Людзі і справы

«Справа гонару». Гродзенцаў просяць падтрымаць праект агучвання кніг па гісторыі горада

Дзве кнігі краязнаўцы Віктара Саяпіна плануецца агучыць у межах праекта «Гродна: пачуць нябачнае». Ініцыятары — супрацоўнікі гродзенскай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы — просяць неабыякавых гродзенцаў падтрымаць праект.

Не кожны можа ўбачыць прыгажосць Гродна

Наталля Наземцава, куратарка праекта, загадчыца аддзела бібліятэчнага маркетынгу Гродзенскай цэнтральнай бібліятэкі імя Макаёнка, тлумачыць, чаму з’явілася задума агучыць кнігі пра Гродна:

«Мы любім свой горад і імкнёмся захаваць яго атмасферу. Але разумеем, што побач з намі жывуць і тыя, каму не дадзена на свае вочы ўбачыць прыгажосць гродзенскіх вуліц».

Менавіта такім людзям — людзям, якія не бачаць ці маюць слабы зрок — праект адрасаваны найперш. Аднак аўдыякнігі будуць даступныя і ўсім іншым зацікаўленым.

Чатыры кнігі - вельмі мала

Першы этап праекта, дзякуючы спонсарскай падтрымцы, удалося ажыццявіць у 2014−2015 гадах. Тады агучылі чатыры кнігі гродзенскіх гісторыкаў і краязнаўцаў. У выніку выпусцілі 50 дыскаў, якія распаўсюдзілі па ўсіх бібліятэках Гродна і па спецыялізаваных бібліятэках для інвалідаў па зроку ў іншых гарадах краіны.

Аднак, па словах Наталлі Наземцавай, відавочна, што чатыры аўдыякнігі па гісторыі Гродна — гэта вельмі мала. Таму распачаты другі этап праекта.

Супрацоўнікі бібліятэкі разам з кіраўніком выдавецтва «ЮрСаПрынт» Аляксандрам Рыжым склалі спіс кніг па гісторыі Гродна, якія лічаць патрэбным агучыць. А пачаць вырашылі з дзвюх прац вядомага краяўзнаўца Віктара Саяпіна: «50 гродзенскіх вуліц: прагулка ў часе» і «Hrono Гродна. Гісторыя Гродна на старонках газет. 1913−1941 гады».

«Віктар Юр’евіч Саяпін — сапраўдны гродзенец. Задума агучыць яго кнігі па гісторыі горада ўзнікла яшчэ да таго, як ён пакінуў гэты свет, — гаворыць Наталля Наземцава. — А цяпер для нас справа гонару — рэалізаваць задуманае. Спадзяюся, з дапамогай інтэрнэту мы зможам сабраць патрэбную суму».

Яна спадзяецца, што праект падтрымаюць тыя людзі, хто ведаў Віктара Саяпіна, хто яго памятае і хто чытаў яго кнігі.

Праект «Гродна: пачуць нябачнае» размешчаны на краўдфандынгавай платформе maesens.by. Арганізатары звяртаюцца да чытачоў hrodna.life і да ўсіх неабыякавых гродзенцаў з просьбай падтрымаць праект: прагаласаваць за яго і па магчымасці ахвяраваць хаця б невялікую суму. Зрабіць гэта можна, перайшоўшы па спасылцы: https://maesens.by/cause/grodno-uslyshat-nevidimoe. Там жа можна знайсці і падрабязнае апісанне праекта.

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Каб цябе пярун забіў!» Як неверагодны пярун 90 гадоў таму трымаў у страху Гродзеншчыну

“Каб цябе пярун забіў!” - адзін з найбольш вядомых беларускіх праклёнаў. У 1934 і 1935…

22 красавіка 2025

Гродзенцы адкрылі грыбны сезон. Дзе ў вобласці шукаць смаржкі і іншыя грыбы?

З надыходам цяпла ў заходніх рэгіёнах Беларусі - Гродзенскай і Брэсцкай абласцях - сталі з'яўляцца…

22 красавіка 2025

Аліўкавыя, залатыя і мармуровыя яйкі. Трэнды Tik Tok на Вялікдзень 2025

Змяшаць два знаёмыя спосабы афарбоўкі яек і атрымаць аліўкавы колер, знайсці спосаб з дапамогай хімічнай…

17 красавіка 2025

«Усё жыццё мару, што нехта са сваякоў знойдзецца». Гродзенка расказала, як пасля вайны не змагла з’ехаць у Польшчу і трапіла ў Казахстан

Яніна Міхайлаўна Земба нарадзілася ў Гродне ў 1934 годзе. Падчас нямецкай акупацыі яе маму вывезлі…

10 красавіка 2025

Мільярды еўра — Варшаве, мільёны — Мінску. Параўналі, як Польшча і Беларусь выкарыстоўвалі еўрапейскія гранты

«Еўрасаюз нам не патрэбен!» Гэты наратыў папулярны не толькі ў беларускай прапаганды, але і ў…

9 красавіка 2025

Як з беларускіх зямель даплывалі да Амерыкі 100 год таму: расказвае падкаст «Зямля свабоды»

У пошуках лепшага жыцця тысячы людзей выязджалі з беларускіх зямель больш за сто год таму.…

9 красавіка 2025