Міжнародны дзень музеяў штогод адзначаюць 18 траўня. Некаторыя музеі ў свеце ў гэты дзень працуюць да позняй ночы і пускаюць наведвальнікаў бясплатна. Музеі Гродна і вобласці таксама падрыхтавалі святочныя праграмы. Hrodna. life сабраў гід па імпрэзах у музеях.

Гродна

Гродзенскі дзяржаўны гісторыка-археалагічны музей будзе адзначаць Міжнародны дзень музеяў 21 траўня. Асноўная частка праграмы адбудзецца ў Новым замку. Яна называецца «Ноч дэтэктыўных гісторый».

У праграме:

19.45 — 20.00 — Музычнае прывітанне ад калектыву «КВАРТА»

20.00 — 20.10 — Урачыстае адкрыццё мерапрыемства

20.10 — 21.40 — Дэманстрацыя тэхнічнага кінафільма

20.40 — 23.00 — Настольныя гульні «Hobby Games»

20.40 — 23.00 — Гульня ў мафію

20.40 — 23.30 — Квэст «У Пошуках Скарбу»

21.45 — 23.00 — Майстар-клас «Дактыласкапія»

21.45 — 23.00 — Майстар-клас «Стварэнне фотаробата»

На тэрыторыі Старога замка абудзецца музычная частка праграмы:

22.00−22.45 — Канцэрт кавер-бэнда «Hit Hunter»

22.45−23.30 — Музычная праграма ад DJ SEKONE100

На працягу ўсёй праграмы можна наведаць:

19.45 — 23.30 — Фотазону ў Новым замку

20.00 — 23.00 — Фудкорт у Новым замку

20.10 — 23.30 — Музейныя экспазіцыі ў Новым і Старым замках

Колькі гэта каштуе:

Мерапрыёмства (разам з музычнай праграмай):

Дарослыя — 12 рублёў;

Студэнты — 10 рублёў;

Школьнікі - 8 рублёў.

Музычная праграма DJ SEKONE100 (асобна) — 5 руб.

Ноч музеяў адзначацыць і Гродзенскі цэнтр культуры. Праграма пачнецца 20 траўня ў Гродзенскай выставачнай зале з выставы «Тату ў свеце мастацтва» ў 19:00. У 20:00 адбудзецца экскурсійная праграма «Рамантыка XVIII стагоддзя» з удзелам фрык-тэатра «Гексаген».

“Ноч музеяў 2022”: куды пайсці ці паехаць у Гродзенскай вобласці

У 21:00 у канцэртнай залі адбудзецца канцэрт «Рок скрозь класіку» і гурта «Astrio Plus» з горада Мінску. Поўны пакет удзела ва ўсіх імпрэзах каштуе — 20 руб.

Ліда

Лідскі гісторыка-мастацкі музей у межах акцыі «Ноч музеяў» ладзіць Музейны трыпціх «Магія агню і сятла». Імпрэзы адбудуцца з 20 па 22 траўня ў Лідскім гісторыка-мастацкім музеі, Лідскім замку і доме Валянціна Таўлая.

Лідскі гісторыка-мастацкі музей

Калідоры, холы і залы музея арганізатары плануюць пераўтварыць ў інтэрактыўную прастору, напоўненую магічным агнём і святлом экспанатаў. Там 20 траўня прадставяць шэраг перформансаў, майстар-класаў і інтэрактыўных фотазон.

З 18:00 па 24:00 можна будзе пачуць розныя музычныя кампазіцыі: оперныя спевы, аўтарскія песні, рэтрапласцінкі. Таксама можна будзе стаць удзельнікам інтэлектуальнай гульні «Музееманія» і наведаць тэатр ценяў. Для юных наведвальнікаў арганізуюць шоў мыльных бурбалак і неонавую вечарыну.

Колькі гэта будзе каштаваць:

Дарослыя — 12 рублёў;
Студэнты — 10 рублёў;
Дзеці - 6 рублёў.

