Рабочыя і ўласнік будынка на 2-й Працоўнай атрымалі законнае ўзнагароджанне за скарб, які знайшлі ў 2018 годзе. Кожны атрымаў па 5070 рублёў.
Справа доўжылася з сярэдзіны красавіка 2018 года. Будаўнікі, якія знайшлі яго на гарычшы старога дома, чакалі год, каб з імі разлічыліся. Трэба было, каб прайшлі ўсе экспертызы і праверкі. 23 красавіка ім выплацілі грошы.
Раней паведамлялася, што скарб 14 красавіка 2018 года падчас разборкі даху знайшоў адзін будаўнік Уладзімір Страковіч. Пад бэлькай у маленькай каробачцы ад тытуню ён выявіў каля 30 залатых манет 18−19 стагоддзяў, звыш 10 розных каштоўных упрыгожванняў - пярсцёнкі і ланцужкі, а таксама каронкі. Як высвятлілася пазней, скарб быў знойдзены насамрэч трыма будаўнікамі.
У Гродзенскім гісторыка-археалагічным музеі знаходку ацанілі і прызналі гісторыка-культурнай каштоўнасцю. Яе цану вызнаылі з амаль у 19 500 долараў. Паводле закону ўласніку будынка і таму, хто знайшоў скарб, належыць па 50% ад яго кошту.
У 2018 годзе скарб з 2-й Працоўнай, як і іншыя, знойдзеныя ў Гродне і вобласці за апошнія некалькі дзясяткаў гадоў скарбы, можна было ўбачыць на выставе ў Новым замку.
Папярэдні досыць буйны скарб знайшлі ў Гродне ў 2016 годзе. Тады будаўнікам, што яго выявілі, прыйшлося чакаць больш за год, каб яго прызналі каштоўным і выплацілі ўзнагароджанне. Як на Антонава, так і на 2-й Працоўнай, знаходкі маюць яўрэйскі след, яны былі схаваныя на тэрыторыі двух гета падчас Другой сусветнай вайны