Спецыялісты працуюць над унутраным убраннем новых памяшканняў Старога замка. Гэта капліца, каралеўская лазня, вялікая алебастравая зала і жытло каралеўскага сакратара. Інтэр'еры аднаўляюцца ў стылі 16 стагоддзя і пакажуць, як людзі жылі ў той перыяд, паведамляе ТРК «Гродна». Падчас работ у замкавай капліцы выпадкова знайшлі фрэскавы роспіс.

Па плану, чатыры залі падрыхтуюць да экспазіцыйнага віду да канца года. Працуюць над гэтым спецыялісты «Белрэстаўрацыі». Падчас работ у замкавай капліцы знайшлі фрэскавы роспіс 16 ст. Ён быў схаваны ў аконным праёме пад некалькімі слаямі тынкоўкі. Яе выпадкова знайшлі, калі здымалі тынкоўку 20 ст. Зараз з ім працюць рэстаўратары.

Падчас рэканструкцыі Старога замку выпадкова знайшлі фрэску 16 стагоддзя. Скрыншот: ТРК Гродна
Падчас рэканструкцыі Старога замку выпадкова знайшлі фрэску 16 стагоддзя. Скрыншот: ТРК Гродна

 — Спецыялісты «Белрэстаўрацыі» старанна знялі новую і старую тынкоўку, расчысцілі яе, умацавалі і ўсталявалі на месца, — расказаў дырэктар Гродзенскага гісторыка-археалагічнага музею Юрый Кітурка.

Работы ў Старым замку вядуцца з 2017 года. Завяршаецца першы этап, у рамках якога былі абноўленыя чатыры памяшкання — у іх з’явіліся тэматычныя экспазіцыі. Цікавасць да іх быў настолькі вялікім, што даводзілася нават прыпыняць продаж квіткоў. Зараз да агляду даступна больш за тысячу экспанатаў, але ў бліжэйшы час іх стане больш. На працы выдаткавалі каля 28 млн рублёў.

Падчас рэканструкцыі Старога замку выпадкова знайшлі фрэску 16 стагоддзя. Скрыншот: ТРК Гродна
Падчас рэканструкцыі Старога замку выпадкова знайшлі фрэску 16 стагоддзя. Скрыншот: ТРК Гродна

Чытайце таксама: