Архітэктар Аляксандр Невар з дапамогай камп’ютарнай графiкi аднавіў кляштар бернардынак у Гродне. Ён выбраў від будынка да перабудовы ў праваслаўную царкву ў другой палове XIX стагодзя. Віртуальным праектам рэканструкцыі Аляксандр падзяліўся ў фэйсбуку.

Сёння на месцы кляштара стаіць будынак абласнога драматычнага тэатра, які быў пабудаваны ў 1977−1985 гадах.

«Мая новая камп’ютарная графіка гэта працяг праекта „Страчаная спадчына. Хрысцiянскiя святынi“, дзе на сваiх былых месцах вiртуальна „адраджаюцца“ знiклыя архiтэктурныя шэдэўры нашага краю, цiкавосткi i адметнасцi, якi пакiнулi свой след у памяцi не аднаго пакалення. З’явiлiся ў навуковым звароце дагэтуль малавядомыя абмерныя чарцяжы гэтага храма — ну i адпаведна магчымасць прадэманстраваць больш дакладны яго выгляд да сярэдзiны XIXcт.», — распавёў Hrodna.life Аляксандр.

Праект Аляксандра паўстаў дзякуючы дапамозе гродзенскіх гісторыкаў Мечыслава Супрона, Андрэя Вашкевіча і Андрэя Чарнякевіча.

Што было на месцы драмтэатра? Глядзі віртуальную рэканструкцыю кляштара бернардынак
Графiчная рэканструкцыя касцёла Нараджэння Панны Марыi, Св. Антонiя i Казiмiра кляштару бернардынак у Гроднi. Выгляд да
перабудовы ў царкву ў другой палове XIXст. 3D мадэль, фотамантаж by A. Nevar. 2019 г.
Што было на месцы драмтэатра? Глядзі віртуальную рэканструкцыю кляштара бернардынак
Выява касцёла Нараджэння Панны Марыi, Св. Антонiя i Казiмiра кляштару бернардынак у Гродне. на абмерных чарцяжах i яго iнтэр’еру (на момант знаходжання тут царквы) у параўнаннi з архiўным фота 1941 г.,; фотамантаж by A. Nevar. 2019 г. Абмерныя чарцяжы апублiкаваны ў «Materiały do dziejów sztuki sakralnej na ziemiach wschodnich dawnej Rzeczypospolitej»

Што было на месцы драмтэатра? Глядзі віртуальную рэканструкцыю кляштара бернардынак
Выявы касцёла Нараджэння Панны Марыi, Св. Антонiя i Казiмiра кляштару бернардынак у Гродне да (акварэль Н. Орды) i пасля перабудовы пад царкву, месца разабранага касцела (пазначана чырвоным) на аэрафотаздымку 1968 г. i cучасным аэрафота з падобнага ракурса. Фотамантаж by A. Nevar. 2019 г.
Што было на месцы драмтэатра? Глядзі віртуальную рэканструкцыю кляштара бернардынак
Выява былога касцёла Нараджэння Панны Марыi, Св. Антонiя i Казiмiра кляштару бернардынак у Гродне па перабудове на праваслаўную царкву на імя прападобнага Афанасія Брэсцкага. Выгляд да Першай i часоў Другой светавых войнаў, фотамантаж by A. Nevar. 2019 г.
Што было на месцы драмтэатра? Глядзі віртуальную рэканструкцыю кляштара бернардынак
Выява былога касцёла Нараджэння Панны Марыi, Св. Антонiя i Казiмiра кляштару бернардынак у Гродне па перабудове ў праваслаўную царкву. Выгляд да Першай i часоў Другой светавых войнаў i сучасныя фота з падобных ракурсаў, фотамантаж by A. Nevar. 2019 г.

