У снежні 2017 года гродзенец Дзмітрый адважыўся на незвычайную татуіроўку, якой, напэўна, яшчэ ніхто не біў - панараму Гродна. Мужчына збіраецца пакінуць горад, а татуіроўка на руцэ стане памяццю аб малой радзіме.
Біць складаную татуіроўку Дзмітрый вырашаўся на працягу трох гадоў. А калі адважыўся — звярнуўся да знаёмага майстра Дзмітрыя Мядзведзя. Татуіроўка з відам Гродна гэта частка вялікай выявы на руцэ і грудзях. Доўгі час Дзмітрый з майстрам абдумвалі сюжэт усёй татуіроўкі.
Спачатку хацелася набіць на руцэ якую-небудзь вуліцу ў цэнтры. Напрыклад, дзе каланча, Стары замак або нават набярэжную. Была магчымасць зрабіць татуіроўку і з відамі старога Гродна, але гэтага я не хацеў, бо таго горада не бачыў, а хацелася тое, што ты ведаеш і любіш".
Праца карпатлівая, але цікавая
Каб зрабіць чорна-белую татуіроўку з відам Гродна майстру Дзмітрыю Мядзведзю спатрэбіліся два сеансы па некалькі гадзін. Праца сама па сабе складаная, бо раней дасведчаны татуіроўшчык панараму горада нікому не набіваў. Прадстаўленую фатаграфію майстру давялося выцягваць, каб на руцэ ўсё выглядала нармальна.
Я не скажу, што праца была вельмі цяжкая, больш карпатлівая. Для мяне яна была цікавая, бо там шмат дробязяў і дэталяў, а гэта патрабуе дадатковай канцэнтрацыі.
Рабіць такую татуіроўку было цікава. Цану агучваць я не буду, таму што кліент сам не захацеў гэтага рабіць. Але магу сказаць, што не вельмі дорага і пры жаданні чалавек можа сабе такое дазволіць".
Шмат дэталяў
На татуіроўцы з панарамай Гродна можна ўбачыць піўзавод да пажару і былы тонкасуконны камбінат без рэкламы «Кераміна». Ёсць дэталі, такія як невялікая шыльда «Прыорбанка», і іншыя.
«Трэба будзе зайсці ў „Прыорбанк“ і пагаварыць наконт рэкламы, — жартуе Дзмітрый. — Татуіроўкай я задаволены. Было балюча, але гэта было таго варта».