Лідскі замак

На тэрыторыі Лідскага замка 21 траўня арганізуюць праграму «Жывая гісторыя» ад клубаў гістарычнай рэканструкцыі «Шатландскі клан МакВітан» і «Веруш», а таксама канцэрт сярэднявечнай групы «Скудрынка». Арганізатары абяцаюць, што каля ўвахода ў замак наведвальнікаў будуць сустракаць артысты-хадулісты тэатра «Ergo Bibamus», якія пагутараць, станцуюць і паціснуць усім рукі.

У замку можна будзе ўбачыць не толькі традыцыйныя музейныя экспазіцыі з унікальнымі экспанатамі. З-за эфектаў уласцівых начному асвятленню музейныя прадметы павінны набыць новае аблічча, а іх агляд павінен стаць займальнай і захапляльнай прыгодай, — напісалі арганізатары.

Колькі гэта будзе каштаваць:

Дарослыя — 15 рублёў;

Студэнты — 12 рублёў;
Дзеці - 9 рублёў.

Скончаць святочную ноч калектывы з Гродна, Ліды, Брэста з вогненным шоў.

Дом Валянціна Таўлая

У доме Валянціна Таўлая 22 траўня адбудзецца літаратурна-музычная імпрэза. Падчас мерапрыемства можна будзе сустрэцца з творчымі людзьмі Лідчыны ў літаратурна-музычнай гасцёўні «Святліца». Там інсцэнуюць апавяданні і арганізуюць інтэрактыўныя фотазоны.

Падчас арт-праграмы «Балкон» на імправізаванай сцэнічнай пляцоўцы літаратурнага аддзелу выступяць музыкі і пісьменнікі.

Колькі гэта каштуе:

Дарослыя — 2 рублі;

Студэнты — 1,5 рублі;

Дзеці - 1 рубль.

Для наведвання ўсіх імпрэзаў ёсць магчымасць набыць комплексныя квіткі:

Дарослы — 23,00 руб.,

Студэнцкі - 18,00 руб.,

Дзіцячы — 12,00 руб.

“Ноч музеяў 2022”: куды пайсці ці паехаць у Гродзенскай вобласці
Афіша «Ночы музеяў» у Лідзе. Крыніца: nochmuzeev. by Крыніца: nochmuzeev. by

Навагрудак

У Навагрудку Міжнародны дзень музеяў пройдзе 21 траўня ў Навагрудскім гісторыка-карязнаўчым музеі, а таксама ў Доме-музеі Адама Міцкевіча.

У Навагрудскім гістарычна-краязнаўчым музеі «Ноч музеяў 2022» адбудзецца з 18:00 да 21:00.

У праграме:

Бясплатнае наведванне музея

Фотазона «Рыцары Сярэднявечча»

Танцавальная праграма «Міндоўг запрашае патанцаваць»

Акцыя «Падары прадмет музею»

На працягу дня: гульня-квэст «У пошуках скарбаў Міндоўга» (група да 14 чалавек) і бяспройгрышная латэрэя.

“Ноч музеяў 2022”: куды пайсці ці паехаць у Гродзенскай вобласці
Афіша «Ночы музеяў» у Навагрудку Крыніца: nochmuzeev. by Крыніца: nochmuzeev. by

У Доме-музеі Адама Міцкевіча «Ноч музеяў 2022» пачнецца ў 18:00.

У праграме:

18.00 — 19.00 — Інтэрактыўная экскурсія з сябрам Адама Міцкевіча (залы асноўнай экспазіцыі).

19.00 — 20.00 — Тэматычная экскурсія-дэгустацыя «Пані Гаспадыня частуе…» (выстаўка «Малюнкі сельскага жыцця»).

20.00 — 21.00 — Літаратурна-музычны салон (Гасцёўня):

Фотазона «Інструмент душы» — стварэнне ўспамінаў

«Искусство владения веером» — тайныя веды

«Всё сказано строкой…» — дэкламацыя любімых радкоў

«Выстаўка аднаго прадмета» — цікавае з фондаў.

