Дадаць навіну
Чацвер, 15 лістапада 2018, 20:07

40 тысяч прычын захаваць музей: як Янушу Парулісу ўтрымаць сваю ўнікальную калекцыю

Януш Паруліс у сваім музеі. Фота: Іван Цыркуновіч

Завiтаць выпадкова да Януша Паруліса – хiба што адна з лепшых неспадзяванак для турыстаў i самых гарадзенцаў: рэтра-атмасфера, настальгія, гісторыя горада ў мностве звычайных рэчаў. Зыркаеш па баках i не можаш спынiцца на чымсь адным. Візіт каштуе 2,5 рублі, але гэта дробязь, якая не ратуе музей ад продажу экспанатаў. З iмi пан Януш мусіць расставацца, каб утрымаць памяшканне.

Сёння – хаос, заўтра – кавярня і арт-прастора?

Сёння прыватны музей Парулiса – і домiк, i двор – у стане татальнага хаосу. Самастойна разгрэбці каля 40 тысяч экспанатаў гаспадар не ў стане. Але пан Януш не губляе пазiтыву.

Спачатку ён хацеў, каб яго музей набыў афіцыйны статус. Да таго, вельмі дарэчы было б прыватызаваць дом – тады Парулiсу не прыйшлося плаціць за арэнду. Штомесяц гэта выдатак у 230 рублеў, а пенсiя гаспадара – каля 270 рублеў. На жыццё застаецца няшмат.

Януш Паруліс
Януш Паруліс

Акрамя гэтага, Януш хоча зрабiць на сваей тэрыторыi кавярню. Але i тут ёсць перашкода: у двары, з іншага боку, – iмправiзаваная стаянка машын. А там акурат добра глядзелася б летняя веранда. Таксама ёсць iдэя зрабiць арт-прастору для маладых мастакоў, музыкаў i iншых творчых людзей. Як рознабакова таленавiты чалавек, Януш плануе ладзiць майстар-класы, запрашаць майстроў.

А яшчэ ў гэтым атмасферным месцы можна фатаграфаваць вяселлi. Адным словам – яно абяцае стаць не проста музеем, але i крэатыўнай прасторай для духоўнага i эстэтычнага развiцця.

Музей застанецца прыватным?

Ад Cавету дэпутатаў Паруліс атрымаў спіс патрабаванняў, згодна з якімі музей можна было б прызнаць афiцыйным. Нi пад адзiн крытэрый музей не падыходзiў. Былі і наогул малазразумелыя пункты. У спробах патлумачыць іх, Януша перанакіроўвалі то ў аддзел культуры гарвыканкама, то ў галоўнае iдэалагiчнае ўпраўленне.

Разабрацца дапамог Сцяпан Стурэйка, выкладчык ЕГУ, гiсторык i культурны антраполаг. Ён наогул параiў адмовiцца ад iдэi атрымаць афіцыйны статус, бо гэта і так нiчога б не змянiла.

“Трэба выстрайваць зусiм iншую канфiгурацыю адносiн. Што такое сучасны музей i наколькi Янушу патрэбна, каб яго калекцыя афiцыйна была прызнана музеем? Гэта пытанне пра мiссiю i канцэпцыю.

Калі Януш i яго каманда на нешта прэтэндуюць, павiнна быць вельмi важкая заяўка. Трэба змянiць падыход. Калi б мяне спыталi, у якiм кiрунку далей iсцi, то, думаю, трэба рабiць па мадэлi гарадзенскага музея Быкава, якi ўтрымлiвае грамадская арганiзацыя Саюз ветэранаў. Я не ведаю, цi мае ён нейкi статус, але Саюз ветэранаў заўседы падтрымлiваў гэты музей. Паколькi арганiзацыя сур’езная, грошы на фiнансаванне музея заўседы былi.

yanush-parulis-muzey-04

Такiм чынам трэба зрабiць i Янушу: знайсцi арганiзацыю, якая будзе ажыццяўляць нейкую дзейнасць з яго калекцыяй. Род дзейнасцi залежыць ад мiсii музея. Толькi такiм шляхам усе атрымаецца. Без статуса музея ўсе будзе ў захаванасцi”

Сваю ідэю вырашэння праблемы прапанаваў старшыня гродзенскага гарвыканкама Мечыслаў Гой. Ён запрасiў Парулiса да сябе i прапанаваў частку экспанатаў перадаць у Цэнтр рамёстваў на вул. Рэйманта. Януш пагадзіўся – неўзабаве таму можна будзе пабачыць частку ягоных скарбаў.

Першыя крокi да прыватызацыi

Што тычыцца прыватызацыі, дык юрысты Квасоўка Вадзiм Iванавiч i Квасоўка Людмiла    Уладзiмiраўна запэўнiлi Паруліса, што можна выкупiць палову дома (другая ўжо належыць Янушу) без аўкцыёна, бо ён арэндуе памяшканне больш за тры гады. Да таго ж, атрымаць адтэрмiноўку ў аплаце ад трох да пяці гадоў, а яна патрэбна, бо выплацiць трэба будзе адразу ўсю суму. У iншым выпадку прыйдзецца апiсваць асобныя часткi нерухомасці, а гэта вельмi працаёмка.

У Абласной установе фiнансавай падтрымкi прадпрымальнiкаў патлумачылі, што зараз трэба, каб уладальнiк (УЖРЭП) адправiў запыт у БТI для ацэнкi памяшкання i ўсталявання цаны. Канчатковае рашэнне аб продажы прымае гарвыканкам.

Мінулым разам, калi Януш звяртаўся ва УЖРЭП з пытаннем аб выкупе часткі дома, яму прапанавалi набыць яе за 120 тысяч долараў (1200 $ за м2).

Дырэктар Абласной установы фiнансавай падтрымкi прадпрымальнiкаў Аляксандр Панамароў параiў падаць заяву на конкурс праектаў транспамежнага супрацоўнiцтва Еўрапейскага Саюзу.

yanush-parulis-muzey-05

Наступнымi крокамi Януша Паруліса будуць:

– заснаванне фонда музея;

– напiсанне бiзнес-плану;

– упарадкаванне тэрыторыі;

– апiсанне экспанатаў;

– канчатковае высвятленне дэталей прыватызацыi.

 

Калі хтосьці хоча i можа дапамагчы фінансава зрушыць справу з месца – вось рахунак у беларускiх рублях:

ИП Парулис Януш Стефанович УНП 590873417 р/с 3013669810014 в ЦБУ №04/03 ЗАО «Банк «Решение» г.Гродно ул. Дзержинского, 30, МФО 153001288

Калі вы знайшлі ў тэксце памылку або абдрукоўку, калі ласка, паведаміце нам, выбраўшы адпаведны фрагмент і націснуўшы клавішы Ctrl+Enter.

Раім пачытаць

Каментары

comments powered by HyperComments

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: