Людзі і справы

Стыльныя гродзенцы: 5 лукаў ад фізкультурнікаў, знаўцаў замежных моў і спецыяліста па тэатры

Зусім летняе надвор’е дапамагло выбраць парачку стыльных людзей сярод распрануўшыхся пасля доўгай зімы гродзенцаў. Ад іх мы даведаліся пра тое, як сумясціць этнічны і гатычны стылі.

Юля, займаецца тэатрам

Я люблю тэатр, люблю кнігі. Займаюся тым, што распрацоўваю пастаноўкі і з дзецьмі, і са старэйшымі рабятамі. Пішу п’есы, інсцэніроўкі.

Сёння на мне торбачка з Польшчы, туніка Colin’s, бранзалет з аметыстам падарыла мама.
Што тычыцца выбару адзення — усё вельмі складана. Каб выбраць нешта падыходзячае для сябе, ты ідзеш на рынак, потым у якую-небудзь краму, глядзіш, што ёсць на сайтах — некаторыя рэчы, якія падыходзяць табе па стылі, правераныя ўжо. Ці едзеш у іншы горад. Не тое, каб я шапаголік, але калі ёсць магчымасць кудысьці зайсці, то ты заходзіш і шукаеш.

Часцей за ўсё гэта этнічны, боха або гатычны стыль, што патрабуе працы, каб злучыць іх у адзін. Адзенне можа быць і з Аліэкспрэса, і з Colin’s, і са Скідзельскага рынку, калі табе пашанцуе там нешта знайсці, і з кіеўскай крамы нефармальнага адзення.

У беларускія крамы заходжу, нядаўна я набыла сабе вельмі мілы плашчык «Славянка». З беларускай бялізны перавагу аддаю «Мілавіцы». Што тычыцца Mark Formelle — мне падабаецца якасць, там ёсць хэбэшныя рэчы, якія прыемныя целу, таму што прыгожа — гэта добра, але калі ты кожны дзень у гэтым ходзіш, трэба каб было камфортна і цела дыхала.

Вікторыя, вучыцца на факультэце фізічнай культуры

Я вучуся ва ўніверсітэце і працую настаўнікам фізкультуры. Раней я займалася спартовым турызмам, так і пайшла на факультэт фізічнай культуры.

Я працую з дзецьмі. Яны, вядома, добрыя, але голас прапаў імгненна, таму што прыходзіцца вельмі шмат крычаць. Дзеці мяне радуюць.

Вопратку часцей за ўсё купляю ў Польшчы. Галоўнае — каб адзежа падабалася, у мяне няма нейкіх прыярытэтаў. Сёння на мне ўся вопратка з Польшчы.

Аляксандр, вучыцца на факультэце фізічнай культуры

Я прафесійна займаюся валейболам ужо 11 гадоў. Яшчэ трохі займаюся музыкай. Адзенне набываю і ў іншых краінах, і ў Беларусі. Мая любімая марка — Nike.

Сёння на мне абутак Converse, шорты H&M, майку мне падарылі, кепка Ralph Lauren, сумка Nike.

Іна, працуе настаўнікам англійскай мовы (на фота справа)

Я люблю падарожнічаць. Вопратку часцей за ўсё купляю ў іншых краінах, звычайна там, дзе адпачываю. Любімыя маркі - Zara, H&M, Pull and Bear, Stradivarius. З беларускіх крамаў мне падабаецца Элема. Сёння на мне сукенка H&M, яе я купіла ў Балгарыі, абутак Мегатоп, торба з Кароны.

Таццяна, працуе перакладчыкам (на фота злева)

Люблю падарожнічаць, добра праводзіць час — з сябрамі, кіно, музыка. Вопратку часцей за ўсё купляю ў Польшчы. Калі падарожнічаю, то таксама атрымоўваецца знайсці час для шопінгу. Любімыя маркі - Zara, Bershka.

Сёння на мне сукенка Zara, джынсоўка Pull and Bear, сумка Stradivarius.

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Скажуць раздаваць сцяжкі — раздам». Задалі адны і тыя ж пытанні выпускніцам ВНУ з Беларусі і Польшчы

Навучальны год набліжаецца да канца, і хутка выпускнікі будуць абараняць дыпломы і здаваць апошнія экзамены.…

6 мая 2025

Дапамога адрозніваецца ў 33 разы. Параўналі, як Польшча і Беларусь змагаюцца з беспрацоўем

У Польшчы беспрацоўныя атрымліваюць штомесячную дапамогу каля 1500 злотых (або прыкладна 400 долараў) на рукі.…

5 мая 2025

ВНУ Гродна змагаюцца з «моладзевым экстрэмізмам» па прыкладзе Расіі: шукаюць скінхэдаў, металістаў і спартсменаў

Як стаць маладым экстрэмістам? Быць "залатой моладдзю", слухаць хардкор і насіць клятчастую понамку. Так лічаць…

30 красавіка 2025

Сцэна пад «Дажынкі» vs хуткая дапамога на матацыкле. Параўналі, як у Беларусі і Польшчы падтрымліваюць грамадзянскія ініцыятывы

Хочаце новую дзіцячую пляцоўку непадалёк ад дома? Ці лічыце важным правесці ў сваім горадзе кампанію…

29 красавіка 2025

«Каб цябе пярун забіў!» Як неверагодны пярун 90 гадоў таму трымаў у страху Гродзеншчыну

“Каб цябе пярун забіў!” - адзін з найбольш вядомых беларускіх праклёнаў. У 1934 і 1935…

22 красавіка 2025

Гродзенцы адкрылі грыбны сезон. Дзе ў вобласці шукаць смаржкі і іншыя грыбы?

З надыходам цяпла ў заходніх рэгіёнах Беларусі - Гродзенскай і Брэсцкай абласцях - сталі з'яўляцца…

22 красавіка 2025