«Дом 46» — творчая прастора, якая існуе для тых, хто марыць авалодаць майстэрствам танца. Тут кожны без узроставых абмежаванняў можа навучыцца танцаваць hip-hop, house dance, breaking, contemporary, ballet і capoeira, а таксама наведаць лекцыі, прэзентацыі і творчыя сустрэчы.
Фотагісторыя Эрыкі Свіркевіч пра культурную пляцоўку Дом 46 працягвае шэраг публікацый з выставы «Жыццё ў поўным колеры». Выстава праходзіла ў Цэнтры гарадскога жыцця і стала вынікам навучальнага курса па фота, арганізаванага HrodnaMediaRoom. Час дэманстрацыі выставы ўжо скончыўся, але фотагісторыі яе ўдзельнікаў можна пабачыць на старонках Hrodna.life
«Дом 46» — гэта яшчэ і тэатральная пляцоўка, на якой арганізуюца майста-класы прафесійных акцёраў і адбываюцца тэатральныя спектаклі і перфомансы. Культурная пляцоўка дае магчымасць кожнаму рэалізаваць сябе і прэзентаваць свае праекты.