Большасць гродзенцаў ведаюць Олю Лета як танцоўшчыцу правакацыйных відэа. Але ж акрамя таго, яна паспяховая бізнес-лэдзі, а відэа гэта ўсяго толькі маленькая частка яе жыцця. Што дазволіла ёй стаць дырэктарам уласнай танцавальнай школы, якія перашкоды ёй давялося пераадолець на гэтым шляху, разбіраўся Hrodna.life.

Сакрэт 1

«Ніколі не бойцеся спрабаваць новае, гэта можа стаць вашым лёсам»

У танцы Оля трапіла, можна сказаць, выпадкова. Гэта было ў старэйшых класах, калі ёй трэба было падрыхтаваць танцавальны нумар. Сяброўка запрасіла на трэніроўку, каб разам падрыхтаваліся. Побач праходзіў трэнер Аляксандр Мацвеевіч з «Спадчыны» і, убачыўшы Олю, запрасіў на заняткі.

«Гэта было 8 сакавіка. Мяне адразу паставілі праводзіць размінку. Ніколі гэтага не рабіла, але неяк правяла. Гэта быў мой першы крок у выкладанні».

Магчыма, ён убачыў патэнцыял, і таму ўжо праз два тыдні Оля разам з дзвюма больш дасведчанымі дзяўчынамі танчыла нумар у начным клубе «Парламент».

[irp posts="1137″ name="Оля Лета выпусціла відэа ў вобразе Harley Queen"]

Сакрэт 2

«Пастаянна развівайцеся і знаходзьце новыя выпрабаванні»

Праз нейкі час Оля перайшла ў іншы калектыў. Адна з вучаніц «Спадчыны» вырашыла зрабіць сваю групу са старэйшых вучняў - «Адраджэнне». Калі выкладчыца з’ехала, Оля засталася весці заняткі.

«Мне гэта спадабалася, і я зразумела, што магу гэта рабіць. Дык вось і стала выкладчыкам».

Свае навыкі Оля адточвала ўжо ў іншым гуртку. Пасля школы яна пайшла вучыцца ў каледж лёгкай прамысловасці на дызайнера адзення. Пасля шэрагу выступленняў на розных мерапрыемствах, ёй прапанавалі весці гурток па танцах. Вяла яго бясплатна. На апошнім курсе зацяжарыла, але ўжо праз два месяцы пасля нараджэння дачкі зразумела, што хоча адкрыць сваю студыю.

[irp posts="14 748″ name="Любімыя карціны носіць на сабе. Інга Болатава пра татуіроўкі, за якія мог узяцца не кожны майстар"]

Сакрэт 3

«Падтрымлівайце добрыя адносіны з сям’ёй»

«З сям’ёй заўсёды лягчэй. Як бы не казалі, што аднаму прасцей. Падтрымка і дапамога сям'і вельмі важныя. Гэта сіла.

Цяжка, калі маленькае дзіця. Адзін і няма каму дапамагчы. Вельмі дапамагалі бацькі. Калі з’яжджала, таксама бацькі дапамагалі. Толькі родныя могуць зрабіць рэальную бескарыслівую руцінную дапамогу.

оля лета секрет 03final

Сям’я — гэта месца, дзе ты аднаўляешся, дзе адчуваеш падтрымку. Прыходзіш дадому, цябе абдымаюць, і ты разумееш, якая розніца, што там у свеце дзеецца! Мяне тут любяць, не таму, што ў мяне мільён праглядаў, не таму, што 100 вучняў, а проста так".

Сакрэт 4

«Каб развівацца, трэба рабіць тое, што да цябе ніхто не рабіў»

Калі Оля выйшла з дэкрэта, яна вырашыла рабіць сваю справу, а не шукаць калектыў. Паставіла свае ўмовы — важна было працаваць і атрымліваць зарплату. Яе ўмовы прынялі - так з’явіўся калектыў «Імпульс». Оля не саромелася спрабаваць новыя рэчы. Яна першая пачала рабіць рэкламу ў транспарце. Яна ж першая прыдумала зрабіць розныя танцавальныя напрамкі: хіп-хоп асобна, танцы на абцасах, расцяжка.

оля лета секрет 04d

Каб развівацца далей, яна пачала прыцягваць сваіх вучняў у якасці трэнераў. Калектыў пачаў разрастацца. У нейкі момант побач з ёй ужо было 13 трэнераў, а ў «Імпульсе» займалася 300 вучняў. Здавалася б — наперадзе ўсё толькі самае цікавае, але жыццё распарадзілася інакш. Оля закахалася і з’ехала ў Растоў.

Сакрэт 5

«Каб развівацца, трэба ўвесь час вучыцца. Пажадана ў лепшых»

У гэты час Оля знаёміцца з Алегам «Момо», які на той момант быў адным за самых вядомых танцораў і выкладчыкаў. Ён запрашае яе на свае заняткі бясплатна. Оля спрабуе новыя напрамкі: хаўз, папінг, кантэмпарары, брэйкданс. У нейкі момант Алег прапануе ёй адкрыць кірунак «рага дэнс». «Павучыш, паглядзіш відэа і адкрыем табе групу», — казаў ён.

Оля на нейкі час вяртаецца ў Гродна і забывае пра сваё абяцанне. Па вяртанні яна бачыць, што ўсюды вісіць рэклама яе новага кірунку. Да пачатку заняткаў застаецца тыдзень.

