Спадчына

Гісторыя са скарбам на Працоўнай скончылася: праз год будаўнікі і ўласнік атрымалі ўзнагароджанне

Рабочыя і ўласнік будынка на 2-й Працоўнай атрымалі законнае ўзнагароджанне за скарб, які знайшлі ў 2018 годзе. Кожны атрымаў па 5070 рублёў.

Справа доўжылася з сярэдзіны красавіка 2018 года. Будаўнікі, якія знайшлі яго на гарычшы старога дома, чакалі год, каб з імі разлічыліся. Трэба было, каб прайшлі ўсе экспертызы і праверкі. 23 красавіка ім выплацілі грошы.

Раней паведамлялася, што скарб 14 красавіка 2018 года падчас разборкі даху знайшоў адзін будаўнік Уладзімір Страковіч. Пад бэлькай у маленькай каробачцы ад тытуню ён выявіў каля 30 залатых манет 18−19 стагоддзяў, звыш 10 розных каштоўных упрыгожванняў - пярсцёнкі і ланцужкі, а таксама каронкі. Як высвятлілася пазней, скарб быў знойдзены насамрэч трыма будаўнікамі.

У Гродзенскім гісторыка-археалагічным музеі знаходку ацанілі і прызналі гісторыка-культурнай каштоўнасцю. Яе цану вызнаылі з амаль у 19 500 долараў. Паводле закону ўласніку будынка і таму, хто знайшоў скарб, належыць па 50% ад яго кошту.

Пасля надання знаходцы статусу будаўнікам і ўладальніку будынка паабяцалі выплаціць узнагароджанне. Паводле заканадаўства гэта павінны былі зрабіць да канца лістапада 2018 года, але гэтага не адбылося. Як стала вядома Hrodna.life, уласнік будынка, прадстаўнік фірмы «Панэ» Алег Разін, звярнуўся ў пракуратуру і міліцыю, каб службы высветлілі, колькі людзей насамрэч знайшлі скарб. Пракуратура парушэнняў не выявіла. У выніку ўзнагароджане за знойдзены скарб атрымалі чатары чалавека.

У 2018 годзе скарб з 2-й Працоўнай, як і іншыя, знойдзеныя ў Гродне і вобласці за апошнія некалькі дзясяткаў гадоў скарбы, можна было ўбачыць на выставе ў Новым замку.


Папярэдні досыць буйны скарб знайшлі ў Гродне ў 2016 годзе. Тады будаўнікам, што яго выявілі, прыйшлося чакаць больш за год, каб яго прызналі каштоўным і выплацілі ўзнагароджанне. Як на Антонава, так і на 2-й Працоўнай, знаходкі маюць яўрэйскі след, яны былі схаваныя на тэрыторыі двух гета падчас Другой сусветнай вайны

Падзяліцца
Меткі: рэчы

Апошнія запісы

«Я і цяпер не згублюся ў Гродне». Пагутарылі з рэпатрыянтам, які пераехаў у Польшчу ў 1946 годзе, але дагэтуль памятае родны горад

Генрык Усціла нарадзіўся ў 1929 годзе ў Гродне на вуліцы Брыгіцкай. У 1935 годзе яго…

21 лютага 2025

«Нам з вамі нельга мець ніякіх сувязей». З’ездзілі ў Белавежскую пушчу, падзеленую агароджай, і даведаліся, што адбываецца па абодва бакі

Агароджа на мяжы Польшчы і Беларусі дзеліць Белавежскую пушчу на дзве часткі. Па абодва бакі…

19 лютага 2025

«Пасведчанне аб шлюбе парвалі пры сварцы». Як беларусы (не) разводзяцца ў эміграцыі

Ягор з партнёркай перажылі тры пераезды і вайну, і калі вонкавага лайна стала менш -…

18 лютага 2025

Забойства інжынера Кёніга. Як у Гродне 100 гадоў таму расследавалі гучную справу

Сто гадоў таму ў Гродне адбылося самае гучнае забойства 1925-га: у цэнтры гораду забілі вядомага…

17 лютага 2025

Дзень Сябровак замест Валянцінава дня. А вы ведалі, што адзначаюць 13 лютага?

Напярэдадні Дня святога Валянціна ўсё больш жанчын у свеце адзначаюць Дзень Галентайна - жаночага сяброўства.…

13 лютага 2025

Казюкі ў парку, блін-тусоўка і па пудзілу на кожны дзень. Дзе ў Гродне адсвяткаваць Масленіцу-2025

Масленіца ў гэтым годзе прыпадае на 2 сакавіка, а масленічны тыдзень пачынаецца з 24 лютага.…

12 лютага 2025