Спартыўны псіхолаг Кацярына Буча распрацавала аўтарскую методыку працы з тэніснымі мячыкамі. Выконваючы шэраг практыкаванняў па 10 хвілін штодня можна палепшыць канцэнтрацыю ўвагі, магчымасці факусавацца на рашэнні задачы ці навучыцца выконваць некалькі справаў адначасова без страты якасці. Сакрэт заняткаў у тым, што яны сінхранізуюць дзейнасць абодвух паўшар'яў мозгу.

Практыкаванні з мячыкамі падыходзяць дарослым і дзецям. Гэта вясёлы спосаб адпачыць і магчымасць навучыцца працаваць на дасягненне мэты.

Для тых гледачоў, што найлепш засвояць практыкаванні, Кацярына падрыхтавала падарункі.

youtu.be/AueuSqQrEfM