COVID-19 — інфэкцыйнае захворваньне, выкліканае нядаўна адкрытым новым каранавірусам, які атрымаў назву SARS-CoV-2. На цяперашні момант у Беларусі выяўлена 36 выпадкаў захворвання, у свеце — 185 тысяч.

Сусветная арганізацыя здароўя (САЗ) тлумачыць у відэа, як распаўсюджваецца COVID-19 і як ад яго абараніцца.

Каранавірус заражае лёгкія. Сімптомы захворвання пачынаюцца з высокай тэмпературы, затым з’яўляецца сухі кашаль, які можа прывесці да цяжкага дыхання.

Па назіраннях навукоўцаў, у сярэднім сімптомы выяўляюцца праз пяць дзён з моманту заражэння, аднак у некаторых людзей гэты перыяд можа быць даўжэй, напамінае bbc.com. СААЗ паведамляе, што інкубацыйны перыяд можа складаць да 14 дзён, аднак некаторыя лекары кажуць, што ён можа працягнуцца да 24 дзён.

рисунок симптомы коронавируса

Найбольш заразным лічыцца той, у каго актыўна выяўляюцца сімптомы каранавіруса, хоць ёсць падставы падазраваць, што вірус можа перадавацца ад заражанага чалавека і пры адсутнасці ў яго ярка выражаных сімптомаў, гэта значыць у інкубацыйны фазе.