Людзі і справы

Самы дарагі клас, 22 рублі на школьніка і «Дневники» толькі па-руску. Рэпартаж са школьнага кірмаша ў Гродне

Колькі грошаў трэба, каб сабраць дзіця ў школу? Колькі дзяржава дае на гэта шматдзетным бацькам з Гродна? Што на гэтыя грошы можна набыць? Журналіст Hrodna.life завітаў на школьны кірмаш, дзе пагутарыў з бацькамі, шкалярамі і прадаўцамі.

Трэці год запар да пачатку навучальнага года шматдзетныя бацькі атрымліваюць грошы на падрыхтоўку дзяцей да школы. Сума залежыць ад рэгіёну. Максімум, што могуць атрымаць шматдзетныя бацькі - 35% ад бюджэту пражыткавага мінуму. Гэта каля 64 рублёў на кожнага шкаляра.

У кожным рэгіёне па-свойму

Канкрэтныя сумы для кожнага раёна ўсталёўваюць мясцовыя ўлады зыходзячы з магчымасцяў бюджэту.

Напрыклад, у СШ № 40 у Гродне шматдзетныя бацькі сёлета атрымалі па 22 рублі. Дзяржава ўсталёўвае толькі максімальную суму. Таму ў залежнасці ад раёна яна можа адрознівацца нават у некалькі разоў.

Патрацілі 120 рублёў і гэта не канец

Аліцыя прыйшла на кірмаш з мужам Валерам і дачкой, якая сёлета пойдзе ў 5 класс.

«Ужо патрацілі 120 рублеў, зараз яшчэ набылі канцылярскіх тавараў на 21,4 руб. Але гэта не канчатковыя выдаткі», — кажуць яны. Агулам на ўсё неабходнае да 1 верасня для дачкі плануюць патраціць каля 200 рублёў.

150 з заплечнікам

Прадавачка Ірына Біскуп дапамагла падлічыць, колькі будзе каштаваць поўны камплект канцылярскіх прылад плюс заплечнік для сэрэднестатыстычнага шкаляра.

Поўны камплект са сшыткамі, альбомамі для малявання, дзённікам, фарбамі, нажніцамі і заплечнікам абыйдзецца прыкладна ў 150 рублёў.

Пару калготак і маечку

Самы мінімум, за які можна апрануць шкаляра — 70 рублёў. Гэта мінімум, кажа прадавец з аддзелу адзення. А вось за 100−150 рублёў апрануцца можна ўжо больш менш грунтоўна.

На 22 рублі вылучаныя для шматдзетных можна набыць толькі пару калготак ці маек.

Сямікласніца Карына з 26-й школы на кірмаш прыйшла сама.

«Толькі на канцылярскія прылады планую выдаткаваць рублёў 30», — кажа Карына. Якая ўжо набыла 70 сшыткаў, якіх павінна хапіць на год. А вось алоўкі і ручкі Карына плануе па меры неабходнасці купляць цягам года.

Самы дарагі клас

У намёце, дзе Карына набывала сшыткі, прадавачка адзначае, што самыя дарагія класы — першы і другі. Каб закупіцца напоўніцу спратрэбіцца 60−70 рублёў. Гэта толькі канцылярыя. А вось самыя танныя класы з пятага па восьмы.

На заплечнік не хопіць

У намете з бадай самым вялікім выбарам заплечнікаў нас запэўнілі, што нават самы танны заплечнік за суму, якую выдаюць шматдзетным, набыць не атрымаецца. Самы танны заплечнік каштуе 25 рублёў, што на 3 рублі больш за суму дапамогі. Тут нам сказалі, што для таго, каб падрыхтаваць першакласніка «пад ключ» з улікам формы спатрэбіцца ад 200 да 300 рублёў.

Ад Гродзенскай тыпаграфіі - толькі «Дневник»

Ва ўсіх гандлёых кропка, куды завітаў наш карэспандэнт, прадаваліся выключна рускамоўныя «Дневники». Мы спыталі ў прадаўцоў, ці ёсць менавіта «Дзённікі». Яны сказалі, што на кірмашы наўрадці атрымаецца іх знайсці. Па словах прадаўцоў, такое — першы год. «Гродзенская тыпаграфія робіць толькі „Дневники“, а „Дзённікі“ — мінская», — падсумоўваюць яны.

«Дневнікі» на базары

«Дзённікі» ў «Раніцы»
На шчасце, такая сітуацыя не па ўсім горадзе. У кнігарні «Раніца» выбар «Дзённікаў» — на любы густ і гаманец.

У школу з добрым сэрцам

На тэрыторыі кірмаша валанцёры «Добрага сэрца» (БРСМ) збіраюць канцылярскія прылады для малазабяспечаных дзетак. Дапамагчы можна штодзённа да 30 жніўня з 12.00 да 14.00 і з 16.00 да 18.00.

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Каб цябе пярун забіў!» Як неверагодны пярун 90 гадоў таму трымаў у страху Гродзеншчыну

“Каб цябе пярун забіў!” - адзін з найбольш вядомых беларускіх праклёнаў. У 1934 і 1935…

22 красавіка 2025

Гродзенцы адкрылі грыбны сезон. Дзе ў вобласці шукаць смаржкі і іншыя грыбы?

З надыходам цяпла ў заходніх рэгіёнах Беларусі - Гродзенскай і Брэсцкай абласцях - сталі з'яўляцца…

22 красавіка 2025

Аліўкавыя, залатыя і мармуровыя яйкі. Трэнды Tik Tok на Вялікдзень 2025

Змяшаць два знаёмыя спосабы афарбоўкі яек і атрымаць аліўкавы колер, знайсці спосаб з дапамогай хімічнай…

17 красавіка 2025

«Усё жыццё мару, што нехта са сваякоў знойдзецца». Гродзенка расказала, як пасля вайны не змагла з’ехаць у Польшчу і трапіла ў Казахстан

Яніна Міхайлаўна Земба нарадзілася ў Гродне ў 1934 годзе. Падчас нямецкай акупацыі яе маму вывезлі…

10 красавіка 2025

Мільярды еўра — Варшаве, мільёны — Мінску. Параўналі, як Польшча і Беларусь выкарыстоўвалі еўрапейскія гранты

«Еўрасаюз нам не патрэбен!» Гэты наратыў папулярны не толькі ў беларускай прапаганды, але і ў…

9 красавіка 2025

Як з беларускіх зямель даплывалі да Амерыкі 100 год таму: расказвае падкаст «Зямля свабоды»

У пошуках лепшага жыцця тысячы людзей выязджалі з беларускіх зямель больш за сто год таму.…

9 красавіка 2025