«Я адразу пачынаю займацца. Увесь нэт пералапаціла. Было 2−3 чалавекі, на іх і спрабавала».

оля лета секрет 05a

Па волі выпадку праз месяц прыязджае вельмі вядомы танцор Андрэй Бойка з Масквы. Аказваецца, правільна гэта кірунак называць «дэнсхол»: у яго ўжо ёсць базавыя рухі з вызначаным назвамі, са сваёй гісторыяй. Оля загараецца новым кірункам і ўлюбляецца ў яго. Ёй вельмі хочацца вучыцца, і яна ездзіць па ўсёй Расіі, даязджае нават да Украіны.

[irp posts="4575″ name=""Хатняя праца бывае цяжэй". Гродзенская дальнабойшчыца пра жыццё на колах"]

Сакрэт 6

«Працавітасць»

«Мне сказалі адкрываць групу па дэнсхолу — я адкрывала. Я яшчэ не была гатовая, але я рухалася наперад. Я адкрываю інтэрнэт, пачынаю вывучаць.

оля лета секрет 06e

Важна быць матываваным і зацікаўленым. Узяць да прыкладу некаторых дзяўчат, якіх я збіраюся зараз зрабіць трэнерамі. Яны рэдка ездзяць на майстар-класы, не ўдзельнічаюць у батлах. Але ж конкурсы — гэта вопыт. Менавіта там можна атрымаць неабходныя навыкі.

оля лета секрет 06g

Я кажу — паспрабуй. А яны чакаюць ад мяне дзеянняў, каб я разгрызла і ў рот паклала. Чакаюць, што прынясу канспект з рухамі, на флешку музыку запішу, набяру людзей, здыму відэа, правяду фотасесію, зраблю афішу, а яшчэ і групу ў кантакце адкрыю. Ну і чаго чалавек можа дамагчыся? Я люблю працаваць, я ніколі не сяджу на месцы".

оля лета секрет 06f

Сакрэт 7

«Самарэклама — шлях да поспеху»

Будучы ў Растове, дзякуючы свайму бой-фрэнду, Оля была блізкай да рэп-супольнасці. У нейкі момант Оля абрала трэк вядомага, але не занадта зорнага рэпера, прыдумала танцавальны нумар і зняла відэа. Дзеянне адбывалася на цэнтральнай плошчы Растова. Ролік яму скінулі, і ён, ацаніўшы яго, размясціў на сваёй старонцы. Праз тыдзень відэа пачало распаўсюджвацца па Растову. «Аднойчы прыходжу на трэніроўку, — распавядае Оля, — а ўсё бітком». «Гэта Оля ўсе да цябе», — кажуць мне. Тады сабралася поўная зала людзей.

«Тады я зразумела, што вядомасць гэта яшчэ і вучні».

оля лета секрет 07b

Сакрэт 8

«Канкурыруйце і спаборнічайце»

Пасля вяртання ў Гродна Оля вырашае ўдзельнічаць у конкурсе «ДэнсХолл Куін Беларусі». У яе і раней было жаданне паспрабаваць сябе ў аналагічным конкурсе ў Расіі, але ўсё не атрымлівалася — адзін раз нагу падвярнула, потым грошай не было.

оля лета секрет 08a

«Я ўжо даўно марыла пра карону. Спецыяльна пафарбавала валасы і паехала. Зялёны, жоўты, чырвоны. Настройваўся толькі на перамогу. Візуалізавала яе. Падрыхтоўка была не толькі ў зале. Рэальна займалася псіхалагічна. Я перамагла — мара споўнілася».

оля лета секрет 08b

Сакрэт 9

«Аналізуй і ўвесь час думай пра тое, што ж табе важна насамрэч»

З аднаго боку мець сваю школу — гэта пэўная ступень паспяховасці і статус. Але з іншага — гэта мноства спраў, якія не маюць да танцаў ніякага дачынення.

«Гэта яшчэ і велізарныя падаткі, арэнда, якія павышаюцца пастаянна. Я сутыкнулася з дакументамі. Такое адчуванне, што хутка трэба будзе даваць справаздачу за паветра. Усё гэта раздражняе і апускае на зямлю. Я хачу арганізаваць фестываль, а мне трэба сабраць тысячу дазволаў. Як быццам я наркотыкі збіраюся прадаваць! Усе гэтыя паперкі, падатковыя, чэкі, квітанцыі. А потым табе дасылаюць: справаздача не выслана. І штраф, як быццам я наогул не плачу.

Калі я знайду чалавека, які б разбіраўся, школа будзе існаваць. Калі я нерваў буду марнаваць больш, чым у мяне ёсць, да дабра гэта не прывядзе".

оля лета секрет 09d

Сакрэт 10

«Заўсёды працягвайце рух»

Калі ўвесь час развіваешся, заўсёды ёсць адчуванне, што масць ідзе. Заўсёды адбываюцца новыя падзеі. Оля здзіўляецца, як можна рабіць паўзу ў тым, што падабаецца.

оля лета секрет 10a

«Новыя людзі, знаёмствы, выступы, увага, апладысменты. Навошта перарываць ўсё гэта? Я трэніруюся і атрымліваю ад гэтага задавальненне. Што я буду рабіць падчас паўзы? Для мяне адпачынак — гэта танцы. Для мяне праца — гэта танцы. Навошта адпачываць ад адпачынку?»

оля лета секрет 10d