У Дзень Святога Губерта 3 лістапада гродзенскі краязнаўца Януш Паруліс адзначыў 6-годдзе свайго музея. На святкаванні ў абноўленым дворыку Януш частаваў гасцей гарачымі напоямі з прысмакамі.

«Прыемна, што нам ужо 6 гадоў. Менавіта ў апошні год у нас атрымалася навесці парадак, — кажа Януш Паруліс. — За час існавання музея былі моманты, калі не было чым плаціць за арэнду, людзі дапамагалі, за што я вельмі ўдзячны. Бывала, прадаваў каштоўныя рэчы з музея, каб заплаціць падаткі. Зараз людзей няшмат ходзіць, хацелася б бачыць значна больш».

[irp posts="37 458″ name="Музей Януша Паруліса зноў працуе ў звычайным рэжыме: скончылася замена цеплатрасы"]

Краязнаўца адзначыў, што хацеў бы больш супрацоўнічаць з мясцовымі турфірмамі, якія амаль не водзяць да яго турыстаў. Дапамагчы ў гэтым мае вулічная кавярня, якая адкрыецца ў дворыку музея ў 2018 годзе.

Даведка

Музей гарадскога побыту і гісторыі горада Гродна — прыватная калекцыя Януша Парулiса, якая складаецца з тысяч экспанатаў. Яны раскрываюць наведвальнікам тое, як жылі гродзенцы ў мінулым. У музеі прадстаўлена шырокая калекцыя літаратуры па гісторыі Гродна, праходзяць тэматычныя выставы. Калекцыя музея пастаяннае папаўняецца. Праводзіцца ацэнка, пакупка экспанатаў.

[irp posts="24 329″ name="Фелікс Варашыльскі: Мая кніга пра Гродна будзе падобная да музея Парулiса — яна будзе пра ўсё""]

Януш Паруліс адсвяткаваў 6-годдзе свайго музея і расказаў, калі адкрые кавярню