Сняданак 9 траўня разам з Hrodna.life гатуе госць рубрыкі – Філіп Кутакоў. Каб паснедаць вясновай салатай па яго рэцэпце, трэба спачатку выйсці на шпацыр у лес або парк. Таму што ў страве выкарыстоўваюцца дзікарослыя расліны – снітка і дзьмухаўцы. Для лаваша спатрэбіцца пшанічная мука і некалькі лыжак расліннага алею.
Філіпу Кутакову 16 гадоў. Нядаўна ён чытаў “Прыгоды Шэрлака Холмса” Артура Конан Дойля. “Калі быць такім уважлівым, як Шэрлак, можна выявіць побач з сабой шмат каштоўных і карысных прадуктаў, а з імі гатаваць смачна без вялікіх намаганняў”, – лічыць Філіп.

Гатуй, як Шэрлак і Філіп
Вядома, Шэрлак Холмс ня гатаваў сабе ежу. Затое мог па пяску з чаравіка сказаць, з якога раёна Лондана прыехаў герой і любіў праводзіць дома хімічныя досведы. А гэта – амаль як кулінарыць ў выхадныя.





Прадукты для вясновай салаты
Снітка, лісты дзьмухаўца і ачытка, парасткі спаржы і цыбулі – па 50 – 100 г
Яйкі – 2 – 3 шт
Французкая гарчыца – 1 – 2 ст. л
Алей для салаты 1-2 ст. л
Прыправы па смаку
Лісце дзьмухаўца трэба замачыць у халоднай вадзе на 15-20 хвілін. Гэта прыбярэ горыч. Яйкі зварыць укрутую.
Усю зеляніну нарэзаць у міску і апырскаць алеем. Яйкі пакрышыць і злучыць з зелянінай. Дадаць гарчыцу і прыправы.

Лаваш замест хлеба
Замест хлеба Філіп раіць прыгатаваць хатні лаваш. Можна ёсць салат з ім упрыкуску, або загарнуць у ляпёшку салату.
Прадукты для лаваша
Мука – 350 г
Соль – 5-7 г
Вада – 150 г
Алей – 30 г
Прыправы па смаку
Муку высыпаць у міску, дадаць соль, ваду і алей. Вымесіць цеста да аднароднага стану і пакінуць у плёнцы на 20-30 мінут. Цеста падзяліць на 10 частак і вельмі тонка раскатаць.
Выпякаць па 30 секунд з кожнага боку на добра разагрэтай патэльні. Каб лаваш быў мяккім і не высыхаў, стос аладак накрыць злёгку вільготным ручніком.
Чытай больш: Гатуй хутка, еш павольна. Аўсянаблін з начыннем на выбар да нядзельнага сняданку
Гатуй хутка, еш павольна. Хачапуры на тварожным цесце і грэйпфрутавы фрэш для нядзельнага сняданку
Гатуй хутка, еш павольна. Панкейкі з гарбуза і ягадны смузі для нядзельнага сняданку
Готовь быстро, ешь медленно. Омлет, салат и брауни для воскресного завтрака
Готовь быстро, ешь медленно. Воскресный завтрак с кокосовыми сырниками и детективом



