На ўтрыманне біяпрыбіральняў у Каложскім парку Гродна выдаткуюць 1273 рублёў з гарадскога бюджэту. Мяркуючы па дзяржзакупцы, іх павінны былі ўсталяваць 15 траўня. Рэдакцыя Hrodna.life распавядала, дзе ў цэнтры шукаць прыбіральні - цяпер іх на 10 больш.

У закупку ўваходзіць прадастаўленне біяпрыбіральняў, іх утрыманне, прачыстка каналізацыі, транспарціроўка і зліў адходаў. Гродзенская гарадская жыллёва-камунальная гаспадарка правяла закупку з адной крыніцы ў сярэдзіне траўня.

Дзе яшчэ ёсць прыбіральні ў цэнтры?

У адказ на запыт чытачоў рэдакцыя Hrodna.life распавяла, дзе можна аблегчыцца ў цэнтры горада. Там — усяго шэсць грамадскіх прыбіральняў. Тры з іх працуюць штодня, і толькі два — кругласутачна. Таксама Hrodna.life знайшоў на карце Старога горада менш вядомыя бясплатныя прыбіральні.

Чытайце таксама: