Школьны кірмаш пачне працаваць у Гродне 23 ліпеня 2022 года. Яго размесцяць на паркоўцы гандлёвага цэнтра «OldCity». На кірмашы будуць працаваць 20 гандлёвых намётаў.

У Гродне адкрываецца школьны кірмаш: калі і дзе сабраць дзіця ў школу
Школьны кірмаш. Ілюстрацыйнае фота.

Працаваць кірмаш будзе штодзённа з 11:00 да 19:00. У гандлёвых намётах можна будзе набыць канцылярскія тавары для школы, школьную і спартовую форму для дзяцей, а таксама заплечнікі. Кірмаш будзе працаваць да 4 верасня 2022 года.

У Беларусі школьныя кірмашы пачалі працаваць 15 ліпеня. Па ўсёй краіне арганізуюць больш за 400 кірмашоў.

Колькі будзе каштаваць сабраць дзіця ў школу

Прыкладная цана камплектаў адзення дзелавога стылю і набора школьна-пісьмовых, канцылярскіх прыладаў, а таксама заплечнік для вучняў пачатковай школы будзе каштаваць ад 240 рублёў для хлопцаў і ад 270 рублёў для дзяўчат.

Прыкладная цана камплектаў для вучняў сярэдняй і старэйшай школы — ад 360 рублёў для хлопцаў і ад 350 рублёў для дзяўчат.

Чытайце таксама: «Форма дысцыплінуе і наладжвае на працу». Якое адзенне для школьнікаў прапануе Беллегпрам