Хоць на вуліцы і збіралася на дождж, аўтарка Hrodna.life знайшла прыгожа апранутых людзей. Мы даведаліся, як стыльна апрануцца з мамінай шафы і за чым з’ездзіць у Дубай.

Алеся, працуе з людзьмі

Я — адміністратар у гасцініцы «Турыст», мне падабаецца працаваць з людзьмі, таму працу сваю люблю. Большасць свайго адзення я купляю ў Беларусі. У асноўным гэта эксклюзіў, напрыклад, беларуская швейная фабрыка, якая працуе пад заказ. З беларускіх крамаў мне падабаецца Marko. Сёння на мне сукенку ад фабрыкі, пра якую я казала, туфлі і сумачка з Польшчы.

Стыльныя людзі Гродна: 5 лукаў ад аматараў спеваў, спорту і працы з людзьмі

Стыльныя людзі Гродна: 5 лукаў ад аматараў спеваў, спорту і працы з людзьмі

[irp posts="21 624″ name="Стильные люди Гродно: 5 луков от модельера, рекламщика, дизайнера мебели и других прохожих"]

Наталля, працуе ў «Мілавіцы»

Маё хобі - шыю для сябе. Вопратку ў Гродне купляю рэдка, у асноўным — у Польшчы. Сёння на мне штаны Levi’s, трусы Calvin Klein, кардзіган G-Star.

[irp posts="21 063″ name="Стильные люди Гродно: 5 луков в одежде из Польши, секондов и… Перу"]

Анастасія, вакалістка-фрылансер

Цяпер мяне можна пачуць у Мінску. Я ўдзельнічала ў тэлепраекце «Ведай нашых» на «Гродна Плюс». Там я атрымала гран-пры і з гэтага пачалася актыўная вакальная дзейнасць.

Калі купляю вопратку ў Беларусі - то гэта хутчэй за ўсё сэканд хэнд, бо крам накшталт Colin’s мала, а кошты там высокія, нейкія нерэальныя — нават на сайце замовіць у два разы танней можа быць. Калісьці я купляла вопратку ў Yuvita, там часам бывае нешта цікавае. Падабаецца «Мілавіца» і Mark Formelle.

Стыльныя людзі Гродна: 5 лукаў ад аматараў спеваў, спорту і працы з людзьмі

Сёння на мне маміна кашуля з яе маладосці, пінжак Topshop, красоўкі Puma, сумку падарыла сястра, упрыгажэнні - падарунак, іх зрабілі мой брат і дзядзька.

Дыяна, спявачка, візажыст, брывіст

Зараз сканчаю Гродзенскі ўніверсітэт. Працую візажыстам — вяселлі, выпускныя. Але любімая мая прафесія — гэта спеў. У мяне мама прафесійная спявачка і яна прышчапіла мне любоў да музыкі, гэта ўсё з дзяцінства было.

Стыльныя людзі Гродна: 5 лукаў ад аматараў спеваў, спорту і працы з людзьмі

Я вельмі часта езджу ў Дубай, таму ўсе рэчы купляю там — вопратка там вельмі танная. Я люблю піжамы, гэта мой фэтыш, а піжамы Mark Formelle — гэта наогул супер клас. Маркі, якія мне падабаюцца, — Steve Madden, Zara, H&M, Guess.

Стыльныя людзі Гродна: 5 лукаў ад аматараў спеваў, спорту і працы з людзьмі

Сёння на мне чаравікі Steve Madden, пінжак Splash, сукенка Zara, сумка Mango, акуляры Forever21.

Андрэй, адміністратар крамы

Праца падабаецца, для мяне яна вельмі лёгкая і калектыў добры, люблю размаўляць з людзьмі. Маё хобі - спорт, хаджу на футбол. Вопратку часцей за ўсё купляю ў Беларусі, бывае, мне прывозяць рэчы з Польшчы, Расіі.

Стыльныя людзі Гродна: 5 лукаў ад аматараў спеваў, спорту і працы з людзьмі

Мае любімыя маркі - Nike, гэта ў прыярытэце, яшчэ падабаецца адзенне Adidas, але абутак ў іх я не люблю. У беларускіх крамах набываю нешта рэдка. Сёння на мне куртка, красоўкі і заплечнік Nike.