Людзі і справы

Былы клуб «Stop Line» прадалі. Успамінаем па фота, якім ён быў

Начны клуб Stop Line на аўкцыёне выкупіў дырэктар рынку «Карона» Кірыл Дарашук, паведамляе «Вечерний Гродно». Праз тры гады там будзе офісны цэнтр, а цяпер Hrodna.life сабраў фатаграфіі з клуба, які ў Гродне называюць легендарным.

Прадалі з чацвёртай спробы

Аўкцыён адбыўся з чацвёртай спробы. Кошт знізілі на 70%. На старце апошніх таргоў ён склаў 384 530 рублёў і падняўся да 404 000 рублёў. Для рэканструкцыі будынка былога клуба пад «сучасныя і камфартабельныя офісы» ўжо рыхтуюць праект. Паводле ўмоў аўкцыёну, аб’ект павінен пачаць працу на працягу трох гадоў. Новы ўладальнік збіраецца перарабіць былы клуб у аб’ект офісна-дзелавога прызначэння.

Клубнае забаўка — перацягванне каната. Крыніца фота: s13.ru

А магла б быць «Крученая сиська»…

Заснаваў установу і кіраваў ёй Пётр Рацкевіч. У клубе яго называлі «дзядзька Пеця».

Дзядзька Пеця распавядаў, што хацеў назваць клуб «Крученая сиська», але — мама не дазволіла. Таму спыніўся на назве «Stop Line». Сімвалам установы стала акула.

Гэты клуб праіснаваў у Гродне амаль 18 гадоў. Тут праходзіў фестываль «Три шурупа», а на дыскатэках працаваў жывы куток.

Адзін з гасцей клуба. Звярніце ўвагу на пярсцёнак і бранзалет на руцэ. Адразу відаць, няпросты хлопец. Крыніца фота: s13.ru

Па фатаграфіях са «Stop Line» можна вывучаць гісторыю моды і крутасці. Галоўнае — калі знойдзеш там сябе, дзецям фоткі не паказваць.

Чытайце таксама: У Гродне зноў спрабуюць прадаць былы клуб Stop Line

Вельмі загадкавы госць Stop Line. Крыніца фота: s13.ru
У клубе можна было паслухаць жывую музыку, часта выступалі гродзенскія гурты. Крыніца фота: s13.ru
Ну вельмі модная дзяўчына. Хтосьці справа нават пальцам паказвае, што трэба на яе звярнуць увагу. Крыніца фота: s13.ru
Клуб праіснаваў амаль 18 гадоў. Крыніца фота: s13.ru
Вось якім ён быў. Крыніца фота: s13.ru
Гасцей у клубе заўсёды было шмат. Крыніца фота: s13.ru
І яны заўсёды былі рады папрыкалвацца, у тым ліку над сабой. Крыніца фота: s13.ru
Танцы на мяжы фолу — яшчэ адна адметная рыса клуба. Крыніца фота: s13.ru
Памятаеце, як было крута хадзіць на дыскатэку ў белых пальчатках? Крыніца фота: s13.ru
Танцы. Крыніца фота: s13.ru
А гэта DJ Vova, пазналі? Крыніца фота: s13.ru
На дыскатэках быў «жывы куток». Крыніца фота: s13.ru
Былі ў установе і дзіцячыя дыскатэкі. Крыніца фота: s13.ru
Дзень нараджэння ўстановы. Крыніца фота: s13.ru
Дыскі - адчуйце настальгію! І чырвоныя вочы на здымках ад фоцікаў-мыльніц! Крыніца фота: s13.ru
Яшчэ трохі настальгіі - мода «нулявых». Крыніца фота: s13.ru
Некаторыя наведвальнікі хадзілі ў клуб з 90-х і да закрыцця. Крыніца фота: s13.ru
Элементы афармлення клуба. Год можна даведацца па лагатыпу «ВКонтакте». Крыніца фота: s13.ru
Дэталі афармлення клуба. Крыніца фота: s13.ru
Дэфіле ў купальніках на адным з мерапрыемстваў клуба «Stop Line». Крыніца фота: s13.ru
Падзяліцца

Апошнія запісы

«Скажуць раздаваць сцяжкі — раздам». Задалі адны і тыя ж пытанні выпускніцам ВНУ з Беларусі і Польшчы

Навучальны год набліжаецца да канца, і хутка выпускнікі будуць абараняць дыпломы і здаваць апошнія экзамены.…

6 мая 2025

ВНУ Гродна змагаюцца з «моладзевым экстрэмізмам» па прыкладзе Расіі: шукаюць скінхэдаў, металістаў і спартсменаў

Як стаць маладым экстрэмістам? Быць "залатой моладдзю", слухаць хардкор і насіць клятчастую понамку. Так лічаць…

30 красавіка 2025

Сцэна пад «Дажынкі» vs хуткая дапамога на матацыкле. Параўналі, як у Беларусі і Польшчы падтрымліваюць грамадзянскія ініцыятывы

Хочаце новую дзіцячую пляцоўку непадалёк ад дома? Ці лічыце важным правесці ў сваім горадзе кампанію…

29 красавіка 2025

«Каб цябе пярун забіў!» Як неверагодны пярун 90 гадоў таму трымаў у страху Гродзеншчыну

“Каб цябе пярун забіў!” - адзін з найбольш вядомых беларускіх праклёнаў. У 1934 і 1935…

22 красавіка 2025

Гродзенцы адкрылі грыбны сезон. Дзе ў вобласці шукаць смаржкі і іншыя грыбы?

З надыходам цяпла ў заходніх рэгіёнах Беларусі - Гродзенскай і Брэсцкай абласцях - сталі з'яўляцца…

22 красавіка 2025

Аліўкавыя, залатыя і мармуровыя яйкі. Трэнды Tik Tok на Вялікдзень 2025

Змяшаць два знаёмыя спосабы афарбоўкі яек і атрымаць аліўкавы колер, знайсці спосаб з дапамогай хімічнай…

17 красавіка 2025