Гродзенская кавярня «Наша кава» зноў пачала выпускаць спецыяльную халодную каву — cold brew. Яе разліваюць у шкляныя бутэлькі аб’ёмам 0,33 л. Пра гэта Hrodna.life распавёў уладальнік «Нашай кавы» Дзмітрый Захарка.

“Для тых, хто імкнецца пакаштаваць нешта новае”. У гродзенскай кавярні можна набыць каву ў бутэльках
Халодная кава «Руанда нюнгвэ». Крыніца: regions.by

Каву ў бутэлькі разліваюць у кавярні кожнае лета з 2018 года. Не разлівалі толькі ў 2021 годзе.

«Перад тым, як закаркаваць бутэльку, каву настойваюць у халоднай вадзе на працягу 12 гадзін гадзін і болей», — расказаў Дзмітрый Захарка.

Працэс прыгатавання адбываецца без ціску і высокай тэмпературы. Кава знаходзіцца ў цішыні і проста настойваецца.

Смак будзе розны, бо зерне будзе змяняцца

У гэтым годзе ў шкляныя бутэлькі разлілі каву гатунку «Руанда нюнгвэ (nyungwe)». Але гэта зерне ў Гродне ўжо скончылася, дадаў Захарка. Таму далей у кавярні плануюць працаваць з іншымі гатункамі. «Таксама „Руанда“, але ўжо іншая», — сказаў Дзмітрый.

«Такая кава карыстаецца папулярнасцю сярод тых, хто імкнецца пакаштаваць нешта новае і якаснае», — лічыць Дзмітрый.

Раней каву cold brew ў шкляных бутэльках 0,33 л прапаноўвалі летам таксама ў кавярні «Наше место».

Чытайце таксама: