Вільня — гэта не толькі аэрапорт і Akropolis. Літоўская сталіца можа прапанаваць і цалкам унікальныя месцы і спосабы правесці вольны час. Разам з «Вільнюс Рэлакс» мы выбралі пяць прапановаў, якіх або не знайсці, або складана арганізаваць і ў Гродне, і ў Мінску, і наогул у Беларусі.

Тры сталіцы за выходныя

Калі згадаць жартаўлівую прыказку «У Беларусі тры сталіцы — Мінск, Бабруйск і Плешчаніцы», то, можа, за выходныя ўсе тры і аб’едзеш. Але ж у рэальнасці на званне сталіц прэтэндаваць можа больш мясцін: акрамя ўласна Мінска, гэта Магілёў, які ледзь не стаў ёй, Навагрудак, вакол якога стваралася Вялікае Княства Літоўскае, ды Гродна, дзе жылі каралі і працавала Рада БНР. За выходныя такія далёкія адно ад аднаго мясціны не ахапіць.

vilnius-relax.lt
У Літве прасцей — тры сталіцы можна, пры жаданні, і за дзень пабачыць. Гэта — Вільня, Трокі і Кернава. Каманда «Вільнюс Рэлакс» распрацавала адмысловую праграму з агляднай экскурсіяй па мясцінах са спісу ЮНЭСКА: старым горадзе Вільні і старажытнай сталіцы літоўцаў Кернаве, вядомай яшчэ з 11 стагоддзя. Дапаўняюць гэты спіс Трокі з велічным замкам Вялікіх князёў. Планаваць і займацца лагістыкай не трэба — у «Вільнюс Рэлакс» ужо ўсё прадумалі.

Сярэднявечны падземны горад

Пра падземныя хады ў Гродне ходзяць легенды, але ніхто іх не бачыў. Старадаўнія сутарэнні або засыпаныя зямлёй, або ўваходы ў іх згубленыя. А вось па падземнай Вільні паблукаць можна! Падвалы віленскага Кафедральнага сабора ды разнастайныя падвальныя майстэрні рамеснікаў у сярэднявечных дамах адкрытыя для турыстаў - іх ператварылі ў захапляльны маршрут ды дапоўнілі цікавай экспазіцыяй.

bestprivateguides.com

Вячэра ў аблоках

Высокая кухня ў Беларусі ёсць, але ў такім літаральным сэнсе, як у Вільні - хіба што не. Рэстаран «Млечны шлях» на віленскай тэлевежы дазваляе павячэраць літаральна ў аблоках. Ён знаходзіцца на вышыні 165 метраў, а яго падлога круціцца, цягам 55 хвілін робячы поўнае кола ў 360 градусаў. У добрае надвор’е наваколле бачна на паўсотні кіламетраў!

travel.rambler.ru
У рэстаран, які знаходзіцца ў палове вышыні вежы, дастаўляе хуткасны ліфт усяго за 45 секунд. Але і без ежы гэта месца адведаць варта — сваю ролю ў найноўшай гісторыі Літвы вежа адыграла — трагічным падзеям, што тут адбываліся, прысвечаны помнік побач.

Аналагаў у Беларусі няма ў прынцыпе.

Экскурсія па старэйшым некропалі

Старэйшыя камунальныя могілкі Беларусі - гродзенскія Старыя могілкі з канца XVIII ст — надзвычай каштоўныя гістарычна, але паволі знішчаюцца, ды і экскурсавода знайсці цяжка. У Вільні інакш. Тутэйшыя могілкі Роса, адкрытыя ў 1801 годзе, гэта сапраўдны пантэон віленскай інтэлігенцыі ХІХ і ХХ стст., у тым ліку тут пахавана мноства заслужаных для Беларусі, Літвы і Польшчы людзей.

vilnius-relax.lt
Тут надзвычайна прыгожыя, арыгінальныя помнікі - кожны гэта сапраўдны твор мастацтва. А самае цікавае, што па віленскім некропалі можна замовіць нават начную экскурсію!

Рэспубліка мастакоў з самай лепшай у свеце канстытуцыяй

Ужупіс, або Зарэчча, гэта раён, які гадоў 20 таму мог пайсці пад знос — ён быў дэпрэсіўны і небяспечны. А потым тут пасяліліся мастакі і Зарэчча стала багемным, хіпстарскім месцам, з моднымі галерэямі і кавярнямі і выдатным размяшчэннем на беразе ракі Вілейкі.

Delfi. lt
Сёння на мосце, які вядзе са старога горада ва Ужупіс, можна ўбачыць знак, які гаворыць, што тут пачынаецца асобная рэспубліка. 1 красавіка адзначаецца Дзень незалежнасці Ужупіса — на мосце з’яўляецца мясцовая мытня, якая можа нават паставіць штамп у пашпарце, а ў самім раёне праходзіць фэст з кірмашамі, канцэртамі і перформансамі.

Рэспубліка мае сваю канстытуцыю — саму гуманістычную ў свеце, а таксама валюту, урад і нават войска ды консулаў.

Разам з «Вільнюс Рэлакс» можна даведацца пра ўсе падрабязнасці гісторыі і сучаснасці гэтага сама незвычайнага раёна Вільні.


«Вільнюс Рэлакс» прапануе адкрыць Літву разам! Незабыўныя падарожжы па Вільні, Троках, Паланзе, Куршскай касе, Друскеніках і іншых месцах Літвы.

Падпішыся на навіны «Вільнюс Рэлакс» у VK і FB!

ТАА «Ірвінга Група»

УНП 191 751 509