Вагон-рэстаран, дызайнерскі сквер і лекаванне елачнай дэпрэсіі: 7 нагодаў наведаць святочную Вільню

Каляды і Новы Год – адны з самых любімых святаў для многіх. Кажуць, як Новы Год сустрэнеш, так яго і правядзеш. Каб увесь 2019 год вам не прыходзілася ездзіць па закупы ў Польшчу ці казаць, што “на 9 мая салют быў лепшы”, варта разнастаіць святкаванні і правесці калядныя канікулы ў Вільні. Hrodna.life і “Вільнюс Рэлакс” падрыхтавалі 7 нагодаў наведаць сталіцу Літвы ў зімовыя святы.

Вагон-рэстаран, дызайнерскі сквер і лекаванне елачнай дэпрэсіі: 7 нагодаў наведаць святочную Вільню

Вагон-рэстаран, дызайнерскі сквер і лекаванне елачнай дэпрэсіі: 7 нагодаў наведаць святочную Вільню
Елка 2015/2016

1. Найлепшыя навагоднія ёлкі

Калі вы стаміліся ад беларускіх зялёных конусаў на плошчах, вы проста абавязаны прыехаць у Вільню, каб пазбавіцца ад елкавай дэпрэсіі і парадаваць свае вочы. Вялікія прыгожыя калядныя дрэвы будуць сустракаць вас паўсюль: ад аэрапортаў-вакзалаў да гандлёвых цэнтраў. Але самая неверагодная елка будзе чакаць вас на кафедральнай плошчы. Яна ўжо некалькі год з’яўляецца сапраўдным гонарам Літвы, была прызнана самай прыгожай елкай у Еўропе паводле Europe Best Destinations і ўваходзіла ў топ-15 самых прыгожых елак у свеце паводле Conde Nast Travaller.

Вагон-рэстаран, дызайнерскі сквер і лекаванне елачнай дэпрэсіі: 7 нагодаў наведаць святочную Вільню
Елка 2017/2018

Нават калі вы бачылі віленскую елку летась – гэта не прычына не прыехаць паглядзець на яе ізноў, бо кожны год калядае дрэва на кафедральнай выглядае зусім па-іншаму.

Вагон-рэстаран, дызайнерскі сквер і лекаванне елачнай дэпрэсіі: 7 нагодаў наведаць святочную Вільню
Елка 2018/2019

2. Калядны гарадок у цэнтры

Тое, чаго не хапае ў Гродне на зімовыя святы. Вакол галоўнай елкі ў Вільні з’яўляюцца прыгожыя драўляныя домікі, з якіх смачна пахне імбірным печывам і гарачым глінвейнам. Таксама там можна знайсці шмат цікавых і прыгожых падарункаў для блізкіх. Нават калі вы ўжо ўсё купілі, на іх проста цікава паглядзець.

Вагон-рэстаран, дызайнерскі сквер і лекаванне елачнай дэпрэсіі: 7 нагодаў наведаць святочную Вільню

3. Альтэрнатыўны калядны гарадок на вакзале

Для тых, хто лічыць, што ўсе калядныя гарадкі ў Еўропе аднолькавыя, ёсць добрая альтэрнатыва. На рэйках Віленскага вакзалу на час калядных святаў адкрыўся альтэрнатыўны калядны гарадок з аўтэнтычным вагонам-рэстаранам. Працаваць ён будзе да 3 студзеня, таму лепей не адкладаць вандроўку, калі вы жадаеце гэта ўбачыць сваімі вачыма.

Вагон-рэстаран, дызайнерскі сквер і лекаванне елачнай дэпрэсіі: 7 нагодаў наведаць святочную Вільню

4. Калядны забег

У Гродне ёсць навагодні забег цвярознасці, аднак забег у Вільні – магчымасць вывесці сваё хобі на міжнародны ўзровень. Замежнікі таксама могут браць удзел, галоўнае загадзя зарэгістравацца http://kaledinisbegimas.lt/international/. Забег адбудзецца ўжо 16 снежня, таму жадаючым трэба спяшацца.

Вагон-рэстаран, дызайнерскі сквер і лекаванне елачнай дэпрэсіі: 7 нагодаў наведаць святочную Вільню

5. Дызайнерскі сквер

Цягам пяці дзён з 18 па 23снежня ў цэнтры горада з’явіцца кірмаш “Dizaino Skveras”. Мастакі, дызайнеры і проста творчыя людзі выстаўляюць на продаж свае работы, таму гэта не толькі добрая лакацыя, дзе можна набыць арыгінальныя падарункі, але і месца, для можна пазнаёміцца з замежнымі дзеячамі мастацтва і даведацца пра тонкасці іх працы. Ды і проста правесці добра час, разглядаючы прыгожыя і цікавыя рэчы.

Вагон-рэстаран, дызайнерскі сквер і лекаванне елачнай дэпрэсіі: 7 нагодаў наведаць святочную Вільню

6. Калядны цягнічок

Злыя дзядзькі не пускаюць вас катацца на “Лімпопо” ў гродзенскім парку Жылібера, бо вы занадта дарослы? А вось у Вільні калядны цягнічок запрашае ўсіх! Больш за тое, цягнічок, як і нармальны грамадскі транспарт, едзе па дарогах, а не толькі па тэрыторыі парку. Таму гэта добры варыянт невялічкай эксурсіі па гістарычным цэнтры Вільні.

Вагон-рэстаран, дызайнерскі сквер і лекаванне елачнай дэпрэсіі: 7 нагодаў наведаць святочную Вільню

7. Лазернае 3D-шоў – калядная казка «Гісторыя Нараджэння Ісуса»

Магчыма, гэта той самы кіберпанк, які мы залугоўваем, аднак з іншага боку, дзе вы яшчэ такое ўбачыце? Калі вы сочыце за сучаснымі тэхналогіямі і візуальным мастацтвам, ці цікавіцеся рэлігійнай тэматыкай, а найлепш першае і другое разам, наведайце Вільню ў канцы снежня. Гісторыю будуць паказываць на вялікай сцяне Кафедральнага Сабора з 25 па 29 снежня прыкладна з 17.00. Не бойцеся спазніцца, яе паказываюць 4 разы на вечар.


Усе гэтыя цуды знаходзяцца ад Гродна менш чым за 200 кіламетраў! Таму пры жаданні вы можаце паехаць у Вільню раніцай, а да ночы вярнуцца дадому. Або выбраць яшчэ штосьці незабыўнае і цікавае сярод прапановаў “Вільнюс Рэлакс”! Сачы за самымі лепшымі іх прапановамі ў сацыяльных сетках: VK i FB

Жадаем вам выдатных і яскравых святаў!


Фота: diena.lt, madeinvilnius.lt, hrodna.life


ТАА “Ірвінга Група”

УНП 191751509

Калі вы знайшлі ў тэксце памылку або абдрукоўку, калі ласка, паведаміце нам, выбраўшы адпаведны фрагмент і націснуўшы клавішы Ctrl+Enter.

Раім пачытаць

Каментары

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: