Скандынаўская хада ўніверсальная — яна не мае супрацьпаказанняў і падыходзіць людзям любога ўзросту, полу і ўзроўню фізічнай падрыхтоўкі. У жыцці Ядвігі Крывапуст яна з’явілася ў 2014 годзе, калі жанчына пайшла на пенсію і пачала наведваць Універсітэт Залатога Веку.
Фотагісторыя Валянціна Маргевіча пра клуб скандынаўскай хады гродзенскага Універсітэта Залатога Веку і яго кіраўнічку Ядвігу Крывапуст знаёмства з выставай «Жыццё ў поўным колеры». Выстава праходзіла ў Цэнтры гарадскога жыцця і стала вынікам навучальнага курса па фота, арганізаванага HrodnaMediaRoom. Час дэманстрацыі выставы ўжо скончыўся, але фотагісторыі яе удзельнікаў можна пабачыць на старонках Hrodna.life.
Зараз Ядвіга стала сертыфікаваным інструктарам па скандынаўскай хадзе і двойчы на тыдзень праводзіць заняткі для калегаў. Удзельніцы і ўдзельнікі клуба скандынаўскай хады за гэты час не толькі навучыліся хадзіць па-новаму, але і паўдзельнічалі ў першым фестывалі скандынаўскай хады ў Беларусі, а таксама у адкрытым чэмпіянаце Беларусі, які праходзіў на Аўгустоўскім канале.
