Навіны

«Паліцэйскі» пачынаецца, «Ёлкі» сканчаюцца: Каляды ў прэм’ерах расійскіх камедый і амерыканскіх мульцікаў

Расказваем, што выходзіць у пракат напярэдадні каталіцкіх Каляд і ці варта на гэта ісці.

«Полицейский с Рублёвки: Новогодний беспредел»

Цяжка разбірацца ў папулярнасці таго ці іншага фільма/серыяла, але серыял «Паліцэйскі з Рублёўкі» такім назваць можна. Пра яго кажуць, гумар падабаецца гледачу, яго глядзяць ужо 4 сезоны. Серыял пра аддзяленне паліцыі ў Барвісе пайшоў па шляху іншага паспяховага шматсерыйнага прадукту — «Кухня», які ў свой час таксама выпусціў на хвалі масавай цікавасці поўнаметражны працяг.

www.youtube.com/watch?v=kIs7IxwBeEk

«Паліцэйскі з Рублёўкі», маючы небывалую глядацкую падтрымку і наяўнасць ранейшага акцёрскага складу (Пятроў, Буруноў, Борціч), становіцца галоўнай навагодняй прэм’ерай. Акрамя фільма-аналага «Ёлкі» больш нічога «Паліцыянту» не будзе перашкаджаць працаваць. Канкурэнтаў разагналі па іншых прэм’ерным днях, а «Ёлкі» аўтары «Паліцэйскага» паспяхова «накаўтавалі» яшчэ ў сваіх трэйлерах. Народная любоў да «Паліцэйскага з Рублёўкі» даказаная: у Гродне на першых сеансах свабодных месцаў не было!

«Ёлки последние»

Іншая расійская камедыя будзе сёмы раз спрабаваць падарыць веру ў навагодні цуд. «Простыя гісторыі пра галоўнае» з тварам Урганта і Светлакова ўжо 8 гадоў прымушаюць верыць не ў навагоднюю казку, а ў тое, што «Ёлкі» не скончацца ніколі. А пара б ужо.

www.youtube.com/watch?v=6onsXOFOnSg

Выкрывальніцкія агляды ў інтэрнэце, падзенне глядацкіх адзнак пасля кожнага фільма, заключныя часткі наогул не прапаноўвалі нічога новага. Банальная страта цікавасці да фільма прымушае прадусараў казаць аб спыненні вытворчасці пасля сёмай часткі. Паверым?

«Грынч»

Ад аўтараў анімацыйных стужак «Міньёны» і «Таемнае жыццё хатніх жывёл» выходзіць мультфільм «Грынч». У амерыканскім пракаце мультфільм удала бавіць час дзякуючы тамтэйшай папулярнасці зялёнага злыдня. У нас жа «выкрадальнік Калядаў» вядомы дзякуючы фільму 2000 года з Джымам Кэры. І толькі дзякуючы яму. Таму набегаў дзятвы на сеансы чакаць не варта.

www.youtube.com/watch?v=SWVP3gYT0yc

Тым, хто ўсё ж дойдзе, анімацыя прапануе амаль класічную гісторыю з наборам пахабных жартаў і мілым злыднем. Асабліва павінны быць рады гледачы, незнаёмыя зусім з гісторыяй Грынча. Мультфільм здольны падарыць навагодні настрой дзіцяці. Ну, а даросламу? Будзе залежаць ад яго самога.

«Эліёт»

Таксама на экранах Гродна яшчэ адзін навагодні мульцік — «Эліёт». Гэта гісторыя пра каня і яго памкненні заняць месца навагодняга аленя ў запрэжцы Санта Клаўса. Канадская анімацыя не валодае камерцыйнымі прэтэнзіямі амерыканскага «Грынча» і не можа паспрачацца з ім у колькасці пахабных жартаў. Але «Эліёт» выглядае нашмат дабрэйшым.

www.youtube.com/watch?v=tj2TpeFaQMY

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Я і цяпер не згублюся ў Гродне». Пагутарылі з рэпатрыянтам, які пераехаў у Польшчу ў 1946 годзе, але дагэтуль памятае родны горад

Генрык Усціла нарадзіўся ў 1929 годзе ў Гродне на вуліцы Брыгіцкай. У 1935 годзе яго…

21 лютага 2025

«Нам з вамі нельга мець ніякіх сувязей». З’ездзілі ў Белавежскую пушчу, падзеленую агароджай, і даведаліся, што адбываецца па абодва бакі

Агароджа на мяжы Польшчы і Беларусі дзеліць Белавежскую пушчу на дзве часткі. Па абодва бакі…

19 лютага 2025

«Пасведчанне аб шлюбе парвалі пры сварцы». Як беларусы (не) разводзяцца ў эміграцыі

Ягор з партнёркай перажылі тры пераезды і вайну, і калі вонкавага лайна стала менш -…

18 лютага 2025

Забойства інжынера Кёніга. Як у Гродне 100 гадоў таму расследавалі гучную справу

Сто гадоў таму ў Гродне адбылося самае гучнае забойства 1925-га: у цэнтры гораду забілі вядомага…

17 лютага 2025

Дзень Сябровак замест Валянцінава дня. А вы ведалі, што адзначаюць 13 лютага?

Напярэдадні Дня святога Валянціна ўсё больш жанчын у свеце адзначаюць Дзень Галентайна - жаночага сяброўства.…

13 лютага 2025

Казюкі ў парку, блін-тусоўка і па пудзілу на кожны дзень. Дзе ў Гродне адсвяткаваць Масленіцу-2025

Масленіца ў гэтым годзе прыпадае на 2 сакавіка, а масленічны тыдзень пачынаецца з 24 лютага.…

12 лютага 2025