Людзі і справы

Не той бізнес, на якім зарабляюць: якія праблемы ў прыватных музеяў Гродна

Сярод прыватных музеяў Гродна праблемы не толькі ў Музея праса. Уладальнікі іншых пляцовак таксама распавялі Hrodna.life пра свае цяжкасці. Асноўная праблема ва ўсіх — нежаданне турфірмаў і гарадскіх уладаў супрацоўнічаць. Але старшыня гарвыканкама Мечыслаў Гой кажа, што горад наадварот зацікаўлены ў любых музеях і імкнецца рабіць усё магчымае для іх існавання.

Сёння ў Гродне ёсць тры прыватныя музеі: Музей праса, «Цiкавы музей» і музей Януша Паруліса. Усе тры ўладальнікі - вядомыя калекцыянеры. Яны адкрывалі свае ўнікальныя музеі, каб у Гродне турыстам было цікава праводзіць час. Ёсць у горадзе яшчэ Аптэка-музей ад прыватнага прадпрыемтсва. Але грашовых праблем там няма, бо музей знаходзіцца ў дзеючай аптэцы, якая зарабляе.

[irp posts="10 283″ name="Гродна для турыстаў: не-галоўныя музеі горада, якія варта наведаць"]

Турыстам патрэбна разыначка

Алег Ёрш — уласнік «Цiкавага музея» на вуліцы Давыда Гарадзенскага. Установа працуе з верасня 2017 года, а пачынаў Алег у Музеі праса разам з Аляксандрам Шпакоўскім.

«Як такога бізнесу ў нас яшчэ няма, на нулявую рэнтабельнасць яшчэ не выходзім. Але мы не здадзімся. Па арэндзе быццам бы дзяржава дапамагла. Але галоўная праблема зараз — адсутнасць увагі гарадскіх уладаў да прыватных музеяў. Ніхто не прыйшоў і не пацікавіўся, як у нас справы, як мы выжываем. Для іх галоўнае, каб мы плацілі падаткі і арэнду».

Яшчэ адно важнае пытанне для такіх музеяў - экскурсіі. Экскурсаводы не водзяць туды турыстаў, хоць Алег і хадзіў ва ўсе турфірмы каб рэкламаваць сябе.

«Яны саўковым метадам водзяць натоўп — прабежка па горадзе, агульныя рысы і ўсё. Калі так, то турыст проста не вернецца ў Гродна, бо яму будзе не цікава ўжо гэтае месца. Прыезджым патрэбна разыначка, а мы прыватнікі і стараемся гэта даваць. У нас можна кранаць экспанаты».

Вырашыць праблему прыватных музеяў у Гродне трэба разам, лічыць Алег.

«Разам мы маглі б вырашыць нашы цяжкасці»

Гродзенскі краязнаўца Януш Паруліс — адзін з першых, хто адкрыў у Гродне прыватны музей. Сваю калекцыю ён размясціў у доме, у якім жыве. Але нават у яго ўзнікаюць цяжкасці - як такога заробку ён не мае. Аб праблемах Музея праса Януш ведае не па чутках: нядаўна ён размаўляў са Шпакоўскім.

«Ва ўсіх у нас адна праблема — мала наведвальнікаў. У горад турысты быццам бы едуць, а да нас чамусьці не заходзяць. У мяне паглядзець ёсць на што, а наведвальнікаў няма. У гарадскіх уладаў вялікія магчымасці развіваць турызм у горадзе, яны маглі б націснуць на турфірмы, каб і нас уключалі ў экскурсійныя маршруты. Турфірмы мелі б які-небудзь працэнт ад наведванняў. Але горад гэтага чамусьці не хоча рабіць.

Я магу і за 20 хвілін правесці экскурсію, галоўнае каб да мяне вялі турыстаў. Трэба вырашаць праблемы прыватных музеяў. Хай улады нас збіраюць і запрашаюць да сябе, каб разам мы маглі вырашыць нашы цяжкасці. А так мы наогул можам паставіць ультыматум — закрыемся і ўсё".

[irp posts="38 696″ name="Януш Паруліс адсвяткаваў 6-годдзе свайго музея і расказаў, калі адкрые кавярню"]

Калі нядаўна ў Гродна прыязджаў міністр культуры, Януш Паруліс да яго падыходзіў і распавядаў аб праблеме музея. Той у прысутнасці гарадскіх чыноўніках сказаў, каб яны разабраліся ў сітуацыі. Але ніякай дапамогі ўласнік музея не атрымаў.

