Валерыя Дз’ячэнка ў Камуністычнай Партыі Беларусі менш за год, але за гэты час яна стала адным з маладых лідараў камуністычнага руху ў Гродне. У партыі дзяўчына займаецца дабрачыннасцю. Кажа, што сёння метад сталінскіх рэпрэсій недарэчны, але да растрэлаў ставіцца станоўча. Пра сабе і сучасную партыю Валерыя распавяла на мітынгу 7 лістапада.

Валерыя родам з Мінска. Яе дзед быў камуністам. Усе астатнія сваякі - людзі апалітычныя, хтосьці нават супраць камуністычнай ідэалогіі. У Гродне дзяўчына прыехала вучыцца ў Медыцынскім універсітэце.

— Я была знаёмая з адным лібералам са свайго ўніверсітэта і зразумела, што любая дастаткова сталая асоба мае сваю актыўную грамадзянскую пазіцыю. Пачала думаць, да каго я сябе адношу. Знайшла сайт КПБ, патэлефанавала і ўступіла. Я ўступіла ў добры час: мы адразу паехалі на пленум — сход усіх членаў. Там я паглядзела справаздачы, было цікава пачуць, дзе мы стаім і што ў рэальнасці адбываецца. Там я зразумела, што партыя — гэта маё, я хачу змагацца і дапамагаць ёй. Менавіта так я знайшла сваю партыю, напэўна, ужо можна сказаць — другую сям’ю.

коммунизм коммунисты Ленин 7 ноября камунізм камуністы Ленін 7 лістапада

Марксізм, ленінізм, сталінізм — самыя блізкія тэорыі

Валерыі блізкая ідэя класавай роўнасці. Яна лічыць, што капіталізм не прывядзе ні да чаго добрага ў будучыні.

— Грошы правакуюць людзей на войны. Я хачу, каб мы адышлі ад гэтага. Хаця б часткова, хоць бы пастараліся. Гісторыя цыклічная — так сказаў мой настаўнік гісторыі ў сярэдняй школе. Калі я падрасла, я зразумела, што гэта праўда. Я пазнаёмілася з ідэямі марксізму, ленінізму і сталінізму. Я зразумела, што там найбольш блізкія мне тэорыі.

коммунизм коммунисты Ленин 7 ноября камунізм камуністы Ленін 7 лістапада

Камуністам быць модна

Дзяўчына адзначае, што ў КПБ ёсць будучыня і яна можа шмат чаго прапанаваць свету.

— Мы адна з гуманістычных партый. Сёння наша дзейнасць накіравана на дапамогу карэкцыйным цэнтрам, бальніцам, дзецям з дзіцячых дамоў. Мы агітуем людзей дапамагаць адзін аднаму, аб’ядноўвацца як сям’я. У нас няма людзей ніжэйшых або вышэйшых, мы ўсе на адной прыступцы.

Таму будучыня ў нашай партыі ёсць. Але якая і калі - гэта пытанне. Залежыць ад таго, наколькі хутка мы будзем рухацца. Я спадзяюся, у будучыні наш прадстаўнік прыйдзе да прэзідэнцкай улады. Выбары хутка. Усё рэальна, калі ісці і імкнуцца. Сёння модна тое, што рэдка сустракаецца. Я лічу, што камуністам быць зараз вельмі модна.

«Сталіна не асуджаю». Чаму студэнтка з Гродна ўступіла ў кампартыю і падтрымлівае расстрэлы
А як жа Сталін, масавыя расстрэлы і рэпрэсіі?

— Калі ўлада прыйшла ў рукі Сталіна, гэта была мера. Жорсткая, але неабходная, каб усталяваць парадак. Цяжкія часы патрабуюць цяжкіх рашэнняў. Так, у той час было шмат даносаў і ілжэданосаў. Трапляліся невінаватыя, якіх у будучыні пасмяротна апраўдалі. Але агульная маса асуджаных была вінаватая. Сталінскі рэжым я не асуджаю. Гэта была мера, якая патрабавалася на той момант.

Сёння метад сталінскіх рэпрэсій недарэчны, але да расстрэлу я адношуся станоўча. І ганаруся, што ў нашай краіне ёсць такая мера пакарання. Самае каштоўнае ў чалавека — жыццё. Калі яго адбіраюць, віноўны павінен паплаціцца тым жа.

коммунизм коммунисты Ленин 7 ноября камунізм камуністы Ленін 7 лістапада


Каля 50 чалавек сабраліся раніцай 7 лістапада на плошчы Леніна ў Гродне, каб адзначыць 102 гадавіну Кастрычніцкай рэвалюцыі. Мясцовыя камуністы ў гэты дзень па традыцыі зладзілі мітынг, прынялі новых сябраў і ўсклалі кветкі ля помніка свайму правадыру.


«Сталіна не асуджаю». Чаму студэнтка з Гродна ўступіла ў кампартыю і падтрымлівае расстрэлы
коммунизм коммунисты Ленин 7 ноября камунізм камуністы Ленін 7 лістапада
«Сталіна не асуджаю». Чаму студэнтка з Гродна ўступіла ў кампартыю і падтрымлівае расстрэлы
коммунизм коммунисты Ленин 7 ноября камунізм камуністы Ленін 7 лістапада
коммунизм коммунисты Ленин 7 ноября камунізм камуністы Ленін 7 лістапада
коммунизм коммунисты Ленин 7 ноября камунізм камуністы Ленін 7 лістапада


«Дзякуючы Сталіну мы атрымалі права жыць». 24-гадовы камуніст з Гродна пра рэвалюцыю, рэпрэсіі і тату Сталіна

Перадрук матэрыялаў Hrodna.life магчымая толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Кантакт info@hrodna.life