Вейшнорыя стронг ці Вейшнорыя атрымае па зубах? У інтэрнэце няма згоды ў ацэнцы меркаванага праціўніка Беларусі і Расіі на вучэннях. «Баявыя» дзеянні пачнуцца 14 верасня. Паводле легенды, войскі Беларусі і Расіі будуць супрацьстаяць вымышленым супернікам — Весбарыі, Лубену і Вейшнорыі. Межы апошняй дзіўным чынам супадаюць з Гродзеншчынай.
«Вейшнорская праўда» пакуль не выходзіць, таму даведацца аб жыцці гэтай «краіны» не так проста. Таму мы сабралі выказванні інтэрнаўтаў. Праверылі гатоўнасць «канапавых войск».
Жыве Вейшнорыя! Ці аблом?
Насельнікі вымышленай краіны ўжо абмяркоўваюць яе лёс і «робяць стаўкі» на пераможцаў.
Некаторыя лічаць, што беларускія вайскоўцы дадуць рады гэтай Вейшнорыі, іншыя яўна на баку супернікаў.
Іншыя яўна гатовы партызаніць на карысць вейшнорцаў:
А можа так і трэба?
Наступную групоўку умоўна назавём «А можа так і трэба?» Прачнуліся ў Вейшнорыі - дзякваць богу за новы дзень). Да слова, сярод ім шмат аптымістаў.
Вейшнорыя ўжо нават паспела патрапіць у Вікіпедыю!
Гісторыкі кажуць, што Вейшнорцы паходзяць ад яцвягаў.
Яшчэ адзін з варыянтаў - вейшнорцы прыляцелі з цёмнага боку Месяца. Адтуль, дзе хаваюцца нацысты і злыя трансформеры.
У Вейшнорыі ёсць канфесійныя асаблівасці.
А самыя адданыя Вейшнорыі грамадзяне ўжо прыдумваюць ёй сімвалы.
Каб прыцягнуць на свой бок больш людзей, вейшнорцы вядуць агітацыю ў каментах на папулярных сайтах.