Памяшканне, дзе 20 гадоў быў культавы клуб Stop Line, зноў выставілі на продаж. Другі аўкцыён пройдзе 25 кастрычніка. Першы не адбыўся — на яго не паступіла заявак.

UPD 10 лістапада. Трэція па ліку таргі прызначаныя на 15 снежня. На гэты раз цэннік яшчэ раз паменшылі — ужо да 640 тысяч рублёў, паведамляе «Вечерний Гродно».

UPD 25 кастрычніка. Другі аўкцыён, на якім спрабавалі прадаць культавы клуб Stop Line, 25 кастрычніка таксама не адбыўся. На яго не паступіла заявак, распавялі Hrodna.life у камітэце «Гроднааблмаёмасць».

Новы кошт былога клуба са зніжкай у 20% - крыху больш за $ 411 тыс. (1 025 413 рублёў). У задатак трэба будзе заплаціць 103 000 рублёў.

На продаж, як і ў мінулы раз, выстаўляюць сам клуб, актавую залу з цокальным паверхам і падвал. Агульная плошча — амаль 1,5 тыс. кв. м. Памяшканне на Урублеўскага 1/1−1 ізаляванае. Дом — цагляны, дзевяціпавярховы, 1989 года пабудовы. Сцены ў памяшканні - цагляныя, падлогі пакрытыя пліткай, дошкамі, лінолеўмам, паркетам і бетонам, уваход абліцаваны пліткай.

У Гродне зноў спрабуюць прадаць былы клуб Stop Line (абноўлена)
Былы клуб ўнутры

Паводле ўмоваў аўкцыёну пакупнік абавязаны будзе распрацаваць і зацвердзіць праектную дакументацыю на рэканструкцыю і (або) капітальны рамонт цягам года з дня заключэння дамовы куплі-продажу. Рэканструкцыя і (або) капітальны рамонт і ўвод яго ў эксплуатацыю павінны завяршыцца не пазней за тры гады з дня заключэння дамовы.

Апошні дзень падачы заявак на ўдзел у аўкцыёне — 19 кастрычніка, да 16.00. Арганізатар аўкцыёну — камітэт дзяржмаёмасці Гродзенскага аблвыканкама (камітэт «Гроднааблмаёмасць»).

Клуб Stop Line працаваў з 1997 да 2014 года. Яшчэ да таго, як памяшканне выставілі на таргі ў першы раз, ім зацікавіўся ўладальнік сеткі «Еўрагандаль». Там мог з’явіцца «Еўраопт», пункт «Е-дастаўкі» і «Еўрапошты», пісаў раней «Вечерний Гродно».