Каля 500 Дзядоў Марозаў, Снягурак і казачных персанажаў у суправаджэнні яркіх аўтамабіляў, тралейбуса, аркестра і веласіпедыстаў вечарам 15 снежня на цэнтральных плошчах Гродна ў святочнай атмасферы запалілі навагоднюнею ілюмінацыю.

У гэтым годзе галоўны Дзед Мароз разам з сімвалам 2019 года свіннёй перасоўваўся па горадзе на рэтра-аўтамабілі.