматдзетны бацька. Як беларус выканаў амерыканскую мару

Аляксей Кажэнаў з'ехаў з Мінску ў 1998-м годзе. Ён атрымаў працу ў Google, стаў дыяканам…

17 снежня 2024

Усяслаў Чарадзей — квадробер, а Францішка Уршуля Радзівіл — найк про. Тлумачым моладзевы слэнг на гістарычных постацях

Слэнг пастаянна змяняецца - у апошні час пад ўплывам TikTok. Зразумець яго адразу і ўвесь …

9 снежня 2024

Можна пакаштаваць на большасці заправак. Як у Гродне пражаць каву для ўсёй Беларусі

Кожны месяц 22 тоны кававага зерня выязджаюць з Гродна, каб патрапіць на запраўкі па ўсёй…

9 снежня 2024