Што было на месцы драмтэатра? Глядзі віртуальную рэканструкцыю кляштара бернардынак
Выява былога касцёла Нараджэння Панны Марыi, Св. Антонiя i Казiмiра кляштару бернардынак у Гроднi па перабудове на праваслаўную царкву. Выгляд да Першай сусветнай, мiжваеннага перыяду II RP i часоў Другой светавых войнаў i сучаснае фота з падобнага ракурса ад касцёла бернардынцаў. Фотамантаж by A. Nevar. 2019 г.
Што было на месцы драмтэатра? Глядзі віртуальную рэканструкцыю кляштара бернардынак
Графiчная рэканструкцыя касцёла Нараджэння Панны Марыi, Св. Антонiя i Казiмiра кляштару бернардынак у Гродне. Выгляд да перабудовы на царкву ў другой палове XIXст. 3D мадэль, фотамантаж by A. Nevar. 2019 г.

Што было на месцы драмтэатра? Глядзі віртуальную рэканструкцыю кляштара бернардынак
Выява былога касцёла Нараджэння Панны Марыi, Св. Антонiя i Казiмiра кляштару бернардынак у Гродне да i пасля перабудовы на праваслаўную царкву. Выгляд сярэдзiны XIXст., мiжваеннага перыяду II RP, пасля Другой сусветнай вайны i сучасная панарама з падобнага ракурса з боку моста над Нёманам. Фотамантаж by A. Nevar. 2019 г.
Аляксандр Невар робіць віртуальную рэканструкцыю страчаных будынкаў па ўсёй Беларусi i нават за яе сучаснымi межамi. У Гродна ён так аднаўляў Фару Вітаўта. Па Гродзенскай вобласцi з апошнiх — касцёлы ў Котчыне (ля Дзярэчына) i Новадзявяткавiчах.

Перадрук матэрыялаў Hrodna.life магчымая толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Кантакт info@hrodna.life

Чытачы часам просяць нас расказаць пра мясціны Гродна, якія змяніліся да непазнавальнасці ў далёкім або блізкім мінулым. Выконваючы такую просьбу, расказваем і паказваем, што знаходзілася на месцы вялізарнага будынка гродзенскага драматычнага тэатра.

Як выглядаў кляштар на месцы драмтэатра ў Гродне - шмат старых фота

У 1620 г. адзін з мясцовых магнатаў Геранім Валовіч зафундаваў будаўніцтва на сваіх уласных пляцах кляштар для бернардзінак. Для іх быў узведзены барочны будынак святыні і чатырохкутнік будынкаў для манашак.

Гэты малюнак Напалеона Орды — рэдкая мачымасць паглядзець на кляштар яшчэ да перабудовы. Уваходная брама манастыра знаходзілася акурат пад вуліцай Давыда Гарадзенскага насупраць увахода ў малы зал сучаснага драмтэатра.

Як выглядаў кляштар на месцы драмтэатра ў Гродне - шмат старых фота

У сярэдзіне ХІХ ст. у будынкі зачыненага кляштара бернардзінак перанеслі праваслаўны Барысаглебскі манастыр з напаўразбуранай царквы на Каложы.

Недзе ў 1890-х гг. барочны будынак касцёла трохі перабудавалі, каб надаць яму візантыйскі выгляд. Будынку панізілі дах, зрабілі светлавы барабан, на званіцу паставілі шатровы купал з цыбулінкай. Цікавае фота паказвае будынак манастыра яшчэ без навакольных будынкаў. Зроблены ён аднекуль з сада бернардынскага касцёла, з суседняга ўзгорка.

Фотаздымкаў манастыра ў праваслаўным выглядзе засталося найбольш.

Як выглядаў кляштар на месцы драмтэатра ў Гродне - шмат старых фотаУ той час гэта быў цэлы комплекс будынкаў у якіх, напрыклад, размяшчаўся епархіяльны царкоўна-археалагічны музей.

Пасля заняцця горада нямецкімі войскамі тут былі размешчаны беларускі дзіцячы прытулак і беларуская пачатковая школа. На будынку манастыра да сярэдзіны 1920-х гг. вісеў бел-чырвона-белы сцяг, які пасля загадалі зняць польскія ўлады.