“Ноч музеяў 2022”: куды пайсці ці паехаць у Гродзенскай вобласці
Афіша «Ночы музеяў» у Навагрудку. Крыніца: nochmuzeev. by Крыніца: nochmuzeev. by

Вялікая Бераставіца

У Вялікай Бераставіцы адзначаць міжнародны дзень музеяў будуць 20 траўня. Мерапрыемства «Вавёрчыны пацехі» пройдзе ў Музеі вавёркі. Праграма адбудзецца з 18:00 па 20:00.

У праграме:

  • Вавёрка і яе сябры — спектакль узорнага тэатральнага калектыву «Сонейка».
  • Клоўн-мікс: гульні, флэшмобы, танцы.
  • Мыльная імпрэза «Bubble show».
  • Майстар-класы, выставы, мастацкі плэнэр «Вавёрчын вернісаж».

Колькі гэта каштуе:

Дарослыя — 5 руб.

Дзеці - 2 руб.

“Ноч музеяў 2022”: куды пайсці ці паехаць у Гродзенскай вобласці
Афіша «Ночы музеяў» у Вялікай Бераставіцы. Крыніца: nochmuzeev. by Крыніца: nochmuzeev. by

Іўе

У Іўеўскім музеі нацыянальных культур уваходным квітком будзе ўключаны ліхтарык мабільнага тэлефона. Імпрэза адбудзецца 18 траўня з 18:00 па 22:00.

У праграме:

18:00 — Адкрыццё выставы «Я чую сэрцам» (аўтарка — Алена Санько, г. Ліда).

Майстар-клас па стварэнні карцін масціхінам

Масціхін — спецыяльны інструмент, які выкарыстоўваюць ў алейным жывапісы для змешвання альбо выдалення незасохлых астаткаў фарбы, ачыстцы палітры альбо нанясення густой фарбы на холст.

Карэлічы

Мерапрыемствы да Міжнароднага Дня музеяў 2022 адбудуцца ў Карэліцкім раённым краязнаўчым музеі 18 траўня. Пачатак праграмы ў 11:30.

У праграме:

Пешаходная экскурсія з гараджанкай"Гісторыя адной вуліцы"

Конкурс малюнкаў на асфальце

Прагляд буктрэйлераў

Канцэртная праграма

Аквагрым

Бяспройгрышная латарэя

Музей сядзіба Агінскага ў аграгарадку Залессе

У Музеі-сядзібе Міхаіла Клеафаса Агінскага 21 траўня ў 15.00 пачнецца мерапрыемства «Веліч паўночных Афін».

У праграме:

Урачыстае адкрыццё мерапрыемства:

  • Духоўна-музычная праграма «Музыка маёй душы» парафіяльнага хору касцёла Міхаіла Архангела г. Смаргонь.
  • Знаёмства з капліцай-крыніцай духоўнай сілы сям'і М. К. Агінскага

Прэзентацыя выставы «свет абразоў» мастачкі Ядвігі Сянько.

Духоўна-асветніцкая праграма «Велікодная радасць» дзіцячага царкоўнага хора «Праменьчык» пры храме Праабражэння Гасподняга г. Смаргоні.

Канцэртная праграма

«Шэдэўры вакальнай музыкі» ў выкананні саліста Беларускай дзяржаўнай філармоніі Кірыл Старасценка.

Экскурсія па музею-сядзібе Міхаіла Клеафаса Агінскага

  • Выстава аднаго экспаната «Мемуары М. К. Агінскага».
  • Квэст «У пошуках гістарычных пярлінаў Залескай сядзібы».

Кошт квітка — 10 рублёў.

“Ноч музеяў 2022”: куды пайсці ці паехаць у Гродзенскай вобласці
Афіша «Ночы музеяў» у на сядзібе Агінскага ў Залессі. Крыніца: nochmuzeev. by Крыніца: nochmuzeev. by