Горад

На стадыён не пусцілі - запатрабавалі спартыўную пляцоўку. Жыхары Шчорса-Пралетарскай паказалі, як зрабіць новы мікрараён лепш

Жыхароў новага мікрараёна на вуліцах Шчорса-Пралетарская не пусцілі на суседні ўніверсітэцкі стадыён. Тады яны дамагліся будаўніцтва сучаснай спортпляцоўкі побач са сваімі дамамі.

Дзякуючы пазіцыі жыхароў, у мікрараёне будзе адна з найлепшых спортпляцовак горада. Яна будзе прызначаная для гульняў у валейбол, баскетбол і футбол. Яе памер — 28 на 15 метраў. Тут абяцаюць зрабіць гумовае пакрыццё, побач паставіць 14 вулічных трэнажораў і пляцоўку для воркаўта.

Пляцоўка мае быць паводле закону

Тое, што ў крокавай даступнасці няма спартыўных аб’ектаў агульнага карыстання, жыхары квартала заўважылі даўно. Калі стала ясна, што займацца спортам на ўніверсітэцкі стадыён на вуліцы Захарава іх не пусцяць, жыхары звярнуліся да ўладаў.

«Спачатку хадзілі на прыёмы, збіралі подпісы, каб нам далі магчымасць выкарыстоўваць стадыён на Захарава. Але ўніверсітэт не пагадзіўся, — распавядае сябра ініцыятыўнай групы Алена Шаламіцкая. — Падчас барацьбы з ушчыльненнем раёна ў мінулым годзе мы старанна вывучылі горадабудаўнічыя нормы, пералічваючы забяспечанасць насельніцтва раёна зялёнымі насаджэннямі, паркоўкамі і іншым. Мы выявілі, што ў нас паводле закону мае быць сучасная комплексная спартыўная пляцоўка. Мы ўключылі патрабаванне аб яе ўладкаванні ў тэкст нашых заўваг і прапаноў па грамадскім абмеркаванні, пад якім падпісаліся амаль 2500 чалавек, а потым падрыхтавалі больш грунтоўны зварот у гарвыканкам, пад якім пакінулі подпісы яшчэ паўтысячы жыхароў».


Закладнікі панэлек. Чаму спальныя раёны Гродна да болю аднолькавыя


Праз месяц гарвыканкам правёў выязное пасяджэнне ў мікрараёне, а пасля паказаў чарнавік праекта спортпляцоўкі і выпраўлены план квартала, дзе пляцоўка была пазначаная на месцы закінутых гаражоў. У траўні 2019 года пачалася падрыхтоўка да будаўніцтва пляцоўкі. Яе плануюць здаць у чэрвені.

Атрымаць пляцоўку можа кожны?

Ініцыятыўная група квартала Шчорса-Пралетарскай «Хата Не С Краю» гатова падзяліцца тэкстам звароту з усімі жадаючымі.

ТКП, на які яны абапіраліся, зацверджаны загадам Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва ад 28 лістапада 2008 года. То бок, калі ваш жылы квартал праектаваўся пазней за лістапад 2008 года — без спортпляцоўкі вас пакінуць не мелі права.

Згодна з п. 7.4.14 ТКП 45−3.01−116−2008 «Горадабудаўніцтва. Населеныя пункты. Нормы планіроўкі і забудовы», для фізкультурна-аздараўленчых заняткаў насельніцтва ў межах жылых тэрыторый трэба прымаць комплексныя спартыўныя пляцоўкі з разліку ад 0,7 да 0,9 га на 1000 жыхароў і ад 70 да 80 м² плошчы падлогі памяшканняў на 1000 жыхароў, з радыусам даступнасці ад 500 да 800 м. Для Мінска і буйных гарадоў гэты паказчык прымаецца з разліку ад 0,05 да 0,1 га на 1000 жыхароў і 45 м² плошчы падлогі памяшканняў на 1000 жыхароў.

«А пакуль вашы новыя пляцоўкі будуць будавацца — запрашаем прыходзіць займацца да нас, у цэнтр. Адзіная ўмова — беражлівыя адносіны да абсталявання», — дадала Алена Шаламіцкая.


Вулічныя трэнажоры, алея, малочны пункт. Якім будзе новы раён у квартале вуліц Пралетарскай-Шчорса ў Гродне




hrodna.life/2019/04/22/na-praletarskay-vulicyi-buduyuc-aposhni-dom/

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Я і цяпер не згублюся ў Гродне». Пагутарылі з рэпатрыянтам, які пераехаў у Польшчу ў 1946 годзе, але дагэтуль памятае родны горад

Генрык Усціла нарадзіўся ў 1929 годзе ў Гродне на вуліцы Брыгіцкай. У 1935 годзе яго…

21 лютага 2025

«Нам з вамі нельга мець ніякіх сувязей». З’ездзілі ў Белавежскую пушчу, падзеленую агароджай, і даведаліся, што адбываецца па абодва бакі

Агароджа на мяжы Польшчы і Беларусі дзеліць Белавежскую пушчу на дзве часткі. Па абодва бакі…

19 лютага 2025

«Пасведчанне аб шлюбе парвалі пры сварцы». Як беларусы (не) разводзяцца ў эміграцыі

Ягор з партнёркай перажылі тры пераезды і вайну, і калі вонкавага лайна стала менш -…

18 лютага 2025

Забойства інжынера Кёніга. Як у Гродне 100 гадоў таму расследавалі гучную справу

Сто гадоў таму ў Гродне адбылося самае гучнае забойства 1925-га: у цэнтры гораду забілі вядомага…

17 лютага 2025

Дзень Сябровак замест Валянцінава дня. А вы ведалі, што адзначаюць 13 лютага?

Напярэдадні Дня святога Валянціна ўсё больш жанчын у свеце адзначаюць Дзень Галентайна - жаночага сяброўства.…

13 лютага 2025

Казюкі ў парку, блін-тусоўка і па пудзілу на кожны дзень. Дзе ў Гродне адсвяткаваць Масленіцу-2025

Масленіца ў гэтым годзе прыпадае на 2 сакавіка, а масленічны тыдзень пачынаецца з 24 лютага.…

12 лютага 2025