Як выглядаў кляштар на месцы драмтэатра ў Гродне - шмат старых фота

Адзінае фота інтэр'ераў святыні яшчэ ў выглядзе праваслаўнага манастыра. Пачатак ХХ ст.

Як выглядаў кляштар на месцы драмтэатра ў Гродне - шмат старых фота

У міжваенныя гады палякі прыбралі праваслаўныя дабудовы святыні, размясціўшы ў былым кляштары рамесную школу. Аднак навуковую рэстаўрацыю касцёла не правялі. Увосень 1939 г. на кляштары знаходзіліся польскія зенітныя кулямёты, якія адбівалі атакі нямецкіх бамбардзіроўшчыкаў.

Асноўная забудова кляштара згарэла ў ноч на 22 чэрвеня 1941 г. Нямецкія салдаты любілі фатаграфавацца на фоне руінаў святыні і вялікіх будынкаў навокал.

Як выглядаў кляштар на месцы драмтэатра ў Гродне - шмат старых фота

Пасля 1944 г. кляштар прастаяў у выглядзе руінаў яшчэ каля 15 гадоў.

Як выглядаў кляштар на месцы драмтэатра ў Гродне - шмат старых фота

Відавочна, што ў гады вайны былі разабраны ўсе навакольныя будынкі апрача рэштак святыні.

Як выглядаў кляштар на месцы драмтэатра ў Гродне - шмат старых фота

Фота 1960 г. Кляштара ўжо няма, але яшчэ не цалкам засыпана вуліца ад Падола да Новага замка.

Як выглядаў кляштар на месцы драмтэатра ў Гродне - шмат старых фота

Лета 1968 г. Пляцоўка на месцы былога кляштара цалкам падрыхтавана да новай будоўлі.

Як выглядаў кляштар на месцы драмтэатра ў Гродне - шмат старых фота

У другой палове 1970-х гг. на месцы былога кляштара пачалі будаваць драматычны тэатр па праекту архітэктара Г. Мачульскага, які скончылі ў 1984 г. Тое была велізарная будоўля, якая запатрабавала прыкладна столькі бетону, сколькі спатрэбілася для будоўлі усёй тагачаснай Дзевятоўкі.

Як выглядаў кляштар на месцы драмтэатра ў Гродне - шмат старых фота

Будаўнікі выкапалі велізарны катлаван, знішчыўшы ўсе старыя падмуркі і археалагічныя слаі. На вялікі жаль, работы не былі папярэджаны ніякімі археалагічнымі даследаваннямі. Будаўнікі аднак рабілі цікавыя знаходкі, напрыклад, дакладна вядома, што быў знойдзены скарб сярэбранага посуду, які не дайшоў да музеяў.

Як выглядаў кляштар на месцы драмтэатра ў Гродне - шмат старых фота

Драмтэатр стаў «візітоўкай» горада, асабліва для рэспубліканскіх прагнозаў надвор’я. У прынцыпе, далёка не самы горшы будынак, мабыць адзіная сапраўды арыгінальная пабудова савецкай эпохі, якая не дублюецца ў якім-небудзь абласным горадзе былога СССР.

Як выглядаў кляштар на месцы драмтэатра ў Гродне - шмат старых фота

На плане, зробленым Ігарам Лапехам, можна ўявіць як знаходзіцца сучасны драмтэатр адносна старых будынкаў, якія вы бачылі на здымках. У мінулае пайшоў цэлы гістарычны квартал.

Як выглядаў кляштар на месцы драмтэатра ў Гродне - шмат старых фота

Некалькі гадоў таму ўлады хацелі размесціць каля драмтэатра памятны знак аўтарства Уладзіміра Качана, каб ушанаваць зруйнаваныя святыні - кляштар бернардзінак і Барысаглебскі манастыр. Аднак на рэалізацыю праекта не знайшлося сродкаў, таму ён так і застаўся на паперы.