«Цела Божае»: польскі кандыдат на Оскара, які вяртае касцёлу чалавечае аблічча

У Гродне ў кінаклубе «Ракурс» 12 лютага пройдзе адзіны паказ намінаванага на Оскара польскага фільма «Цела Божае». Пачытайце, чаму яго варта паглядзець.

www.youtube.com/watch?v=0dnOJnJVjyk

Амерыканская кінаакадэмія ашаламіла многіх сваім рашэннем назваць найлепшым фільмам года паўднёвакарэйскіх «Паразітаў». Магчыма, акадэмікі пранікліся моцным сацыяльным падтэкстам азіяцкай драмы. З падобнай тэматыкай хапала фільмаў і з іншых краін, якія змагаліся ў намінацыі «Найлепшы замежны фільм»: французскія «Адрынутыя» перанеслі рэвалюцыйныя настроі XIX стагоддзя ў сучаснасць, а польскі фільм «Цела Божае» даследуе напружанасць у правінцыйным гарадку. Кожны з іх паказвае сваю версію пошуку справядлівасці.

«Цела Божае» пачынаецца з жорсткай сцэны прыніжэння маладога чалавека падчас работ у папраўчай калоніі. Адным з крыўдзіцеляў аказваецца Даніэль, у знешнасці якога спалучаюцца маніякальнасць і святасць. Гэтыя метамарфозы характару ўзмацняе яго выдатны спеў падчас кароткага набажэнства ў калоніі. Каб пазбегнуць лёсу наступнай ахвяры, галоўны герой дамагаецца высылкі ў далёкую польскую вёсачку. Там, дзе яго ніхто не ведае, былы зняволены змяняе адзенне гопнікаў на сутану ксяндза. Толькі ці атрымаецца доўга хаваць хлусню, калі ў вёсцы сваіх праблем хапае?

Дэтэктыўны сюжэт абарочваецца філасофскай прыпавесцю пра пошук самога сябе

Малады герой мае за плячыма багатае жыццё ў адмоўным плане, але пра гэта глядач даведваецца праз яго ўчынкі ў мястэчку, пра якое забыўся сам Бог. Такія ціхія сёлы, куды можна збегчы і пачаць усё нанова, можна знайсці ў любой краіне.

Але Даніэль абраў, напэўна, самы цяжкі шлях для свайго новага жыцця. Ён абраў шлях пастыра для людзей, забітых горыччу масавай страты. Жыхары вёскі самі ў пошуку сэнсу пасля нядаўняй трагедыі, і што не атрымалася пажылому праўдзіваму святару, то атрымалася здзейсніць новаму ілжэпрароку. Атрымалася накіраваць сваю паству на шлях прабачэння.

Напруга не спадзе да фіналу

Глыбокі аналіз фільма цяжка правесці без шматлікіх спойлераў, бо ў адным сюжэце схаваныя дзясяткі іншых. Але ясна адно: напружанне ў карціне не спадзе да фіналу. Герою на шляху да маральнага і псіхалагічнага перараджэння будзе супрацьстаяць сістэма ў асобе мясцовага алігарха і мэра, на шляху да духоўнага выратавання мясцовай паствы супраціўляцца будзе само грамадства, а ў лячэнні ўласнай душы Даніэлю будуць перашкаджаць факты з яго цёмнага мінулага, якія з часам пачнуць выяўляцца.

Зразумела адно: глядач гатовы дараваць галоўнаму герою яго мінулае, бо смеласць яго ўчынкаў праб’е «святло» ў вясковых «джунглях» і іх жыхарах. Герой адважыцца не толькі заставацца самім сабой у новых рэаліях, але і ўдыхнуць новае жыццё ў каталіцкі касцёл. Ён, як Ісус Хрыстос, возьме грахі сваіх вернікаў, стане іх харызматычным лідарам і, нібы рок-зорка, у фінале агаліць сваё аблічча і душу перад імі і Богам.

Смелы праект маладых аўтараў

«Цела Божае» — вельмі смелы праект для Польшчы, зняты маладым рэжысёрам, напісаны маладым сцэнарыстам, сыграны маладым акцёрам. Фільм не спрабуе ламаць тысячагадовую касцёльную сістэму, ён прапануе ёй паглядзець на сябе збоку, вярнуць давер вернікаў шляхам прызнання ўласных памылак.

Даніэль — не расійскае Хлестакоў, ён выкарыстоўвае хлусню для дабра, прастатой свайго характару перашкаджаючы масавай духоўнай згубе. Ён не бурыць догмы касцёла, ён прыўносіць у іх чалавечае аблічча.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Парасон, халат, check-up здароўя. 11 ідэй, што падарыць мужчыну на свята

Лічыцца, што складана выбраць падарунак менавіта мужчыну - мужу, сыну, бацьку, партнёру ці сябру. Сітуацыя…

20 снежня 2024

«Навявае сплін і абурэнне». Беларус наведаў Навагрудак і расчараваўся — горад запушчаны, а сэрвіс не развіты

Беларус Алекс Вазнясенскі наведаў Навагрудак як турыст. Мужчыну ўразіла, што горад з багатай гісторыяй знаходзіцца…

18 снежня 2024

Віціна, дракар ці славянскае фэнтазі? Чаму праект рэстарана-ладдзі на Нёмане выклікае пытанні

Рэстаране-кафэ “Нёманская віціна” ў выглядзе ладдзі - частка канцэпцыі новай гродзенскай набярэжнай, якую абмеркавалі ў…

18 снежня 2024

Дыякан, хакер і шматдзетны бацька. Як беларус выканаў амерыканскую мару

Аляксей Кажэнаў з'ехаў з Мінску ў 1998-м годзе. Ён атрымаў працу ў Google, стаў дыяканам…

17 снежня 2024

Усяслаў Чарадзей — квадробер, а Францішка Уршуля Радзівіл — найк про. Тлумачым моладзевы слэнг на гістарычных постацях

Слэнг пастаянна змяняецца - у апошні час пад ўплывам TikTok. Зразумець яго адразу і ўвесь …

9 снежня 2024

Можна пакаштаваць на большасці заправак. Як у Гродне пражаць каву для ўсёй Беларусі

Кожны месяц 22 тоны кававага зерня выязджаюць з Гродна, каб патрапіць на запраўкі па ўсёй…

9 снежня 2024