Гродзенскі ўніверсам «Брэст» на праспекце Янкі Купалы, 49 выставілі на продаж. Будынак паспрабуюць прадаць з аўкцыёна 22 траўня 2023 года. Стартавая цана — амаль 6,2 млн рублёў (амаль € 2 млн).

универсам Брест
Універсам «Брэст». Фота: Дзяржкаммаёмасць

Плошча будынка — 4,8 тыс. кв.м. Ён размяшчаецца на ўчастку плошчай 53 соткі. Пакупніку трэба будзе ўнесці задатак амаль 619 тыс. рублёў.

Універсам ужо спрабавалі прадаць

Будынак універсама «Брэст» спрабавалі прадаць з аўкцыёна ў снежні 2022 года. Тады яго пачатковая цана была 6,1 млн рублёў. На той момант гэта быў ужо паўторны аўкцыён.

Тады ўніверсам прадавалі разам з дзеючымі дамовамі арэнды трох розных арандатараў на некалькі памяшканняў. Гэтыя дамовы дзейнічаюць да верасня і лістапада 2025 года. Зараз будынак універсама належыць «Гродзенскаму мясакамбінату».