Галоўны Дзед Мароз са Снягуркай прыехалі ў Гродна на цягніку, адкуль пераселі на чырвоны спартыўны аўтамабіль. Ён узначаліў святочную калону ўпрыгожаных машын. 400 Дзядоў Марозаў і Снягурак далучыліся да параду на плошчы Леніна.

Скончылася шэсце на Савецкай плошчы, дзе запалілі святочную ёлку.

Дарэчы, рэдакцыя Hrodna.life падлічыла прыкладныя выдаткі на свята.