Час для летніх пасядзелак на тэрасах хутка пачнецца. Мы ўжо пісалі пра рэстараны і кафэ, якія выставілі вонкі столікі, крэслы і навесы. У другой частцы падборкі – кавярні.
SPRAVA
Кавярня “SPRAVA” размяшчаецца на Маставой, 31 (былая пальчаткавая фабрыка). Драўляны насціл з крэсламі і столікамі кавярня размясціла ва ўнутраным дворыку. На тэрасу можна патрапіць з памяшкання кавярні, праз арку ў будынку з вуліцы Маставой або праз шлагбаўм з боку Дома быту.
Час працы:
Панядзелак – Чацвер: 09:00 – 23:00
Пятница – Cубота: 09:00 – 01:00
Нядзеля: 10:00 – 23:00

Чытайце таксама: «Кавярня гэта не толькі кава». Дзмітрый Захарка пра кававую культуру, беларускамоўнасць і перспектывы Замкавай вуліцы
Просто кофе
Кавярня размяшчаецца на вуліцы Замкавай, 18. Праз дарогу ад помніка Давыду Гарадзенскаму. Тэраса знаходзіцца побач з тратуарам. На бетоннай аградцы ёсць драўляныя лавы і круглыя столікі, за якімі можна выпіць кубачак кавы.
Час працы:
Панядзелак – Чацвер: 09:00 – 22:00
Пятніца – Субота: 09:00 – 23:00
Нядзеля: 09:00 – 22:00

Наша кава
Кавярню можна знайсці на вуліцы Замкавая, 11. На тратуары ўсталявалі драўляны загончык са столікамі і крэсламі. Ёсць парасон, пад якім можна схавацца падчас дажду.
Час працы:
Панядзелак – Нядзеля: 09:00 – 23:00

Чытайце таксама: «Для тых, хто імкнецца пакаштаваць нешта новае». У гродзенскай кавярні можна набыць каву ў бутэльках
ТЕПЛО
Кавярня “Цяпло” размяшчаецца ў дворыку навабуда на Вялікай Траецкай, 37. Яе адкрылі ў сакавіку 2022 года.
На падворку побач з кавярняй уладальнікі выставілі драўляныя крэслы і сталы. Парасонаў няма, таму выпіць філіжанку кавы альбо кубак гарбаты пад дажджом і застацца сухім не атрымаецца.
Час працы:
Панядзелак – Чацвер: 09:00 – 22:00
Пятніца – Субота: 09:00 – 23:00
Нядзеля: 09:00 – 22:00

Джезва
Кавярня “Джэзва” размяшчаецца на Савецкай, 5. У летні перыяд кавярня выстаўляе драўляныя крэслы і сталы ва ўнутраным дворыку. Парасонаў няма.
Час працы:
Панядзелак – Нядзеля: 08:00 – 23:00

Чытайце таксама:На Савецкай адкрылася кавярня «Джэзва» з кавай на пяску
Leone House
“Leon House” размяшчаецца ў суседнім з “Джэзвай” будынку – на Савецкай, 7, каля Моладзевага цэнтра “Гродна”. Побач з кавярняй выстаўлены мяккія крэслы і драўляныя столікі. Ёсць парасон, пад якім можна схавацца ў непагадзь.
Час працы:
Панядзелак – Чацвер: 10:00 – 22:00
Пятнціа – Субота: 10:00 – 23:00
Нядзеля: 10:00 – 22:00

КАКАО
З адваротнага боку будынка на Савецкай, 6 (крыху лявей, за помнікам Сакалоўскаму) размяшчаецца кавярня “КАКАО”. Каля кавярні стаяць тры столікі з металічнымі крэсламі. Таксама ёсць драўляныя лавы. Парасонаў няма.
Час працы:
Панядзелак – Нядзеля: 10:00 – 22:00

Американо
На Савецкай, 17 размяшчаецца кавярня “Американо” (да нядаўняга часу таксама была часткай сеткі “Какао”). Летняя тэраса знаходзіцца наўпрост на тратуары. Ёсць металічныя крэслы і сталы. З боку вуліцы агароджана вазонамі з кветкамі.
Час працы:
Панядзелак – Нядзеля: 10:00 – 22:00

Чашки и ложки
Кавярня “Чашки и ложки” размяшчаецца на Вялікай Траецкай, 9. Тэраса – драўляны насціл і агароджа з дошак на тратуары. На насціле ўсталяваны крэслы і столікі. Парасона няма. Мінус – рухлівая шумная вуліцы зусім побач.
Час працы:
Панядзелак – Чацвер: 11:00 – 23:00
Пятніца – Субота: 11:00 – 00:00
Нядзеля: 11:00 – 23:00

Кафэ-цукерня “Cup&Cake”
Кафэ размяшчаецца на вуліцы 1 Мая, 21, насупраць гіпермаркета “Еўраопт”. Пляцоўка – шэраг драўляных сталоў і крэслаў наўпрост на тратуары. Ёсць парасоны.
Час працы:
Панядзелак – Нядзеля: 09:00 – 22:00

КАВАЛАВА
Кавярня “КАВАЛАВА” знаходзіцца на вуліцы Парыжскай Камунны, 2. Тэраса – драўляны насціл на тратуары. Ёсць два столікі і крэслы. Парасонаў няма, але ёсць навес.
Час працы:
Панядзелак – Чацвер: 10:00 – 22:00
Пятніца – Нядзеля: 10:00 – 23:00

Наше место
Кавярня “Наше место” знаходзіцца на левым беразе Нёмана, на вуліцы Дарвіна, 24. У летні перыяд кавярня выстаўляе на тратуар, побач з уваходам, два столікі і крэслы. Парасона няма.
Калі ад кавярні зрабіць некалькі крокаў, то можна сесці на высокім беразе Нёмана. Адтуль адкрываецца прыгожы від на гістарычную частку горада.
Час працы:
Панядзелак – Нядзеля: 09:00 – 23:00

Чытайце таксама:


