Поўнае зацьменне Сонца, што адбылося 21 жніўня, немагчыма было назіраць з Гродна. Паласа бачнасці яго поўнай фазы прайшла праз Паўночную Амерыку. Таму яго і назвалі «вялікім амерыканскім». Мы можам пабачыць яго вачамі гродзенкі Людмілы Лебедзь, што зараз працуе ў Злучаных Штатах. Сваімі фотаздымкамі і ўражаннямі ад назірання рэдкай астранамічнай з’явы яна падзялілася з Hrodnа.life.

Зацьменне праходзіла так блізка ад нас, што мы не маглі не прыняць запрашэнне маёй аднакласніцы і сяброўкі, якая жыве ў Сэнт Луісе. Вельмі многія амерыканцы ў гэты дзень узялі адпачынак і накіраваліся ў бліжэйшыя гарады «калідора», дзе можна было яго назіраць. На дарогах у гэтым напрамку нават утварыліся коркі.

"Пярсцёнак з дыямантам". Гродзенка сфатаграфавала "вялікае амерыканскае зацьменне"

Тыя, што не змаглі выехаць, назіралі зацьменне з вуліц і дахаў падчас ланчу. Сонца быццам адмыслова падгадала з часам. У інтэрнэт-крыніцах нават падлічылі страты эканомікі, якія прынёс прастой з нагоды зацьмення.

"Пярсцёнак з дыямантам". Гродзенка сфатаграфавала "вялікае амерыканскае зацьменне"

Трэба адзначыць, што ў Штатах вельмі сур’ёзна рыхтаваліся да гэтага відовішча: і малыя, і старыя былі праінфармаваны, што глядзець на сонца можна толькі праз спецыяльныя акуляры. Некаторыя дарослыя ўспомнілі і самаробныя прыстасаваннні для назірання, якімі карысталіся ў дзяцінстве. Напрыклад, сачылі за сонечным дыскам праз праекцыю ценю на паперу.

"Пярсцёнак з дыямантам". Гродзенка сфатаграфавала "вялікае амерыканскае зацьменне"

Гэта падзея была безумоўна вельмі значнай не толькі для навукоўцаў, але і для фатографаў. Аматары і прафесіяналы падбіралі ракурсы, ставілі фільтры і таймеры, наладжвалі тэлескопы і лінзы ў чаканні таго самага цудоўнага моманту, калі можна будзе зрабіць доўгачаканы здымак.

"Пярсцёнак з дыямантам". Гродзенка сфатаграфавала "вялікае амерыканскае зацьменне"

У адрозненні ад фатографаў, звычайныя амерыканцы глядзелі гэта «шоў» без стрэсу. Захапіўшы парасоны ад сонца, крэслы і кошыкі для пікніка, яны размясціліся на адкрытых пляцоўках і палянках. Некаторыя збіраліся на адмысловых арэнах, дзе за дадатковую плату можна было сустрэць сонечнае зацьменне разам з вядучым-тамадой.

"Пярсцёнак з дыямантам". Гродзенка сфатаграфавала "вялікае амерыканскае зацьменне"

"Пярсцёнак з дыямантам". Гродзенка сфатаграфавала "вялікае амерыканскае зацьменне"

З набліжэннем моманту «Ч» прыкметы зацьмення можна было заўважыць нават без спецыяльных акуляраў. Стала падаць тэмпература — у гарачым Місуры гэта было адчувальна, пачало цямнець незвычайным чынам. Святло стала больш цмяным, але цені захаваліся. Стала вельмі ціха, спыніўся рух машын і заспявалі вячэрнія цыкады.

"Пярсцёнак з дыямантам". Гродзенка сфатаграфавала "вялікае амерыканскае зацьменне"

Праз некалькі хвілін на камеры быў запаветны здымак — «пярсцёнак з дыямантам»! Дзеці скакалі ад захаплення ды і дарослыя радаваліся як дзеці. Нават казалі, што былі б не супраць назіраць такую з’яву хоць кожны месяц.

"Пярсцёнак з дыямантам". Гродзенка сфатаграфавала "вялікае амерыканскае зацьменне"


Мінулы раз такое зацьменне адбывалася ў 1999 годзе. Наступнае пройдзе ў 2035 годзе. Ад часу стварэння ЗША ў 1776 годзе сёлетняе зацьменне стала першым з тых, чыю поўную фазу можна было назіраць толькі ў Злучаных Штатах. Папярэдняе зацменне такога кшталту прашло 13 чэрвеня 1257 года.