Турыстам падабаюцца прыватныя музеі

Дырэктар турыстычнай фірмы «Зэт» Сяргей Якшэвіч распавядае, што гродзенскія турфірмы імкнуцца супрацоўнічаць з прыватнымі музеямі, бо турысты любяць іх наведваць. Ён адзначае, што цяжкасці ў прыватнікаў зараз звязаныя з «мёртвым сезонам». Ва ўсім свеце з лістапада да красавіка назіраецца спад у турыстыцы — людзі чакаюць лепшага надвор’я.

«Калі мы хочам у Гродна прыцягваць турыстаў, то павінны развіваць і прыватныя музеі, бо ў іх таксама ёсць што паглядзець. Галоўнае, каб яны знаходзіліся ў даступных месцах. У 2017 годзе мы паспяхова супрацоўнічалі з Музеем праса, турысты былі задаволеныя. У асноўным мы туды вадзілі літоўцаў».

З іншымі прыватнымі музеямі «Зэт» яшчэ не супрацоўнічаў. Музей Януша Парулiса, са словаў Сяргея, знаходзіцца крыху далей ад цэнтра і туды не заўсёды зручна трапіць. З «Цiкавым музеем» фірма яшчэ не працавала, але ён у цэнтры і трапіць туды зручна.

З уласных назіранняў Сяргей робіць выснову, што ў сезон самы наведвальны музей у Гродне — музей Элізы Ажэшкі. Але ён дзяржаўны.

Горад зацікаўлены ў любых музеях

Старшыня гарвыканкама Мечыслаў Гой аб праблемах прыватных музеяў у Гродне ведае і з некаторымі ўладальнікамі сустракаўся асабіста. Але кіраўнік горада адзначае, што ёсць такія праблемы, якія на мясцовым узроўні вырашыць немагчыма.

«Горад зацікаўлены ў любых музеях. Што тычыцца менавіта праблем з Музеем праса, то іх мы паспрабуем вырашыць і пакрыць выдаткі ўладальніка на рамонт. Мы разумеем, што на такім бізнесе цяжка зарабіць. І з гэтай нагоды мы звярнуліся ў Міністэрства культуры, каб вырашыць некаторыя пытанні па прыватных музеях на рэспубліканскім узроўні, бо на мясцовым гэта зрабіць немагчыма. А што тычыцца турфірм, то гэта прыватны бізнес і мы не маем права казаць ім што рабіць і куды вадзіць турыстаў», — адзначыў Мечыслаў Гой.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Парасон, халат, check-up здароўя. 11 ідэй, што падарыць мужчыну на свята

Лічыцца, што складана выбраць падарунак менавіта мужчыну - мужу, сыну, бацьку, партнёру ці сябру. Сітуацыя…

20 снежня 2024

«Навявае сплін і абурэнне». Беларус наведаў Навагрудак і расчараваўся — горад запушчаны, а сэрвіс не развіты

Беларус Алекс Вазнясенскі наведаў Навагрудак як турыст. Мужчыну ўразіла, што горад з багатай гісторыяй знаходзіцца…

18 снежня 2024

Віціна, дракар ці славянскае фэнтазі? Чаму праект рэстарана-ладдзі на Нёмане выклікае пытанні

Рэстаране-кафэ “Нёманская віціна” ў выглядзе ладдзі - частка канцэпцыі новай гродзенскай набярэжнай, якую абмеркавалі ў…

18 снежня 2024

Дыякан, хакер і шматдзетны бацька. Як беларус выканаў амерыканскую мару

Аляксей Кажэнаў з'ехаў з Мінску ў 1998-м годзе. Ён атрымаў працу ў Google, стаў дыяканам…

17 снежня 2024

Усяслаў Чарадзей — квадробер, а Францішка Уршуля Радзівіл — найк про. Тлумачым моладзевы слэнг на гістарычных постацях

Слэнг пастаянна змяняецца - у апошні час пад ўплывам TikTok. Зразумець яго адразу і ўвесь …

9 снежня 2024

Можна пакаштаваць на большасці заправак. Як у Гродне пражаць каву для ўсёй Беларусі

Кожны месяц 22 тоны кававага зерня выязджаюць з Гродна, каб патрапіць на запраўкі па ўсёй…

9 снежня 2024