Дадаць навіну
Аўторак, 24 красавіка 2018, 16:19

«Шукалі паштоўку для сяброў, але не знайшлі годнай». Каб папулярызаваць Гродна мастачка з Расіі пачала рабіць паштоўкі

Расійская мастачка Ганна Лобач, якая ўжо шэсць месяцаў жыве ў Гродне са сваiм мужам-беларусам, распавяла Hrodna. life пра паштоўкі, на якіх малюе гродзенскія славутасці. Свае творы якiя пасля дарыць сябрам або прадае.

Ганна чатыры гады працуе ілюстратарам. Менавіта паштоўкі яна пачала маляваць зусім нядаўна і акурат у Гродне.

«Мае малюнкі часцей за ўсё застаюцца ў нататніках, а часам хочацца падарыць камусьці свой малюнак ці пакінуць напамін пра сваю творчасць. Паштоўкі - зручны для гэтага фармат. Бо візітоўка гэта толькі твае кантакты, а вось паштоўка — ужо невялікі падарунак», — распавядае Ганна.

Пачалося з падарунка сябрам

У дзяўчыны ўзніклі вельмі прыемныя адносіны з Гродна. У гэтым горадзе яна адчувае натхненне і неабходны супакой для творчасці.

Чытайце яшчэ:  Мастачка-падарожніца з Расіі распісвае гродзенскія вокны перадсвяточнымі ўзорамі
«Неяк з мужам мы хацелі прывезці сваім сябрам у Чарнагорыю паштоўку з відамі Гродна і проста не знайшлі дастойных. Ёсць паштоўкі-фатаграфіі, якія прадаюць у кнігарнях, але яны мне не спадабаліся. Тады муж прапанаваў зрабіць паштоўкі мне самой і запоўніць прабел для ўсіх, хто хоча таксама папулярызаваць Гродна».

Натхнілі гістарычныя будынкі ў Гродне

Летам Ганна рабіла ў нататніках серыю скетчаў пра Гродна і хацела зрабіць паштоўкі менавіта з іх, але з-за таго, што для друку стыль і фармат малюнкаў быў не самы ўдалы, дзяўчыне прыйшлося спецыяльна намаляваць некаторыя славутасці Гродна ў адзінай тэхніцы і стылі. Натхнілі Ганну гістарычныя будынкі Гродна.

«Фарны касцёл я намалявала першым, ён быццам партал у іншы час. Вакол яго зусім іншая атмасфера, нягледзячы на турму пад бокам. Пажарная каланча і тэрыторыя побач з ёй незвычайныя перападамі вышынь: Нёман, высокія берагі і замак.

Пагоркі Гродна даюць добры агляд, можна бачыць будынак здалёку і з усіх бакоў. Мяне гэта і натхняе. Мае малюнкі стылізаваныя, у іх няма рэалізму, але мне ўсё роўна трэба бачыць будынак у прыгожых ракурсах і захапляцца ім, каб захацець яго намаляваць".

Паштоўкі прынялі добра

Каб стварыць паштоўку, Ганна спачатку малявала лiнерам на паперы, пасля сканавала, а ўжо далей у фоташопе збірала кампазіцыю. Дзяўчына стварала макет для друку патрэбнага памеру і ішла ў друкарню, там выбірала неабходную па шчыльнасці і якасці паперу і ламінацію. І вось гатовы варыянт.

9

Зарабляць на паштоўках Ганна пакуль не плануе. Робіць гэта яна ў якасці хобі і для задавальнення. Каб зарабляць на іх, трэба павялічваць наклад і мець некалькі кропак продажаў.

«Не выключана, што ў будучынi мне захочацца павялічыць наклад і месцы продажаў. Паштоўкі вельмі добра прыняла публіка ў маім iнстаграме і ў астатніх сацыяльных сетках. Яны добра акупляюцца. Акурат цяпер пад Новы год купляюць паштоўкі з відамі любімага горада, каб адправіць іх сваім сябрам і сваякам у іншыя гарады і краіны».

Паглядзець і купіць паштоўкі Ганны можна ў этнакраме «Цудоўня». Пасля Новага года дзяўчына плануе выпусціць яшчэ адну серыю паштовак, па якой ужо мае напрацоўкі.

Калі вы знайшлі ў тэксце памылку або абдрукоўку, калі ласка, паведаміце нам, выбраўшы адпаведны фрагмент і націснуўшы клавішы Ctrl+Enter.

Раім пачытаць

Каментары

comments powered by HyperComments

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: