Горад

Піва, пляскі, салют. Віктар Шалкевіч расказаў, чаму замест фестывалю нацкультур паедзе на вёску

Ад сёлетняга фестывалю нацыянальных культур можна было чакаць чаго заўгодна. З аднаго боку — нарэшце можна святкаваць пасля пандэміі. З іншага — зусім недалёка ідзе вайна. У выніку анансаваная праграма аказалася як дзве кроплі вады падобнаю да мінулагодняй ці пазамінулагодняй. Для аматараў звыклых забаваў - тое што трэба. А бард і літаратар Віктар Шалкевіч кажа, што такога ўжо наглядзеўся і лепш паедзе на вёску.

Адмыслова для Hrodna.life ён прагназуе, як пройдзе свята, а рэдакцыя прапануе напрыканцы фестывалю праверыць, ці спраўдзілася прадказанне.

«Я не люблю народных ігрышчаў! Для асьвечанай душы і ўзвышанага розуму яны не ўяўляюць сабою аніякай карысці!"(Словы шкаляра Самахвальскага з «Несцеркі» А.Вольскі.)

Сьвяты і ўсё звязанае з імі - гэта вельмі файна. Ёсць магчымасць выбрацца ў горад, патаўчыся то там, то тут, пастаяць у чэргах па піва ці шашлыкі, наліць сабе з рукава ў шклянку прынесенае з сабою гарэлкі, пасварыцца з кімсьці, згубіць ў натоўпе уласнае дзіця, знайсці яго, пазырыцца на сцэну, дзе нібы змяняюцца выканаўцы, а песьня, здаецца, якая была, такая і засталася…

Панаперла на меншыя эстрадныя пляцоўкі рознага кшталту ансамбеляў тупату і сьвісту, народнай вясковай песьні. Закрадаецца ў галаву думка — гораду амаль тысяча год, а песьні ў ім гучаць скрозь вясковыя. Чаму, нашто… Ат, хай сабе, мо ў вёсцы няма ўжо перад кім выступаць, а тут усё ж людзі. У канцы вечара, задраўшы галаву, падзівіцца на нібы велічны салют, убіцца з сям’ёй, калі ўлезеш, у аўтобус і вярнуцца дахаты. Сесці перад тэлевізарам, «дагнацца» літрам піва, і легчы спаць, каб назаўтра прачнуцца з цяжкаю галавою і ўспамінаць, лежачы ў ложку — а што там такое адбывалася, і дзе я быў?

Czemu świętujecie Dzień Kurczaka? A Dzień Batorego — nie?

- Bo na Dzień Kurczaka mamy pieniążki, a na Dzień Batorego — nie!

(з размовы з пэўным чыноўнікам у адным невялічкім польскім мястэчку)

Падкаст «Гаворыць Гродна» з Віктарам Шалкевічам слухай тут:

На добрае, душэўнае, малазідэалагізаванае сьвята патрэбныя вялізарныя грошы, добры сцэнар, брыгада рэзвых рэалізатараў, бэзпраблемная сітуацыя ў краіне і за яе межамі (пажадана), выдатнае надвор’е, зацікаўленыя слухачы і гледачы з поўнымі кішэнямі грошай альбо з немалым рахункам на банкаўскай карце.

Добрае сьвята задавальняе ўсе варствы насельніцтва: жыхароў цэнтральных вуліцаў і спальных раёнаў, вытанчаных інтэлектуалаў і аматараў пазорнай папсы, нацыяналістаў і нэакамуністаў. А калі яшчэ на кожным кроку прадаецца якасная і параўнальна недарагая ежа, слабы алкаголь — ну та hulaj, duszo, рiekła niema!

Такога сьвята я Вам ўсім і жадаю! А сам паеду за Парэчча, на сядзібу, адпачываць. Я не люблю цёгацца па сьвятах…

Чытайце таксама: Кветкі нацый, дзяўчаты з легендамі і 170 кропак харчавання. З’явіліся новыя падрабязнасці пра фестываль нацыянальных культур у Гродне

Адкрыецца без рыбкі. Ці патрэбны гораду «гістарычны» Дом рыбака

Фестываль нацыянальных культур стане трохдзённы. Але апошні дзень будзе не ў Гродне

Дж — У Гародні дожДЖ. «Гарадзенская азбука» вырушае на шпацыр па радках песні Віктара Шалкевіча

Падзяліцца

Апошнія запісы

Гайд па bubble tea ў Гродне: вывучылі цэны, смакі і водгукі

Зараз у Гродне працуюць тры ўстановы, якія спецыялізуюцца на bubble tea. Пакаштаваць азіяцкі чай можна…

14 мая 2025

Парады Караеву: топ-5 месцаў Гродна і вобласці, якія можна ўзяць штурмам

У Слоніме і Лідзе плануюць паўтарыць гродзенскі "штурм Рэйхстага". На думку старшыні Гродзенскага аблвыканкама Юрыя…

13 мая 2025

«Раней падумалі б: пацыенту мроіцца, што яго праследуе псіхіятр». Як беларускія ўрачы працуюць у Польшчы і нават сустракаюць былых падапечных

Штораніцы поўныя цягнікі вязуць жыхароў Прушкава, што пад Варшавай, на працу ў сталіцу. Але ёсць…

10 мая 2025

«Скажуць раздаваць сцяжкі — раздам». Задалі адны і тыя ж пытанні выпускніцам ВНУ з Беларусі і Польшчы

Навучальны год набліжаецца да канца, і хутка выпускнікі будуць абараняць дыпломы і здаваць апошнія экзамены.…

6 мая 2025

Дапамога адрозніваецца ў 33 разы. Параўналі, як Польшча і Беларусь змагаюцца з беспрацоўем

У Польшчы беспрацоўныя атрымліваюць штомесячную дапамогу каля 1500 злотых (або прыкладна 400 долараў) на рукі.…

5 мая 2025

ВНУ Гродна змагаюцца з «моладзевым экстрэмізмам» па прыкладзе Расіі: шукаюць скінхэдаў, металістаў і спартсменаў

Як стаць маладым экстрэмістам? Быць "залатой моладдзю", слухаць хардкор і насіць клятчастую понамку. Так лічаць…

30 красавіка 2025