Кіраўнік камітэта дзяржбяспекі Іван Церцель 17 снежня выступіў перад рабочымі і кіраўніцтвам «Гродна Азот». Ён заявіў аб затрыманні жанчыны, якая мае дачыненне да справы Мікалая Аўтуховіча. Яго падазраюць у падпале дома і аўтамабіля ўчастковага ў Ваўкавыску. Вялікая верагоднасць, што кіраўнік КДБ меў на ўвазе затрыманне пенсіянеркі Галіны Дзербыш з Абухова. Пра гэта Hrodna.life распавяла яе дачка Анастасія.

Праводзілі даразведку

59-гадовая Галіна Дзербыш жыве ў аграгарадку Абухава (Гродзенскі раён). Усё жыццё яна працавала бухгалтарам у калгасе, на пенсіі займалася гаспадаркай. 10 снежня Галіну затрымалі па падазрэнні ў здзяйсненні «акта тэрарызму».

«Таварыш Аўтуховіч стварыў групу з такіх жа адмарожаных, прабачце мяне, я не буду баяцца гэтага слова, як і ён, якія ў Ваўкавыску спалілі дом участковага, яго машыну, тут, на Альшанцы ўзарвалі машыну, падклалі трацілавую шашку, супрацоўніка міліцыі», — казаў 17 снежня на сустрэчы з работнікамі «Гродна Азот» старшыня КДБ Іван Церцель.
Ён дадаў, што напярэдадні затрыманая жыхарка аднаго з населеных пунктаў каля Гродна.

«Не ўяўляю, як мама там трымаецца». Пенсіянерку з Абухава затрымаў КДБ па падазрэнні ў тэрарызме
Ліст, які прыйшоў 17 снежня дачцэ Галіны Дзербыш

«Проста выкралі яе»

Дачка Галіны Дзербыш Анастасія ўпэўненая, што кіраўнік КДБ гаварыў пра яе маму. Жанчыну затрымалі 10 снежня, і толькі праз тыдзень сваякам паведамілі, у чым яе падазраюць.

«Я ў шоку ад усяго, што адбываецца, — распавяла Hrodna.life Анастасія. — Мы жывем у Абухава, гэта недалёка ад Гродна. Мама на ўскраіне гарадка, а я — у кватэры. Заўсёды стараемся стэлефаноўвацца, бо ў мамы праблемы са здароўем — другая група інваліднасці. 10 снежня я не змагла ёй датэлефанавацца».

Анастасія прыйшла да маці, каб даведацца, чаму яна не бярэ трубку. Дома была толькі сястра. Дзяўчына заўважыла, што рэчы ў пакоях былі раскіданы.

«Падчас ператрусу была сястра, супрацоўнікі прыехалі са сваімі панятымі. Суседзі распавялі, што да дому пад’ехаў мікрааўтобус, адтуль выйшлі людзі і зайшлі ў дом. Яны правялі ператрус, усё перавярнулі дома і вакол. Нават падыходзілі да гаража і нюхалі каністры. У выніку забралі маму і з’ехалі. Проста выкралі яе».

Возяць у КДБ, падазраюць у тэрарызме

Вечарам 10 снежня Анастасіі патэлефанавалі з Кастрычніцкага РАУС. Ёй паведамілі, што яе мама затрыманая і папрасілі перадаць таблеткі. Галіна Дзербыш апынулася ў зняволенні без таблетак, якія ёй жыццёва неабходныя.

«Сказалі, што ёй вельмі дрэнна, падняўся ціск. На наступны дзень я перадала ў ІЧУ медыкаменты. Прычыну затрымання мне ніхто так і не сказаў. Пасля я даведалася, што маму дапытваюць у КДБ і яе падазраюць у тэрарызме».

Дома ў мамы Анастасія знайшла пратакол ператрусу са спісам канфіскаванага. Акрамя тэлефонаў і жорсткага дыска там быў чэк з запраўкі ў Ваўкавыску за 20 верасня. Ён, магчыма, адыграў ключавую ролю ў затрыманні, думае дачка Галіны Дзербыш.

«У гэты дзень мы з мамай ездзілі за сабакам у Камянецкі раён Брэсцкай вобласці. Ёсць сведкі якія гатовыя гэта пацвердзіць. На зваротным шляху, гэта было бліжэй да вечара, праязджалі праз Ваўкавыск. На запраўцы спыніліся, натапталіся і зайшлі ў краму. Пасля спакойна паехалі дадому. Маму забралі 10 снежня, а праз тыдзень КДБ зрабіў ласку паведаміць у чым яе падазраюць. Я не ўяўляю, як мама там трымаецца. Страшна, у яе шмат хранічных захворванняў».

«Не ўяўляю, як мама там трымаецца». Пенсіянерку з Абухава затрымаў КДБ па падазрэнні ў тэрарызме
У пратаколе ператрусу ўказана аб канфіскацыі касавага чэка (набыццё 30 літраў дызельнага паліва), які знаходзіўся ў сметніцы

Ці знаёмая Галіна Дзербыш з Мікалаем Аўтуховічам, пра якога казаў кіраўнік КДБ, Наста не ведае. Мама ёй нічога не расказвала. Прозвішча Аўтуховіч дзяўчына даведалася пасля таго, як атрымала ліст з КДБ, сцвярджае яна.

«Мама паважаны чалавек у Абухава, яе ўсё ведаюць. І мне цяжка зразумець у чым жа яе абвінавачваюць. Мая мама была незалежным назіральнікам на выбарах у Абухаўскім сельсавеце. Яна выявіла шмат парушэнняў і ўсё запратакаліравала. Магчыма, менавіта за гэта ёй зараз і помсцяць».

Хто такі Мікалай Аўтуховіч?

Николай Автухович — бывший политзаключенный и владелец фирмы такси в Волковыске. В 2009 году его уже обвиняли в терриризме: якобы он готовил покушения на замминистра по налогам и сборам Василия Каменко и председателя Гродненского облисполкома Владимира Савченко. Тогда прокурор просил дать Автуховичу 20 лет тюрьмы, но обвинение полностью рассыпалось. Автуховича наказали только за пять найденных у него дома патронов от винтовки. Он отсидел 5 лет и 2 месяца в Гродненской тюрьме и вышел на свободу в 2014 году.

В начале декабря 2020 года Автуховича вместе с группой друзей обвинили в создании «террористической группировки». Она, якобы, действовала на территории Гродненской области, поджигала автомобили и дома сотрудников силовых ведомств. В уголовном деле возбужденном за терроризм, помимо Автуховича также фигурирует его подруга Любовь Резанович, ее муж, православный священник Сергей и их сын Павел, работавший в администрации Ленинского района Бреста.