Горад

І бацька, і маці. Глядзіце відэа з палёта над Нёманам

У гродзенцаў справедку быў свой бацька — Нёман. Ён даваў жыццё, а таму быў адначасова і маці. Запрашаем у паветранае падарожжа па-над ракой.

Нібы два браты, глядзяць адзін на аднаго берагі Нёмана. У Гродне іх лучаць пяць мастоў: Стары ў цэнтры горада, Новы або Паповіцкі, Румлёўскі, а таксама стары чыгуначны і закінуты былы чыгуначны мост каля Паўднёвай вуліцы.

Гродзенскае жыццё пачыналася на правым беразе прыкладна тысячу год таму. Гісторыкі маюць розныя погляды на гэтае пытанне.

Цяпер тут на Замкавай гары і суседнім пагорку стаяць Стары і Новы замкі, хаваецца пад драўляным дахам Ніжняя царква ХІІ стагоддзя.

Поруч на Каложскім узвышшы — Барысаглебская царква ХІІ стагоддзя, сапраўдны архітэктурны цуд для драўлянага горада тых часоў. Зрэшты і Каложа прыдбала сабе драўляную сцяну сто гадоў таму.

На некалькі стагоддзяў пазней недалёка на беразе пабудавалі палац, які належаў родам Сапегаў і Агінскіх. У канцы ХІХ стагоддзя яго перабудавалі ў самы буйны на той час бровар у горадзе, што таксама падтрымлівала жыццё пэўных гродзенцаў.

Комплекс будынкаў перад Старым мостам, што захаваўся да сёння, — былыя казармы. Да нядаўняга часу там месціўся тонкасуконны камбінат. Цяпер у гэтых памяшканнях вучацца будучыя юрысты. Тэрыторыю вакол упарадкавалі. Таму тут любяць рабіць фотасесіі каля фантана і на прыступках, а па вечарах збіраецца моладзь.

Габрэйскі квартал з сінагогай на левым беразе не захаваўся.

З левага берага адкрываецца, бадай што, самая прыгожая панарама горада. Адтуль стваралі свае рысункі Ёхан Адэльгаузер, Томаш Макоўскі, пісаў панараму Гродна Напалеон Орда. У хуткім часе на Левабярэжнай адкрыюць аглядальную пляцоўку, каб турысты ды гараджане маглі лепей разглядзець горад.

[irp posts="66 800″ name="Па матывах Напалеона Орды: у двары гандлёвага цэнтра ABC з’явілася выява старога Гродна"]

Самай велічнай пабудовай на Левабярэжнай можна назваць Францішканскі касцёл.

Цяпер на ўзбярэжную Нёмана прыходзяць пашпацыраваць, пазагараць на пляжах: Цэнтральным, Румлёўскім і ў Пышках. Заўсёды сядзяць рыбакі, хоць, кажуць, што пасля пабудовы ГЭС рыбы паменела. Па вечарах гродзенцы адпачываюць у «Карчме ля прычала».

Па самым Нёмане сплаўлюцца на байдарках, ходзіць цеплаход «Вольга Соламава», пачало дзейнічаць рачное таксі.

[irp posts="65 771″ name="Не толькі рачное таксі, але і экскурсіі: для прагулак па Нёмане запусцілі кацеры"]

youtu.be/6g_T_Cpd_sc

Падзяліцца
Меткі: відэафота

Апошнія запісы

«Каб цябе пярун забіў!» Як неверагодны пярун 90 гадоў таму трымаў у страху Гродзеншчыну

“Каб цябе пярун забіў!” - адзін з найбольш вядомых беларускіх праклёнаў. У 1934 і 1935…

22 красавіка 2025

Гродзенцы адкрылі грыбны сезон. Дзе ў вобласці шукаць смаржкі і іншыя грыбы?

З надыходам цяпла ў заходніх рэгіёнах Беларусі - Гродзенскай і Брэсцкай абласцях - сталі з'яўляцца…

22 красавіка 2025

Аліўкавыя, залатыя і мармуровыя яйкі. Трэнды Tik Tok на Вялікдзень 2025

Змяшаць два знаёмыя спосабы афарбоўкі яек і атрымаць аліўкавы колер, знайсці спосаб з дапамогай хімічнай…

17 красавіка 2025

«Усё жыццё мару, што нехта са сваякоў знойдзецца». Гродзенка расказала, як пасля вайны не змагла з’ехаць у Польшчу і трапіла ў Казахстан

Яніна Міхайлаўна Земба нарадзілася ў Гродне ў 1934 годзе. Падчас нямецкай акупацыі яе маму вывезлі…

10 красавіка 2025

Мільярды еўра — Варшаве, мільёны — Мінску. Параўналі, як Польшча і Беларусь выкарыстоўвалі еўрапейскія гранты

«Еўрасаюз нам не патрэбен!» Гэты наратыў папулярны не толькі ў беларускай прапаганды, але і ў…

9 красавіка 2025

Як з беларускіх зямель даплывалі да Амерыкі 100 год таму: расказвае падкаст «Зямля свабоды»

У пошуках лепшага жыцця тысячы людзей выязджалі з беларускіх зямель больш за сто год таму.…

9 красавіка 2025